Фота з выстаўкі.
На кадрах няма эмоцый. Усё зразумела: прыехалі да месца здымкі з Сейрыяя і ваколіц, селі па двое перад камерай на белым, неідэальна нацягнутым, фоне, шчоўк — і вызвалялі месца для брата, суседа, маці з бацькам. Аўтар праекта — сын фатографа Вітаўтас В. Станёніс, што працуе над ім тры дзесяцігоддзі, — сустракаўся з трыма героямі гэтых кадраў, а таксама са шматлікімі родзічамі астатніх з іх. Здымку памяталі, але не ўсім запомніўся той “шчоўк”. Затое няпросты пасляваенны час у літоўскай вёсцы не забывалі. А Станёніс-малодшы запісаў гэта. І тады пачаў бачыць нейкую затоенасць у вачах адных, ваўкаватасць — у другіх, насцярожанасць — у трэціх герояў здымкаў. Смелых поглядаў — мала... Ці наогул няма?
Поўнай серыю паказваюць нядаўна. Сын фатографа звяртае ўвагу на захаваную пры павелічэнні перфарацыю плёнкі на адбітках, што яшчэ раз сведчыць: кадры не маюць дачынення да мастацтва. Такія ж рабіла больш як 600 фатографаў, “рэкрутаваных” на здымку насельніцтва пад пашпартызацыю…