Таму невыпадкова, што спецыялісты Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, РМЦ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама ўдзельнічалі ў фальклорнай экспедыцыі па вёсках ды пасёлках Прыпяцкага запаведніка — Данілевічы, Сіманіцкі Млынок, Слабада і Салагубаў — з мэтай распрацоўкі найбольш верагоднай версіі бытавання старажытных народных святаў і абрадаў, песень, легенд, паданняў, якіх у ходзе фальклорнай пілігрымкі была сабрана нямала.
Дарэчы, такая экспедыцыя, што адбываецца ў рамках вывучэння фальклору Прыпяцкага запаведніка, — ужо трэцяя па ліку. Раней яны праходзілі па вёсках і пасёлках Жыткавіцкага і, часткова, Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Людміла МЕЛЬНІКАВА, вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах Гомельскага АЦНТ
Фота Ірыны ГЛУШЭЦ, метадыста па этнаграфіі і фальклору Гомельскага АЦНТ