Тое, што не было вядома раней. 14 мая ў Полацку працавала сумесная беларуска-расійская археалагічная экспедыцыя з удзелам эрмітажаўцаў Яўгена Торшына і Пятра Зыкава пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прарэктара Полацкага ўніверсітэта Дзяніса Дука і пад кантролем Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Урэшце, сумесным праект стаў яшчэ і таму, што ў нас спецыялістаў у архітэктурнай археалогіі, апрача Алега Трусава, бадай і не засталося. Знайшлі ў полацкай Спасаўскай царкве раней не вядомы экзанартэкс — прыбудову на ўваходзе, а таксама ці-то прытвор, ці-то элемент галерэі (што пакуль выклікае сумненні) з паўднёвага фасаду з пахаваннямі. Адшукалі фрагменты “афарбоўкі” (рэстаўратар Юрый Маліноўскі кажа, што гэта роспіс) на поўначы ад апсіды. І яшчэ тое-сёе, але тут маюць паведаміць інфармацыю самі першаадкрывальнікі. Атрымліваецца, што ўсім нам вядомая царква выглядала інакш. І падыходзіць да яе “рэстаўрацыі” трэба “на цыпках”, як той казаў.
Адпаведна, таямніцы нашай мінуўшчыны пакуль не вычарпаны...”.
Фота Сяргея ТАРАСАВА
На здымках: тое, што пабачылі ў раскопах археолагі; схема планіроўкі храма, якая прынята сёння.