Роберту Геніну прысвячаецца

№ 39 (1113) 28.09.2013 - 04.10.2013 г

19 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленнікава адкрыўся XVIII Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.

/i/content/pi/cult/447/9344/9-1.jpeg

Гэтым разам ён прысвечаны памяці вядомага мастака, ураджэнца Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні Роберта Геніна. Пра яго жыццё і творчасць “К” падрабязна пісала ў 2012-м (№№ 21, 22, 23 - “Авантурны геній Геніна”), а таксама ў матэрыялах пра выстаўку “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” ў тым жа годзе.

У рамках пленэру працуе выстаўка больш як 20 твораў Р.Геніна “У пошуках раю” са збору пецярбургскага калекцыянера Аляксея Радзіёнава. У асноўным, гэтыя графічныя лісты — перыяду прабывання Геніна на востраве Балі.

У пленэры ўдзельнічаюць каля 20 мастакоў з сямі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Арменіі, КНР, Ізраіля. Праграма гэтай цудоўнай творчай акцыі прадугледжвае наведанне пленэрыстамі Клімавіцкай зямлі, дзе ўрачыста будзе адкрыта памятная дошка, прысвечаная Роберту Геніну.

Наш кар.