'
Студэнты гістарычнага факультэта МГУ імя А.Куляшова прымаюць актыўны ўдзел у раскопках.
Ігар Марзлюк з чарговай знаходкай — нажом.
Крыж-машчавік (двустворчаты крыж, унутры якога захоўвалі мошчы).
Жаночая брошка.
Каменны нацельны крыж.
Ключ Х — ХІ стст.
Камень "кацінае вока".
Жаночае ўпрыгожванне.
Нечаканыя вынікі раскопак на замчышчы ў Мсціславе, якія вядуцца пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара, археолага, сенатара Ігара Марзалюка студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова. Сярод іншых знаходак — і берасцяная грамата, як мяркуецца, ХІІ стагоддзя з дзіцячымі малюнкамі ці практыкаваннямі ў пісьме. На першай паласе — падобны кавалак бяросты з тых самых раскопак.