Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"...Усмешачка" партнёраў
У сталічным кінатэатры "Перамога" працуе выстаўка "Увага, усмешачку!", што рэпрэзентуе фатаграфію ў краінах ініцыятывы Усходняга партнёрства Еўрапейскага Саюза. У названую платформу ўваходзіць Беларусь, а таксама Азербайджан, Арменія, Грузія, Малдова і Украіна. З нашага боку партнёрам праекта, што ўключыў амаль 60 здымкаў, выступіла грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва".
Акадэмія ў Палацы
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае свой 70-гадовы юбілей маштабнай выстаўкай — на тры паверхі — у сталічным Палацы мастацтва. Падрабязна пра тэндэнцыі і плыні сённяшняй творчасці ў гэтай слыннай ВНУ — у наступных нумарах "К". Дарэчы, сапраўды шматлюдна аказалася ў зале, дзе экспанавалася скульптура. Пра гэта і сведчыць фотафакт "К".
Дзесяць на пятнаццатым
Дзесяць буйных канцэртаў цягам трох дзён першага чэрвеньскага ўік-энду прыме ХV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна".
Актавая пячатка Ефрасінні
Пад час нядаўніх раскопак у Полацку (пра іх першыя вынікі мы пісалі ў № 20) была не толькі, высунута гіпотэза, што абрысы знакамітай Спаса-Праабражэнскай царквы могуць аказацца іншымі. Таксама археолагі знайшлі пад падмуркам царквы і актавую пячатку прападобнай Ефрасінні Полацкай.
Справа ў часціцы “не”
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі працуе выстаўка архіва кампазітара, музыканта Ігара Паліводы. Зірнем на гэты праект з пункту погляду яго важкасці ў сучаснай культурнай прасторы.
227 старонак у сістэме
4 чэрвеня адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы. Было разгледжана пытанне “Аб праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Юбілей: ніякага "самацёку"!
Правядзенне творчага вечара — справа вельмі ганаровая, але і адказная. І даволі складаная, незалежна ад таго, хто ладзіць канцэрт: малады музыкант ці сталы музыкант. Таму хацеў бы падзяліцца некаторымі сваімі думкамі на гэты конт. Мабыць, штосьці з маіх напрацовак і разваг станецца карысным для іншых.
Тэатральнае шчасце — побач
Рыхтуючыся да ўрачыстага адкрыцця ТЮГа на роднай сцэне пасля яе абнаўлення, мы доўга шукалі той спектакль, пастаноўкай якога можна было б зрабіць гэту вельмі значную і сур’ёзную падзею яркай і запамінальнай. Выбар спыніўся на знакамітай “Сіняй птушцы” бельгійскага пісьменніка, драматурга і філосафа Марыса Метэрлінка. Прычын было многа, і тычыліся яны розных бакоў тэатральнага жыцця.
Не толькі на імпрэзах
Штогод напрыканцы мая ля помніка Максіму Багдановічу на сталічнай вуліцы, якая носіць яго імя, збіраюцца людзі з кветкамі, каб ушанаваць памяць таго, хто, пражыўшы ўсяго дваццаць пяць гадоў, стаў не толькі класікам беларускай літаратуры, але і сімвалам прыгажосці роднага слова. Ён узняў яго да высокага і магутнага гучання.
З любоўю і каханнем
Я з вялікай павагай стаўлюся да Беларусі, заўсёды чыстай і прыгожай. Шаную ваш народ, вельмі працалюбівы, гасцінны, добразычлівы. Апошнім часам мне пашчасціла зняцца ў двух беларускіх фільмах: спачатку гэта была стужка “Белыя Росы. Вяртанне”, потым — “Салодкае развітанне Веры”.
Пра “слана”, якога не заўважылі
Брэнды, брэндзіраванне, нэймінг, прамоўшн, геатэгінг… Такімі тэрмінамі сферы рэкламы, запазычанымі з англійскай мовы, прынята карыстацца, каб апісаць і пэўныя стадыі рэалізацыі паспяховага культурнага праекта. Іх ужывае таксама “К” у сваіх публікацыях, датычных развіцця культуры рэгіёнаў. Але можна канстатаваць: і ў сталіцы з укараненнем сучасных тэхналогій культурнага маркетынгу паўстаюць пытанні. Атрымліваецца, што “слана” і не заўважылі.
Актыўнасць = новыя чытачы?
Бібліятэкары на “Ночы музеяў”, кніжныя выстаўкі для пацыентаў дзіцячай бальніцы, вэбінары і кансультацыі чытачоў праз Сеціва… Пра гэта ды многае іншае напрыканцы мая распавядалі супрацоўнікі беларускіх і расійскіх бібліятэк пад час Міжнароднай канферэнцыі “Чытанне і дзеці: дыяпазон бібліятэчных ідэй і магчымасцей”. Мерапрыемства наведаў і карэспандэнт “К”.
