Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Старадаўняе і сучаснае
Заўтра ў Канцэртнай зале Сафійскага сабора распачынаецца XXVIIІ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі. На адкрыцці форуму пад кіраўніцтвам нямецкага дырыжора Крыстафа Хаўзера выступяць камерны хор "Notabene" і камерны аркестр "Еўропа-цэнтр".
Інтэрпрэтацыі ў галерэі
У гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі працуе чарговы этап мастацкага праекта "Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі", што заключае ў сябе спробу пераасэнсавання сюжэтаў заходнееўрапейскіх майстроў XVI — ХХ стагоддзяў беларускімі творцамі. Прычым пасля першай выстаўкі праекта ў сталічнай Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва спіс яго ўдзельнікаў пашырыўся.
СКАРБЫ З VIII СТАГОДДЗЯ
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пачала працаваць унікальная выстаўка ўнікальных рарытэтных збораў. На ёй прадстаўлена 38 скарбаў, знойдзеных у рэгіёне ў розныя гады.
"Трыбунал" у Новым
17 — 18 сакавіка ў сталічным Новым драматычным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Трыбунал" па аднайменнай п'есе Андрэя Макаёнка. Нагодай для пастаноўкі Сяргея Кулікоўскага стала 70-годдзе Вялікай Перамогі. Рэцэнзію на новую рэдакцыю знакамітай айчыннай трагікамедыі чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "К".
Прастора і плюшч
У многіх установах культуры, дзе даводзіцца бываць журналістам "К", як мантру паўтараюць, апроч тэмы нізкіх заробкаў: “Нам бы памяшканні, каб разгарнуцца…”. Прычым не стае прасторы бібліятэкам, клубам, школам мастацтваў, цэнтрам рамёстваў.
Што да сямейнага чытання…
Не так даўно наведала бібліятэкі Берліна. І вось што мяне ўразіла. Па-першае, за мяжой шмат увагі надаецца працы з моладдзю і дзецьмі. Мэта — прывучыць малеч і падлеткаў да чытання кніг на паперы. Бо, на жаль, цяга да традыцыйнай кнігі сёння зніжаецца як у Беларусі, так і ва ўсёй Еўропе. Таму немцы, да прыкладу, часта прапануюць у бібліятэках кнігі-раскладанкі з музычным суправаджэннем, кнігі-маляванкі, кнігі-гульні, каб зацікавіць дзяцей.
“Жывы” фармат галерэі
У Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва вопыт супольнага малявання — не рэдкасць. Адзін з апошніх на сёння досведаў — “Развіртуалізацыя № 2 з газетай “Культура”, чарговы выхад рэдакцыі да чытачоў ды падпісчыкаў і, гэтым разам, да наведвальнікаў нашай галерэі — непасрэдных спажыўцоў культурнага прадукту. На пляцоўцы працавала мастак, педагог Ганна Гадзірава.
Мы шукалі каларыт…
Некалькі гадоў таму ў “Палаца” ўзнікла нечаканая ідэя. Мы знаёмыя з многімі мінскімі тэатральнымі дзеячамі. А менавіта Рэспубліканскаму тэатру беларускай драматургіі гурт прапанаваў не проста ўвесці некалькі нашых нумароў у рок-оперу “Адвечная песня” паводле паэмы Янкі Купалы, а яшчэ і заняць удзельнікаў гурта ў пастаноўцы ў ролях… музыкантаў.
Ці ўсё павінна быць прыгожым?
Ужо пару месяцаў цягну з двума інтэрв’ю... Не, я вельмі люблю жанр інтэрв’ю, асабліва — відэаінтэрв’ю. Мне заўжды ёсць што сказаць, і я выдатна выглядаю на экране. Хто не верыць — пераглядзіце перадачы з маім удзелам. Было б неразумна какетнічаць і казаць пра тое, што я не фотагенічная.
Чаму ДК усё ж патрэбныя
З Баранавічамі ў мяне звязаны асабістыя ўспаміны. Калісьці даўно ў іх жыла самая прыгожая ў свеце дзяўчына, у якую я быў без адказу закаханы. Улюбёны я і ў музыку гурта “Крама”. Яго лідар Ігар Варашкевіч і стаў першым удзельнікам новага праекту газеты. У яго рамках журналіст выдання запрашае вядомага чалавека, які адбыўся як асоба ў сталіцы ці іншым горадзе, выехаць у яго родныя мясціны. Навошта? Каб наведаць установы культуры, а разам з супрацоўнікамі тых “кропак” пазнаёміцца з меркаваннем старонняга назіральніка. У артыкулах вы не сустрэнеце спробы ўсеабдымнага аналізу. Гэта, хутчэй, падарожжы ў дзень учарашні праз партал сённяшняга дня.
