— Чалавецтва стагоддзямі жыло рэлігійным талентам, і гэта давала яму магчымасць выходзіць у іншае вымярэнне. Побыт — гэта плоскасць, прычынна-следчыя сувязі: зарабіць — з’есці — пазабаўляцца. І калі сёння мы страцілі той рэлігійны талент (у шырокім сэнсе, бо туды ўваходзіла нават язычніцтва), дык для гэтых мэт засталася толькі культура. Я пішу, каб выходзіць у гэтае іншае вымярэнне. Элітнае мастацтва — дыханне нацыі, без якога тая існаваць не можа. Яно сёння — адзіны сродак, каб чалавек жыў у шматвымернай прасторы...
Падрабязна пра творчую сустрэчу — у наступных нумарах "К". А на гэтым здымку госця Мінска — у Белдзяржфілармоніі, пад час канцэрта, дзе выконваліся яе сачыненні.
Фота Яўгена КОЛЧАВА