"Пацёмкінскіх вёсак" не сустрэлі. Але…
Сённяшняя публікацыя — працяг гаворкі пра Магілёўшчыну. Дакладней — пра яе рэгіянальную культуру, на прыкладзе якой у чарговы раз можна пераканацца, што поспех справы залежыць сёння ад кадравай палітыкі. Прафесіянал нават пры мінімальным фінансаванні зможа здзівіць, захапіць і пераканаць. У мінулым нумары “К” мы далі ў доказ таму нямала пераканаўчых прыкладаў. Але на дасведчаных ды ініцыятыўных — заўжды дэфіцыт. І тычыцца гэта, на жаль, не толькі Магілёўшчыны.
Прафесія на ўсе часы
“Ёсць тры святыя прафесіі: настаўнік, лекар, бібліятэкар. Настаўнік вучыць, лекар лечыць, а бібліятэкар — і вучыць, і лечыць. Бібліятэкар — захавальнік і правадыр мноства кніг і часопісаў, розных дакументаў, электронных выданняў. Бібліятэка — гэта Палац ведаў, куды людзі звяртаюцца па інфармацыю”...
Дзе граюць гуслі, а дзе — не...
У Вільнюсе прайшоў фальклорны фестываль “Skamba skamba kankliai” (“Граюць, граюць гуслі”). Імпрэза ладзіцца з 1973 года ў апошні тыдзень мая. Танцы на вуліцы, кірмаш рамеснікаў, стравы народнай кухні, прэзентацыя кніг, кінапаказ і, канечне ж, спеўныя гурты з усёй Літвы, а таксама з Эстоніі, Украіны, Грузіі, Фінляндыі, Расіі, Нідэрландаў, ЗША. Сёлета гуртоў з Беларусі не было, а летась краіну прадстаўляла танцавальная этнашкола гурта “Гуда”.
Акарына ў Будрыа
У невялікім італьянскім горадзе Будрыа, што непадалёк ад Балоніі, адбыўся міжнародны фестываль акарын. Сёлета ўпершыню нашы землякі прынялі ўдзел у гэтай культурнай падзеі. Беларусь прадстаўлялі трыа акарыністак з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — Настасся Думанская, Інэса Шчука, Настасся Барысёнак, — а таксама майстар-кераміст Іван ДАШКОЎ, які для чытачоў “К” падзяліўся сваімі ўражаннямі ад форума.
Чорнае адзенне маленькай сядзібы
“У маленькай сядзібе” — так называецца спектакль па п’есе польскага драматурга Станіслава Ігнація Віткевіча, прэм’ера якога адбылася ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Шчырасць, самавітасць, пошук?
У залах сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе сёмая па ліку Рэспубліканская выстаўка студэнцкай творчасці “Арт-акадэмія”. Паводле задумы арганізатараў, кожная з экспазіцый мусіла мець свой эмацыйны код, прадстаўлены адным з элементаў колеравага спектра, якому надаецца сімвалічны сэнс. Дэвіз гэтай выстаўкі — “Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю”.
Вінавата маланка?
Майскія перуны сёлета сталі сапраўднай напасцю для помнікаў драўлянага дойлідства. Навальніца, якая нахлынула ўвечары 26 мая, ушчэнт спапяліла капліцу ХІХ стагоддзя ў вёсцы Сіціцк на Століншчыне. Літаральна ў той самы вечар быў зніштожаны і чаротавы дах гумна, размешчанага на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Найбольш верагодная версія — таксама маланка.
Леў Сапега з Астроўна
У Цэнтральнай раённай бібліятэцы Бешанковіцкай ЦБС разам з Віцебскім грамадскім аб’яднаннем жанчын “Ульяна” адкрылася гісторыка-літаратурная гасцёўня “Леў Сапега: жыццё дзеля Айчыны”.
Дуда: можна і без аўтэнтыкі?
Выдатнае свята падарылі беларускія дудары пад канец вясны. 30 мая прайшоў Фестываль сярэднявечнай і фальклорнай музыкі “Дударскі фэст-2015”, што ладзіцца з 1992 года (з 2006-га — штогод). Арганізатарам яго, як зрэшты і многіх папярэдніх фестываляў, з’яўляецца дудар Зміцер Сасноўскі. Мэта ж падзеі — раскрыць невядомыя старонкі беларускай культуры і паказаць дуду ва ўсім ейным харастве (дарэчы, акрамя дудаў, нашы майстры вырабляюць таксама шведскія “sakspipa” і нямецкія “dudelzak”).