Каледж канцэртаў
Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы днямі справіць сваё 75-годдзе. Размову пра гэтую навучальную ўстанову мы вядзем з дырэктарам Рамуальдам ЖАБІНСКІМ — не толькі знаным баяністам, але і аўтарам аб’ёмнай, надзвычай змястоўнай манаграфіі “Брэсцкі музычны каледж: гісторыя і сучаснасць”, што пабачыла свет некалькі гадоў таму.
"Пенсія" для мастака
Гутарка пра стварэнне ў Мінску вялікага Цэнтра сучаснага мастацтва вядзецца з такой зайздроснай рэгулярнасцю, што сама думка некалі абавязкова павінна ўрэчаісніцца. Іншая справа — якім павінен быць гэты цэнтр? Натуральна, пытанне мае вельмі шмат адказаў, пра што сведчаць хаця б тыя разнастайныя ўстановы, якія паўсталі ў краінах “постсавецкага лагеру”. Думаецца, вельмі важна прааналізаваць іх досвед, каб цягам дыскусій выбраць той варыянт, які асабліва пасуе менавіта для нашай культурнай прасторы. Серыю матэрыялаў пра цэнтры сучаснага мастацтва з іншых краін мы вырашылі распачаць з найстарэйшай і ці не самай паважнай такой установы — “Замка Уяздоўскага” ў Варшаве.
Узроўні Пінігіна
Учора, сёння і заўтра ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — прэм’ера чэхаўскай “Чайкі”. А напярэдадні адбылася сустрэча рэдакцыі "К" з рэжысёрам гэтага спектакля — мастацкім кіраўніком тэатра Мікалаем ПІНІГІНЫМ. Пачалася размова, вядома, з новай пастаноўкі, каб потым рушыць у самыя розныя бакі, што тычацца не толькі мастацтва, але і жыцця.
Перавагу аддаў пейзажу
Цудоўныя мясціны вакол Бабаедава (раней Бобіна) — палі з хлебам, узгоркі з духмянымі канюшынай і медуніцай — зачароўвалі і мілавалі вока. А ў самой вёсцы над сялянскімі хаткамі ўзнімаліся старыя ліпы. Яны ледзь не цалкам хавалі ў сваім ценю некалькі драўляных хатак жыхароў. Вось табе гатовы пейзаж — бяры і перанасі яго на паперу. Бадай, першым яго заўважыў Ваня Бабаедаў, сын аднаго з трох дзяцей Цімафея Мінавіча Бабаедава, удзельніка Грамадзянскай вайны.
Аўдыя & Відэа-12
Лютаўскія аўдыя- і відэапрацы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст гуртоў “Нейра дзюбель” і “Змяя” Уладзімір САХОНЧЫК (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Можна напісаць і водар
Даўно заўважаю, што ў розных мастакоў адны і тыя ж кветкі глядзяцца зусім па-рознаму. І чым больш таленавіты мастак, тым гэтая розніца больш адчувальная. Уражанне такое, што ўвасабляюцца партрэты кветак, а гэта ўжо не толькі аблічча, нават самае прыгожае. Гэта яшчэ і характар, і лёс, і тыя псіхалагічныя адценні, якія кожны бачыць або адчувае па-свойму. А калі партрэт, то ён павінен быць такім, каб з ім і паразмаўляць можна было. Кветкі пісалі, пішуць і будуць пісаць, але памятаючы, што амаль усё ўвасобленае мае адносіны непасрэдна да малюнка. Невыпадкова Мікеланджэла аднойчы ўсклікнуў: “Хто валодае малюнкам, той гутарыць з Богам!” Сёння на такое здольны нямногія.
Фатаграфія тэхнік
Брамойль, гуматыпія, тэмперапрынт… Усё гэта не назвы замежных лекаў, а своеасаблівыя тэхнікі фатаграфіі, пазнаёміцца з якімі прапануе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі на выстаўцы “Альтэрнатыўная фатаграфія Беларусі. Сувязь часоў”. Творы класіка беларускай фатаграфіі Льва Дашкевіча і сучаснага “рыцара піктарыялізму” Віктара Жураўкова, спалучаныя ў адной выставачнай прасторы, дэманструюць асаблівасці выкарыстання розных тэхнік і — актуальнасць апошніх для творчага выказвання і сучасных фатографаў.
Маўр зрабіў сваю справу — і ўсё?
