Агінскі і Гашкевіч — у Календары памятных дат UNESCO

№ 47 (1121) 23.11.2013 - 29.11.2013 г

У Каляндар памятных дат UNESCO на 2014 — 2015 гады ўключаны юбілеі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага. Рашэнне прынята на 37-й Генеральнай канферэнцыі згаданай міжнароднай арганізацыі.

/i/content/pi/cult/455/9602/2-2.jpg /i/content/pi/cult/455/9602/2-3.jpg

Разгляд кандыдатур Генеральнай канферэнцыяй ініцыявала Рэспубліка Беларусь. Як вядома, у 2014-м спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння вядомага навукоўцы і дыпламата Іосіфа Гашкевіча. А налета, у 2015-м, — 250 гадоў з дня нараджэння палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Першая кандыдатура была падтрымана Расіяй і Японіяй, другая — Польшчай і Літвой.

Уключэнне гэтых юбілеяў у Каляндар памятных дат UNESCO з’яўляецца прызнаннем заслуг дзеячаў беларускай гісторыі і культуры ды сведчаннем важнасці нашай спадчыны для сусветнай супольнасці. У сувязі з юбілеямі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага святочныя мерапрыемствы пройдуць у Беларусі ды іншых краінах, а таксама ў парыжскай Штаб-кватэры UNESCO.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"