Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
І зноў — Грушаўка
18 красавіка ўдзельнікі арт-суполкі Тадэвуша Рэйтана і некаторыя журналісты "К" замацавалі на практыцы шэраг ініцыятыў, агучаных у рамках "круглага стала" ў нашай рэдакцыі, што быў апублікаваны ў мінулым нумары газеты. У прыватнасці, пад час суботніка актывісты распачалі працу па аднаўленні калодзежа на тэрыторыі сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна. Дарэчы, у гэты ж дзень акцыю па добраўпарадкаванні сядзібнай тэрыторыі ладзіў і мясцовы райвыканкам.
“Смутак і мужнасць”
Cёння, 25 красавіка, на галоўнай плошчы ў вёсцы Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўстановяць скульптуру “Смутак і мужнасць” мастака з раённага цэнтра Сяргея Жылевіча. Аўтар працаваў над сваім творам — шасцітонным манументам з граніту — каля сямі месяцаў. Заказчыкам выступіла мясцовае ААТ “Парахонскае”. Пад час апрацоўкі скульптурнага манумента, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, Сяргей Жылевіч, сябра Беларускага саюза мастакоў, выкарыстаў, дарэчы, ажно 30 дыяментавых дыскаў для рэзкі па граніце…
12, або З днём нараджэння!
Грандыёзнымі віртуальнымі феерверкамі “К” адзначыла гадавіну рубрыкі “Аўдыя & Відэа”. Гэтыя 12 месяцаў выдаліся для рубрыкі нялёгкімі, але захапляльнымі.
Ахова і трансляцыя традыцый
ІХ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйка)”, якая праходзіць напярэдадні 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, канцэптуальна прысвечаная аўтэнтычнаму фальклору, магла з’явіцца толькі ў нашым універсітэце.
Вучыцца ў жыцця…
Ці можна дасягнуць поспеху ў жыцці без выпрабаванняў? Мяркую, не. Без выпрабаванняў надыходзіць застой. Выпрабаванні патрэбны: пачынаеш глядзець на рэчы з іншага боку, аналізаваць, раскладваць па паліцах...
Пакуль не на нашых паліцах
Пачатак 2000-х стаў адметным для беларускага тэатра. Новая хваля драматургаў, якая нарадзілася ў гэты час, зрабіла неабходную справу. Беларускі тэатр пасля перыяду гістарычнай п’есы, які існаваў у 1990-я, змяніў свой вектар у бок сучаснасці і пачаў гаварыць з гледачом на востраактуальныя тэмы, задаваць пытанні, што маюць дачыненне да сённяшняга дня і да праблем, якія ўзніклі на мяжы стагоддзяў.
Ініцыятыва — насуперак інерцыі
Давялося мне прысутнічаць на адкрыцці дзіцячай мастацкай выстаўкі, прысвечанай, як і многія іншыя культурныя мерапрыемствы сёлета, юбілею Вялікай Перамогі. Выстаўка мяне прыемна ўразіла і падалася годнай інфармацыйнай падставай для абмеркавання ў прафесійным асяродку такой надзённай, на маю думку, тэмы, як стан эстэтычнага выхавання ва ўмовах “інфармацыйнага выбуху” ды выкліканай ім рэвізіі звыклых маральна-этычных каштоўнасцей. Моладзь сёння, як мне падаецца, больш за сваіх бацькоў адукаваная, але менш дасведчаная. Якім бокам грамадству выйдзе гэты перакос праз якія дзесяць-дваццаць гадоў? І з кім, зрэшты, як не з тымі, хто вучыць дзяцей мастацтву, дбае пра “разумнае, добрае, вечнае”, весці гаворку пра пазачасавыя каштоўнасці ў кантэксце сённяшняга дня!
Дык дзе зараз “Iowa”?