Усё пачалося з ліста пенсіянеркі з Мінска, колішняга педагога Інэсы Ігнацьеўны Раткевіч. Мае сэнс прывесці тут яго фрагменты: “…Закрылі Дзіцячую бібліятэку імя Янкі Маўра, якая знаходзілася па Казлова, 12. Камусьці спатрэбілася памяшканне ў цэнтры горада — і бібліятэчную шыльду выдралі з коранем… Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі горад быў разбураны, аднаўленне пачалося з клопату аб дзецях. А праз 70 гадоў пасля Вялікай Перамогі на гэты клопат забыліся і дзіцячую ўстанову перавялі ў Абласную бібліятэку імя Пушкіна. Трэба наадварот адкрываць новыя дзіцячыя бібліятэкі, выхоўваць маладое пакаленне, ад якога залежыць дабрабыт дзяржавы…”
Маладзёжны агіт-марафон
Будні бярэзінскіх бібліятэкараў насычаны не адно кнігавыдачамі, але і “калякніжнымі” справамі. У першай дэкадзе сакавіка Бярэзінская раённая бібліятэка ініцыявала правядзенне на Бярэзіншчыне Тыдня прафілактыкі ўжыванне спайсаў “Стоп, спайс!”.
Добраўпарадкаванне альбо... тарнада?
Пытанне, што рабіць са старымі могілкамі, наўрад ці мае простыя і адназначныя адказы. З аднаго боку — гісторыя, памяць, продкі... З адваротнага — мноства цалкам практычных праблем. Галоўная з іх відавочная: хто павінен даглядаць за тымі магіламі, што спрэс параслі хмыззём, бо сваякі нябожчыкаў даўно згубіліся ў вялікім свеце? У Дзяржынску мясцовыя ўлады самі пачалі захады па добраўпарадкаванні старых могілак, але гэтая ўхвальная ініцыятыва ўвасаблялася такім чынам, што некаторыя жыхары горада чамусьці палічылі яе... актам вандалізму. Пра што і сталі паведамляць на рэдакцыйныя акаунты ў сацыяльных сетках. Неўзабаве журналіст “К” атрымаў заданне выехаць на месца падзей...
ТЮГ у працэсе!
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ўсё бліжэй да таго моманту, калі ён гасцінна расчыніць дзверы перад аматарамі сцэнічнага мастацтва. Нашы карэспандэнты змаглі першымі з журналістаў зазірнуць у абноўлены будынак. Сёння прапануем вашай увазе фотасюжэт з гэтага аб'екта, а ў наступных нумарах — чытайце рэпартаж з ТЮГа.
Пасля Мажэйка
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбыўся "круглы стол", прысвечаны памяці слыннага айчыннага этнамузыколага і антраполага Зінаіды Мажэйкі, якой не стала летась. Да гэтай падзеі яе калегі і вучні гарталі альбомы і пераглядалі кадры з фільмаў пра беларускія традыцыі, створаныя пры ўдзеле даследчыцы.
Тры здымкі з Карэлічаў
Вось ужо чвэрць стагоддзя я працую ў Раённым краязнаўчым музеі, і амаль кожны дзень прыносіць новыя ўражанні і знаходкі. Часам у выніку пошукавай працы ўдаецца знайсці каштоўныя матэрыялы, якія распавядаюць пра цікавыя эпізоды з гісторыі Карэліч і раёна. Імкнуся пазнаёміць з імі наведвальнікаў праз выстаўкі. Часта з’яўляюцца ўнікальныя экспанаты не толькі з Беларусі, але і з замежжа. Шмат дакументаў было адшукана ў Нацыянальным архіве рэспублікі, некаторыя фотаздымкі захоўваліся ў сямейных альбомах землякоў. Адзін з такіх артэфактаў пераносіць нас у пачатак мінулага стагоддзя. Знаёмцеся: перад вамі начальнік карэліцкай пошты Павел Антонавіч Богуш.
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Лініі дынамікі і драматызму
Карэспандэнт "К" прысутнічаў на экскурсіі па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якую аўтар праекта будынка Віктар Крамарэнка ладзіў для калег-архітэктараў. Беручы да ўвагі спецыфіку аўдыторыі, Віктар Уладзіміравіч прамаўляў пра асаблівасці праектавання і ўзвядзення ўнікальнага аб’екта. Але паколькі новае ўвасабленне музея на сталічным праспекце Пераможцаў — частка гісторыі краіны, мы палічылі вартым азнаёміць чытачоў з некаторымі развагамі аўтара праекта ў фармаце “ўсё, што вы хацелі ведаць, але не мелі магчымасці пра тое спытаць”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»