Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Канфлікт, рамонт, дырэктар… А што ж мастацкі кіраўнік?
Адна з прычын канфліктаў, якія ўзнікаюць практычна ў любым тэатры, — гэта незадаволенасць часткі трупы дзеяннямі і рэпертуарнай палітыкай, што праводзіць мастацкі кіраўнік ці галоўны рэжысёр. У падобных выпадках калектывы ў адно імгненне ператвараюцца ў месцы з эмацыйна павышанай “сейсмічнай” няўстойлівасцю. Кожны з бакоў даводзіць сваю праўду, прыводзячы важкія аргументы. Прыкладаў таму апошнім часам у нашай прасторы хапае. Яшчэ жывыя ў памяці канфлікты, у выніку якіх мастацкія кіраўнікі нацыянальных акадэмічных тэатраў імя Янкі Купалы і Якуба Коласа былі вымушаны пакінуць пасады.
Ад "Аракула?..." да "...Валянціна": беларусы на "М.@rt.кантакт"-2014
Нашы тэатры прадставяць спектаклі "Аракул?.." (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага), "Раскіданае гняздо" (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), "Фрэкен Жулі" (Магілёўскі абласны драматычны тэатр) і "Happy Valentine" (SKVO`S dance company). Магіляўчане па-за конкурсам таксама пакажуць сваю пастаноўку "Норд-Ост". orakul08.tif
Мо аўтар і... не патрэбен?
Маючы звычку засяроджваць увагу на мастацкай аздобе вуліц і інтэр’ераў, я часта магу назваць аўтара той або іншай работы, калі гаворка ідзе пра Беларусь. Гэта таму, што знаёмы з почыркам нашых знакамітых творцаў і больш-менш арыентуюся ў гісторыі айчыннай культуры савецкага часу ды апошніх дзесяцігоддзяў. Часта, але не заўсёды. Справа ў тым, што творчую манеру, якая стала брэндам мастака і якую ўпадабала публіка, пачынаюць свядома і падсвядома капіраваць. Так, у розных гарадах краіны на фасадах будынкаў я сустракаў падабенства з мазаікамі Аляксандра Кішчанкі і паркавыя скульптуры, аўтары якіх відавочна натхняліся творамі Уладзіміра Жбанава. Магчыма, разумеючы, што гэтыя работы пазбаўлены арыгінальнасці, аўтары рэдка іх падпісваюць. Але, мяркую, подпіс у ганарарнай ведамасці ставяць. Не без задавальнення…
Заснуць і прачнуцца беларусам
Я — не пра настальгію як захворванне. Я — пра мінулае як банк доўгатэрміновых укладаў уласнага практычнага досведу. Жыву за пастаянна “набягаючыя” пасля пераасэнсавання працэнты учарашніх успамінаў, што іншым разам дапамагаюць здзейсніцца заўтрашнім марам. Ці проста выжыць, яшчэ раз пераканацца, супакоіцца і рушыць далей з новымі сіламі.
Як арганізаваць гастролі ў вёску?..
Вераніка Круглова з гурта “Kriwi” сказала ў інтэрв’ю для газеты “Культура” (гл. № 4 за 2014 г.), што марыць аб’ехаць з канцэртамі беларускія вёсачкі. Тэма гэтая — гастрольная — хваравітая і актуальная. Мне таксама хочацца паехаць па краіне з канцэртамі — не толькі па абласных цэнтрах, а і па раёнах, па вёсках, у рэшце рэшт.
Каб прабіцца — рабіць за 2,5 еўра або задарма
На беларускім рынку выраз “дызайнерскія свяцільні” асацыюецца сёння з замежнымі брэндамі, а зусім не з айчыннымі аўтарамі. Апошнім наўрад ці калі наканавана канкурыраваць з масавай прадукцыяй “Ikea”, але ж асобнай паліцы ў краме іх вырабы ўсё ж заслугоўваюць.
Па модусе "дзесьці густа, дзесьці пуста"
Віцебшчына, дарэчы, багатая не толькі самымі рознымі творчымі варыяцыямі раённых дамоў рамёстваў, але і вось такімі шматпрофільнымі музейнымі аб’яднаннямі. Згадайма з гэтай нагоды адпаведныя ўстановы Полацка ці Браслава. Шэсць музеяў дзейнічаюць і ў Оршы. Пра іх узаемадзеянне і хацелася распавесці ў чарговай частцы нашых “аўтамабільных” публікацый. Жаданне гэтае абумоўлена яшчэ і тым, што ў Оршы — шэсць музеяў, а ў Верхнядзвінску і Дуброўне — пакуль аніводнага. Мо аршанскі прыклад натхніць тых, хто адказвае за нармальнае фінансаванне дзяржпраграм развіцця рэгіянальнай культуры?..