Даўно мы не згадвалі дзіцячыя школы мастацтваў. Яно і зразумела: у параўнанні з клубнікамі, бібліятэкарамі ды музейшчыкамі выкладчыкі ДШМ маюць крыху большыя заробкі, а ўстановы не надта скардзяцца на кадравую няшчымніцу. Так, творчае жыццё тут больш-менш мернае. Але зазначыць, што гэтая дзялянка працы — цалкам беспраблемная, ніяк не выпадае. Хаця б і з той прычыны, што педагагічна-выхаваўчыя намаганні бястлумнымі не бываюць апрыёры. Для вызначэння вузкіх месцаў у дзейнасці ДШМ мы запрасілі старшага навуковага супрацоўніка аддзела сацыяльнай сферы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Алену РЫБЧЫНСКУЮ; галоўнага спецыяліста Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Станіслава ГЕНЕРАЛЬНІЦКАГА; начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі: Клічаўскага райвыканкама — Уладзіміра ВААКСА, Слонімскага райвыканкама — Наталлю ЮНЧЫЦ; кіраўнікоў ДШМ: Ірыну ШУЛЯК — з Бярозы, Наталлю ВАРАБЕЙ — з Хойнікаў.
Свая метода
Сталічная Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 10 невыпадкова носіць імя знанага кампазітара, народнага артыста Беларусі Яўгена Глебава. Тут рэгулярна ладзяцца канцэрты беларускай музыкі, у тым ліку прымеркаваныя да значных падзей у жыцці Беларускага саюза кампазітараў, праходзяць сустрэчы з творцамі, нараджаюцца самыя разнастайныя праекты, скіраваныя на падтрымку і развіццё айчыннай музычнай культуры ў кантэксце сусветнай. На сцэнах філармоніі, Канцэртнай залы “Верхні горад”, Цэнтральнага дома афіцэраў, Палаца культуры прафсаюзаў ды іншых пляцоўках вечары гэтай навучальнай установы сталі рэгулярнымі. Многія тэматычныя імпрэзы вызначаны па часе: “Зімняя казка” — на Каляды, “Музыка народаў свету” — у лютым. Ды што казаць, калі апошні па часе філарманічны канцэрт у Вялікай зале — “Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей” — адбыўся колькі дзён таму! І быў у бягучым годзе далёка не першым па ліку.
Ева, “Вяселле…” і прыбытак
— Іўеўскі раён вылучаўся сярод іншых шматканфесійнасцю і талерантнасцю ягоных жыхароў. Сведчаннем таму — не толькі прысутнасць побач з касцёлам ды царквой мусульманскай мячэці, але і ўсталяваны не так даўно ў цэнтры горада помнік у знак згоды канфесій Іўеўшчыны. Вылучаецца раён і культурнымі здабыткамі ды амбіцыйнымі праектамі.
Зусім не ілюзія
17 — 19 красавіка ў Мінску прайшла Трэцяя Лабараторыя рэжысёрскіх праектаў Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры. Упершыню ў яе рамках былі не толькі чыткі п’ес ды эскізы спектакляў, але і завершаныя пастаноўкі — дыпломныя работы сёлетніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Па збегу абставін гэтыя праекты апынуліся побач з іншымі тэатральнымі эксперыментамі: першым спектаклем новага праекта “Драма Live”, дзе пастаноўкі дэманструюцца ў нязвыклых сцэнічных варунках (а менавіта: у рэальных “дэкарацыях” розных аб’ектаў гарадской прасторы), і прэм’ерай спектакля “Ілюзіі” па п’есе Івана Вырыпаева ў Цэнтры сучасных мастацтваў.
“Жаніцьба”: сам працэс…
Пазаўчора Магілёўскі абласны драматычны тэатр парадаваў гледачоў чарговай прэм’ерай — спектаклем “У маленькай сядзібе” польскага пісьменніка, драматурга, мастака і філосафа Станіслава Віткевіча ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра, лаўрэата ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі Саўлюса Варнаса. Мы ж звернемся да ранейшай работы гэтай трупы — спектакля “Жаніцьба” Мікалая Гогаля, што меў фурор сярод крытыкаў у час нядаўняга Х Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт-2015”.
