Так сказаў Гарбук...

№ 31 (1157) 02.08.2014 - 08.08.2014 г

Днямі народнаму артысту Беларусі, знакамітаму "купалаўцу" Генадзю ГАРБУКУ споўнілася 80 гадоў. Сёлета Генадзь Міхайлавіч, падаецца, не пагаджаўся ні на адно інтэрв'ю да свайго юбілею. А рэдакцыя "К" аказалася адзінай, хто дамовіўся з легендарным артыстам на размову пасля ягонай "круглай" даты. Цікава, чаму калегі не парупіліся? Затое — маем шыкоўны эксклюзіў!

/i/content/pi/cult/492/10554/2-21.jpg

Фота Юрыя ІВАНОВА

Вось што сказаў маэстра нашаму рэдактару Надзеі Бунцэвіч у адказ на адно з яе пытанняў:
— Што такое тэатр? Я працытаваў бы словы народнага артыста Беларусі, рэжысёра Дзмітрыя Арлова, у якога мне ў свой час пашчасціла вучыцца: “Тэатр”, — казаў ён, — гэта трыбуна для выхавання людзей”. Я таксама спавядаю гэтую формулу. Бо іначай мастацтва ператвараецца ў балаган для забавы. Праўда, апошнім часам тэатры, вымушаныя дбаць пра грошы і запаўняльнасць залы, усё часцей скіроўваюцца да лёгкіх камедыйных пастановак, часам не лепшага гатунку, бо гэтага прагне публіка. Яе, пэўна, у былыя дзесяцігоддзі так “перакармілі” ідэалогіяй, што пайшла зваротная рэакцыя — нешта накшталт “алергіі” на сур’ёзнае мастацтва. Але асабіста для мяне лепшымі ў цяперашняй афішы нашага тэатра застаюцца такія спектаклі, як “Пінская шляхта”, “Людзі на балоце”, “Не мой”. І тое, як горача прымаюць іх гледачы, пакідае надзею на тое, што кірунак адно на забаўляльнасць — часовы...


(Поўны тэкст інтэрв'ю з Генадзем Гарбукам чытайце ў адным з наступных нумароў "К".)