Пакой Селіханава
Словы як аб’ект, як пароль ці як утылітарны сродак… Словы як гнуткая і пластычная форма, вартая ментальнага дотыку, роўнага працы мастака з прыроднымі матэрыяламі — каменем, дрэвам, сплавам металаў, — з якіх ён “вызваляе” твор мастацтва. “Логасы. Тое, што робіць наша жыццё камфортным” — у гэтым праекце скульптара Канстанціна Селіханава ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” паказаны словы, а дакладней — тое, што стаіць за імі. Яны, падобна да “мастацкіх” матэрыялаў, раскрываюць сутнасць праз кантэкст. Ці здольныя мы сёння бачыць, адчуваць закладзеныя ў словах магчымасці? Або прызвычаіліся слізгаць па іх паверхні? Праект прапануе звярнуць увагу на тое, чым з’яўляецца і можа быць слова.
Пазайздросцяць і нашы класікі...
Рэпертуар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра папоўніўся новым балетам — “Тысяча і адна ноч” Ф.Амірава. Азербайджанская класіка прадстаўлена цяпер на сталічных сцэнах творчасцю трох кампазітараў ХХ стагоддзя. Чым не сціслая энцыклапедыя, якой маглі б пазайздросціць нават айчынныя класікі?
Прыгожыя? Надта ж...
Другі Мінскі фестываль фатаграфіі набліжаецца да сваёй кульмінацыі. 3 красавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску адкрыюцца тры новыя выстаўкі форуму: першая — маладых малдоўскіх фатографаў “Беражлівае стаўленне да дробных рэчаў”, другая — украінскай групы “L K” — “Наша агульнае асабістае”, і трэцяя — беларускай “Школы фатаграфіі “Studio 67” пад назвай “Чалавек на дарозе”.
“Дзесяць стагоддзяў...” за дзесяць месяцаў
“Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” — гэты доўгачаканы ўнікальны праект, падрыхтаваны “Белгазпрамбанкам” разам з Міністэрствам культуры, Нацыянальным мастацкім музеем краіны, ААТ “Газпрамтрансгаз Беларусь”, 27 сакавіка нарэшце выходіць насустрач гледачу!
Славутасці з іншага ракурсу
Летась адзін з беларускіх мабільных аператараў сувязі ладзіў арыгінальныя бясплатныя экскурсіі, маршрут якіх стаў для многіх гараджан сапраўдным сюрпрызам. Нашы ўсходнія суседзі пайшлі далей. Так, намаганнямі Цэнтра культурнага менеджменту ў шэрагу гарадоў Украіны былі створаны альтэрнатыўныя мастацкія даведнікі. Больш за год працягвалася праца над праектам. У выніку прадстаўлена сем даведнікаў з Кіева, Львова, Івана-Франкоўска, Херсона, Харкава, Адэсы і Данецка.
L.B. Народжаны ў Мінску
Мабыць, самы гучны скандал, які ўвайшоў у кіналетапіс Галівуда, быў звязаны з узаемаадносінамі паміж Маерам і суперзоркай 1920-х гадоў Джонам Гілбертам. Гэтая драматычная гісторыя характарызуе Маера як чалавека, які ніколі і нікому не дараваў нанесенай яму крыўды, нават калі сам не меў рацыю. Джон Гілберт трапіў на студыю “MGM” у год яе нараджэння — у 1924-м — і адразу стаў вядучым акцёрам. Фільмы з ягоным удзелам — “Яго час”, “Той, хто атрымае аплявуху”, “Вялікі парад” — карысталіся шырокай папулярнасцю і прынеслі студыі вялікі даход. Што і казаць, Маер забяспечыў Гілберту казачнае жыццё, купляючы для яго шыкоўныя аўтамабілі “ролс-ройс” і дапамагаючы яму ва ўладкаванні парку апельсінавых дрэў, сярод якіх жылі-не тужылі коні і сабакі, коткі і папугаі. Сам акцёр-гаспадар быў вялікі кніжнік, нікому не адмаўляў у грошах, займаўся дабрачыннасцю, падносіў каштоўныя падарункі каханым жанчынам...
