К.Русецкі. "Навагрудак".
Альбом малюнкаў быў створаны пераважна пад час падарожжаў Канута Русецкага па Наваградчыне ў сярэдзіне ХІХ ст.
К.Русецкі. "Мірскі замак".
Альбом уяўляе з сябе калекцыю графічных і акварэльных малюнкаў. Значная іх частка была створана мастаком пад час падарожжа праз Наваградак, Нясвіж, Сноў і Мір у 1844 г. Альбом Канута Русецкага цікавы як мастацкі погляд тагачаснага віленскага творцы на Наваградчыну ды Віленшчыну праз прызму ягонай уласнай ідэнтычнасці, мастацкіх густаў і таленту.