І мобілі, нібыта павукі...
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” зноў дэманструе творчасць студэнтаў. Гэтым разам — аддзялення керамікі факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў. Выстаўка мае назву “Касмадром”.
Пад аховай анёлаў
Цяпер, калі Гаўрылы Харытонавіча не стала, яго карціна “Калядны сон” глядзіцца зусім інакш. Тое, што твор — аўтапартрэтны, мастак і сам пацвердзіў удакладненнем назвы. Але раней гэта быў проста “часовы сон пад аховай анёлаў”. Зараз жа — вечны. Чорная (хочацца сказаць: зямельная) цемрадзь, праз якую не могуць даслаць сваё крылатае святло нават вешчуны Бога, але неба — у напружаным, пераможным змаганні за душу творцы, што спакойна спачывае, бо сумленна зрабіў жыццёвую справу: спраўдзіў дадзены яму Боскі талент...
Брат Луіджы і яго госці
Беларуская дакументалістыка спакойная і ціхая, яна не імкнецца здзівіць сенсацыямі ды ўразіць неверагоднай відовішчнасцю. Новы фільм Андрэя Куцілы “Госці” па сцэнарыі Раісы Грэбянюк акурат такі — удумлівы і павольны. Але павольнасць красамоўная: яна распавядае пра наш свет значна больш, чым насычаныя тэлерэпартажы.
На што здольны рамеснік?
“К” сустрэлася з бабруйскім адмыслоўцам гліны, народным майстрам Беларусі Юрыем БОЎДАМ, каб разам з ім паспрабаваць раскласці па палічках назіранні, тэндэнцыі, а таксама праблемы, датычныя сучаснай рамесніцкай справы ў нашай краіне.
Кіно ў Цэнтры
У Іванаўскай вобласці дамы рамёстваў існуюць больш за дваццаць гадоў. Сёння я магу сказаць, што мы здолелі стварыць сістэму навучання дзяцей з аўтарскай трохгадовай праграмай... І гэта вельмі важна, бо такім чынам мы перадаём веды ад старэйшага пакалення малодшаму… Дадам, што ў іншых рэгіёнах Расіі падобную сістэму навучання стварыць пакуль так і не змаглі.
“Песням больна будзя!”
Супрацоўнік Веткаўскага музея Генадзь ЛАПАЦІН напісаў (дакладней — запісаў) чарговую кніжку. У цэнтры яе — бабуля Варвара Грэцкая (1925 года нараджэння) з пасёлка Амяльное і яе погляды на жыццё ды культуру. Бабулі — даўняя “спецыялізацыя” Лапаціна. Ён у пошуках народнай ісціны не з адным іх дзясяткам пазнаёміўся ў самых розных куточках Веткаўшчыны.
Пра што мне піша неба
Завяршаем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай летась. Першыя публікацыі з серыі — у №№ 3, 5, 7, 9, 11, 15 за 2015 год...
Там кожнае імгненне — як кляновы сок
У сваім дзённіку больш як чвэрць стагоддзя таму я запісаў: “…З гадамі ўсё мацней і мацней пачынаеш усведамляць, што пакінуўшы родную вёску, ты асіраціў вялікую частку сваёй душы. Адарваўся ад Дземідоў, а да асфальту і гарадскога тлуму так і не прыстаў”. Вось іншы запіс, якому дванаццаць гадоў: “А калі надыходзіць красавік, міжволі згадваецца Чарнобыль і ўсё тое, што здарылася дваццаць дзевяць гадоў таму, у ноч на 26 красавіка, не паддаецца майму нейкаму разуменню і тым больш апраўданню. Пякельнай ранай Чарнобыль па-ранейшаму баліць… Пэўна, і не толькі ў мяне… Згадваю свае Дземіды, вяскоўцаў, дарогі, сады… Пакінутую хату…” Разам з тым, у падзагалоўку кнігі дзённікавых запісаў “Мае Дземіды” я закрэсліў словы “Споведзь пакінутай вёскі”, паправіўшы іх на “Дзённік пакінутай вёскі”. Бо для мяне яе гісторыя не скончана, далёкая ад скону. І сёння прапаную зірнуць у нататкі аднаго з гадоў майго дзённіка — 1986-га…
Механізм ста працэнтаў
З гэтага нумара "К" пачынае друкаваць своеасаблівыя майстар-класы ад паспяховых асоб у сферы культуры і шоу-бізнесу. Сёння ўласным досведам дзеліцца вядомы беларускі спявак Аляксандр Саладуха.