І тады прыйшла траўніца…
У 1992 годзе, па ініцыятыве аддзела культуры Буда-Кашалёўскага райвыканкама і ў адпаведнасці з рашэннем Старабудскага сельсавета, адкрыўся Старабудскі дом-музей народнай медыцыны.
Забыты на паперы...
Новай з’явай у развіцці музейнай справы ў Савецкай Беларусі было ўзнікненне музеяў, прысвечаных палітычнай гісторыі. Акрамя прапаганды камуністычнай ідэалогіі, падобныя ўстановы выконвалі функцыю важных цэнтраў па выяўленні і вывучэнні першакрыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
Віншую з днём анёла!
Гродзенскі музей рэлігіі адкрыў выстаўку “Вестачкі да свята”, прысвечаную віншавальным паштоўкам. Самыя старыя з іх — канца XIX стагоддзя — распавядаюць пра Каляды і дні анёла, а савецкія — пра святы 8 Сакавіка і 23 лютага.
А ўсе кажуць: "Кулёк"...
Калектыўныя сустрэчы з рэктарам — звычайная практыка для многіх айчынных ВНУ. Але Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў вырашыў праявіць крэатыўны падыход, зрабіўшы з гэтай, здавалася б, шараговай падзеі сапраўднае ток-шоу пад назвай “100500 пытанняў да рэктара” Юрыя БОНДАРА. Да слова, мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Канструктар: будуем універсітэт мары”.
Ідэй на шэсць музеяў
Колішні Ізяслаўль — Заслаўе — стаў горадам-спадарожнікам Мінска і рыхтуецца сёлета да Дня беларускага пісьменства. Мы шукалі фактары, якія спрыяюць развіццю культуры ў ім, і прычыны, што перашкаджаюць Заслаўю стаць рэальным цэнтрам беларускага турызму. Пачнём з Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”. Тэрыторыя яго складае 113 га, бо археалагічныя ды гістарычныя помнікі ёсць і ў горадзе, і ў яго ваколіцах. Рыначная плошча, з якой разам з дырэктарам установы Мікалаем Паграноўскім пачалі вандроўку, узнікла яшчэ ў сівую даўніну. Побач — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, закладзены ў 1625-м. Віднеецца і вежа колішняга Кальвінскага збору, які Ян Глябовіч фундаваў у ХVI стагоддзі. Можна прайсціся далей, да хаты завозніка, дзе спыняліся пастаяльцы мо сто гадоў таму...
“Берагіні” быць! Адкуль жа сумненні?
І зноў пра “Берагіню”. Калі быць шчырай, для мяне застаецца незразумелай сутнасць канфлікту вакол факта яе існавання.
…пошук герояў у мінуўшчыне
— Калі я быў малы, выбар вартых прыпадабнення герояў не стаяў так востра, як цяпер. Дзятва неабсяжнага СССР лічыла сваімі героямі Чынгачгука, Капітана Нэма ды іншых персанажаў прыгодніцкіх кніг. Натуральна, па меры сталення яны страчвалі сваю актуальнасць. І чым далей, тым сур’ёзней я задаваўся пытаннем: а ці ёсць у нас свае, нацыянальныя героі? Не плён пісьменніцкай фантазіі, а — рэальныя постаці, якімі сапраўды можна захапляцца? Урэшце, пераканаўся ў тым, што гісторыя героямі нас не абдзяліла. І сярод іх асаблівае месца займае прызабыты сучаснікамі Тадэвуш Рэйтан, чыё імя стала сімвалам патрыятызму не раўнуючы ва ўсім свеце.
…культуру як прадукт
— Мне як практыку (сцэнарысту дакументальных фільмаў) было надзвычай цікава пачуць на нядаўняй канферэнцыі ў Інстытуце культуры Беларусі даклады спецыялістаў у такіх судакранальных з культурай сферах, як эканоміка, сацыялогія, культуралогія, філасофія ў іх узаемасувязях і ўзаемаўплывах. Натуральна, з часам з'яўляюцца новыя формы, мадэлі ды перспектывы развіцця культуры. Вось толькі мне падалося, што новае — не заўжды сінонім слова “добрае”…
10 стагоддзяў мастацтва Беларусі
Іх пакажуць у Нацыянальным мастацкім музеі ў наступны чацвер. Пакуль жа прапануем пазнаёміцца з некалькімі каштоўнымі экспанатамі будучай экспазіцыі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»