Завіткі ды бісквіты
Не часта ў музеях можна ўбачыць старадаўнія чайныя кубкі, аздобленыя краявідамі, партрэтамі. Гэтыя прадметы звяртаюць на сябе ўвагу незвычайнай формай, фігурнымі ручкамі, дэкорам. У зборах музея “Замкавы комплекс “Мір” такіх налічваецца тры. Яны былі створаны на Каралеўскай берлінскай парцалянавай мануфактуры, пра што сведчыць падглазурная сіняя марка ў выглядзе скіпетра.
Аматары “ціхай язды”
ХІХ стагоддзе прынесла ў жыццё Віцебска мноства новамодных тэхнічных навінак. Так, мясцовыя жыхары сталі ездзіць на веласіпедзе ці, як назваў яго вынаходнік Карл фон Дрэз, на “машыне для хады”.
Воля. Вікторыі. Аляксандра
Аляксандра ГЕРАСІМЕНЯ, двухразовая ўладальніца сярэбраных медалёў Алімпіяды ў Лондане, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні, працягвае здзіўляць не толькі ў спорце. Яна таксама актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, дапамагае юным спартсменам. Ды не толькі. Яе цікавяць культура, гісторыя, мова, літаратура, мастацтва Беларусі. І Аляксандра імкнецца зрабіць уласны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры, прысвячаючы гэтай ідэі новыя праекты. Апошняя на сёння рэалізаваная задума — фэст “Мова Cup”.
Маэстра і яго сад у квецені
З 21 мая ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі працуе выстаўка архіва кампазітара, музыканта Ігара Паліводы. У ёй прадстаўлены яго рукапісы, як нотныя, так і празаічныя творы, фрагменты фантастычнага рамана, дзённіка, фотаздымкі, асабістыя рэчы творцы… Мы ж працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, якія ён вёў у 1980-я — 1990-я) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню працы аранжыроўшчыка — адной з іпастасей Ігара Паліводы ў музыцы — на прыкладзе перыяду працы музыканта ў ансамблі “Песняры”. І пачнём з агульнай ацэнкі з дзённіка маэстра вартасці работы аранжыроўшчыка для калектыву. Таксама ў гэтай частцы закранаецца тэма ацэнкі Ігарам Ігаравічам вядомага калектыву.
Сола Солаў / Мястэчкі Беларусі
За амаль сорак гадоў маіх падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы... Самыя цёплыя і змястоўныя ўспаміны ў мяне звязаныя з нашымі мястэчкамі, невялікімі гарадамі — сёння, у асноўным, раённымі цэнтрамі і пасёлкамі.
Архіў сведкі біенале
Найменшая колькасць — 13 чалавек у дзень. У першы ж — блізу трыццаці. Калі змянілася надвор’е і пайшлі дажджы, давялося перавесці дыханне з колькасцю ў, прыкладна, 20 наведванняў. Каб не забыцца на пэўныя цікавосткі і назіранні, запісвала на дыктафон. Прычым у першы ж дзень давялося ўзяць інтэрв’ю ў прыхільніка Венецыянскага біенале з дзесяцігадовым стажам… Дзесяць дзён у якасці медыятара праекта “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе Беларусь на Венецыянскім біенале сёлета, — гэта дзесяць дзён найкаштоўнага досведу, што прачыніў мне дзверы ў свет аднаго з найстарэйшых форумаў сучаснага мастацтва ў свеце. Больш дакладна, ён дазволіў мне ўбачыць публіку гэтай падзеі — з блізкай дыстанцыі, як чалавеку, што знаходзіцца ўнутры праекта, і з ёй, публікай, мае стасункі кожны дзень.
Зазірнулі ў “Port Mone”
Май музычны прайшоў пад знакам і гэтага незвычайнага канцэрта. Гаворка пра выступленне беларускага інструментальнага трыа "Port Mone" ў сталічнай Канцэртнай зале "Верхні горад". Паколькі ў культурнай прасторы названы ансамбль стаў аб'ектам павышанай увагі, мы вырашылі прысвяціць сённяшні выхад рубрыкі "Дэтальны разгляд" названай падзеі. Да ўсяго, музыканты прыцягнулі ўвагу цягам апошняга паўгоддзя неаднойчы. Пра гэта — у рэцэнзіях нашых аўтараў.
Бібліядэсантнікі не спазняюцца
У рэдакцыю “К” працягваюць паступаць чытацкія лісты, змест якіх звязаны са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі. Аўтары — супрацоўнікі бібліятэк. Гаворка вядзецца пра самыя розныя аспекты дзейнасці гэтых устаноў, скіраваныя на ўшанаванне Памяці.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»