Адэкватная дэкадзіроўка

№ 39 (1113) 28.09.2013 - 04.10.2013 г

24 верасня ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі адбылося адкрыццё спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на V Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва.

Скульптар Канстанцін Селіханаў і фатограф Андрэй Шчукін прапанавалі свае ўласныя мадэлі часу і прасторы, увасобленыя ў спецыяфічных аўтарскіх выказваннях. Намаганнямі куратара Наталлі Шаранговіч яны былі аб’яднаны ў цэласны праект “Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу”.

/i/content/pi/cult/447/9346/9-4.jpeg /i/content/pi/cult/447/9346/9-5.jpeg

/i/content/pi/cult/447/9346/9-6.jpeg

Пра тое, куды скіроўваецца бронзавая чарга, аб чым маўчаць парэпаныя баксёрскія пальчаткі, якое дачыненне да сучаснай гісторыі мае паднос са шклянкамі малака і чаму прафесіяналы ацанілі беларускі праект станоўча — падрабязны рэпартаж у наступным нумары “К”.

Фота аўтара