ГОРАД. КНІГІ. ФЕСТЫВАЛЬ
24 і 25 красавікаНацыянальная бібліятэка Беларусі прымае Першы гарадскі кніжны фестываль "Горад і кнігі". Нашы карэспандэнты наведалі падзею і ў наступных нумарах "К" падзеляцца крэатыўнымі знаходкамі ад бібліятэкараў, што склалі касцяк удзельнікаў імпрэзы. А ў гэтым нумары прапануем фотарэпартаж з падзеі.
Суботнік у “Станькаве”
Традыцыйны Рэспубліканскі суботнік супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры краіны на чале з намеснікам міністра Аляксандрам Яцко правялі ў Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”. Задачай гэтым разам было добраўпарадкаванне тэрыторыі комплексу “Партызанскі лагер”. План па пасадцы дзясяткаў вечназялёных дрэў, а таксама па прыборцы выкананы. Да міністэрскага суботніка далучылася дэлегацыя з Карачаева-Чаркесіі, што прыехала ў гэтыя мясціны, каб ушанаваць памяць суайчыннікаў, якія змагаліся і загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны.
“Гэтая работа не спыніцца”
Напярэдадні Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін у рэдакцыі “К” адбыўся традыцыйны “круглы стол”, удзел у якім узялі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЯЦКО, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала СТАШКЕВІЧ, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Наталля РАДЧАНКА, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Анжаліка ЯНКОЎСКАЯ, дырэктар Мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Артур ЗЕЛЬСКІ, старшыня Беларускага камітэта ICOMOS Уладзімір ГІЛЕП і яго намеснік Цімафей АКУДОВІЧ, начальнік майстэрні ландшафтнай архітэктуры КУП “Мінскпраект” Ганна АКСЁНАВА, а таксама рэдактар адддзела газеты “Культура” Ілья СВІРЫН.
Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі
…Праз два тыдні пасля пахавання Глебава Марыя Захараўна атрымала ліст з Ленінграда ад Керзіна. Вось што ён пісаў: “…Любая і дарагая Маша Глебава! Даруйце, што так пачынаю ліст. Я, з аднаго боку, па старасці, забыў Ваша імя па бацьку, а з іншага, па маёй духоўнай блізкасці да Лёшы, мне хочацца перанесці тое цёплае пачуццё, якое я заўсёды адчуваў да яго, хаця мы і не перапісваліся, часткова і на Вас. Ваш ліст мяне глыбока ўзрушыў, а ліст Лёшы, атрыманы мною, калі яго ўжо не было, прымусіў горка плакаць… У гэтым лісце адбілася яго цнатлівая далікатнасць. Толькі паміраючы, ён прызнаўся мне ў сваіх глыбокіх пачуццях. І горыч страты пастараўся схаваць апошнім, цёплым пацалункам… Я ўсё жыццё спрабаваў навучыць людзей добра рабіць тое, да чаго сам толькі імкнуўся. Каля мяне прайшло вельмі шмат тых, хто хацеў стаць скульптарам, але вучняў маіх не набярэш, бадай, і дзясятка, і сярод іх Лёша быў самы родны ды блізкі…”
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»