Лісты для Таліка, сюжэты Дзітлава, дзяўчыны Перамогі

№ 27 (1205) 04.07.2015 - 10.07.2015 г

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прадставіў адразу некалькі праектаў у рамках выстаўкі "Тры аповеды пра вайну", прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Адна з частак "трыа" — "Лісты для Таліка" — уяўляе сабой калекцыю франтавых малюнкаў Васіля Маркава 1943 — 1945 гадоў, якія ён дасылаў свайму сыну. Гэтыя кранальныя малюнкі бацькі, які не мог быць побач з сынам, калі той рос, прадстаўлены дзякуючы калекцыі Генадзя Кавецкага.

"Шляхамі вайны" — гэта аўтарская калекцыя здымкаў ваеннага карэспандэнта ТАСС Аляксандра Дзітлава. А частка выстаўкі пад назвай "Дзяўчыны Перамогі" прадстаўляе сабой матэрыялы з сямейных архіваў мінчан і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея краіны, у тым ліку — і фотаздымкі. Аўтарам апошняга праекта з'яўляецца Вольга Дзітлава.

/i/content/pi/cult/540/11777/9-1.jpg