“Смутак і мужнасць”№ 17 (1195) 25.04.2015 - 01.05.2015 г Cёння, 25 красавіка, на галоўнай плошчы ў вёсцы Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўстановяць скульптуру “Смутак і мужнасць” мастака з раённага цэнтра Сяргея Жылевіча. Аўтар працаваў над сваім творам — шасцітонным манументам з граніту — каля сямі месяцаў. Заказчыкам выступіла мясцовае ААТ “Парахонскае”. Пад час апрацоўкі скульптурнага манумента, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, Сяргей Жылевіч, сябра Беларускага саюза мастакоў, выкарыстаў, дарэчы, ажно 30 дыяментавых дыскаў для рэзкі па граніце… Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рубрыкі газеты
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |