Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Са святам, Полацк-юбіляр!
Распачаліся святкаванні з нагоды 1150-годдзя Полацка.
Віцебск Шагала на мінскай плошчы
Сёлета, калі Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 125-годдзе з дня нараджэння Марка Шагала, ягоны колішні досвед аздобы Віцебска рэалізуецца ў Мінску. Зразумела — на іншым тэхнічным узроўні і адпаведна эстэтыцы нашага часу.
Рыжскія адкрыцці
У наступным годзе Купалаўскі музей плануе азнаёміцца з фондамі музеяў Латвіі і, магчыма, знайсці страчаныя сляды перапіскі Янкі Купалы і Яна Райніса.
Патрабаванне з прэтэнзіяй № 119, або Чаго чакаць ад “зембінскага кансэнсусу”?
Што ж такое помнік спадчыны, што менавіта трэба найперш ратаваць і захоўваць? Гэта не трасіроўка даўно зніклых вуліц і не дамы, якія перакачавалі з архіўных дакументаў у прыгожыя рэндэры. Гэта тыя руіны, помнікі, што ацалелі ад мінулых эпох... Пра сітуацыю вакол аднаго з іх — гэты артыкул.
Рэальны “дыягназ”: тыповы… беларускі?
Лялечныя тэатры краіны: на скрыжаванні трох тэндэнцый
Эксклюзівы.by для Паўночнай Пальміры
У Санкт-Пецярбургу прайшлі Дні культуры нашай краіны: беларускі акорд прагучаў у сімфоніі Нявы
“ЦБС патрэбна рэформа, каб працаваць у сельскай бібліятэцы стала прэстыжна!”
У рэдакцыю прыйшоў ліст ад нашай сталай аўтаркі — загадчыка Кіраўскай сельскай бібліятэкі Віцебскага раёна Вольгі ПАЛУНЧАНКА. Ліст, скажам шчыра, не шараговы: у ім — крытычнае, часам — эмацыйнае, бачанне рэгіянальных бібліятэчных перспектыў з пункта гледжання (што асабліва каштоўна!) спецыяліста-практыка, неабыякавага да прэстыжу свядома абранай прафесіі. Няма сумневу, гэтае меркаванне не застанецца ў нашых чытачоў без розгаласу. У тым ліку і з той прычыны, што 2012-ы — Год кнігі, а сярод бібліятэкараў большасць — добрасумленныя работнікі, якія дакладна ўсведамляюць: “кніжная” справа — неад’емная частка сённяшняй дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры. Так, не з усімі прапановамі практыка можна адназначна пагадзіцца, тым не менш, пункт погляду заслугоўвае пільнай увагі і абмеркавання.
“Беларускія парыжане” ў Мінску: таямніцы “другога нараджэння” твораў
Як ужо вядома, "Белгазпрамбанк" выступіў ініцыятарам і непасрэдным удзельнікам унікальнага працэсу вяртання на радзіму твораў вядомых у свеце мастакоў так званай Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі і для якіх Францыя стала другой Айчынай. І сёння больш за 60 работ (жывапіс, графіка) — у Мінску. Але частку з іх трэба адрэстаўраваць. За гэтую высакародную, але складаную справу ўзяліся прафесійныя рэстаўратары Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у сценах якога восенню бягучага года мы пабачым усе гэтыя творы, а менавіта: жывапіс М.Шагала і У.Суціна, работы П.Крэменя, О.Цадкіна, О.Любіча, М.Кікоіна, С.Зарфіна, Я.Зака, Р.Геніна, Н.Хадасевіч-Лежэ, Я.Балглея. Практычна ніхто з беларусаў гэтыя работы раней не бачыў, і таму акцыя вяртання не толькі ўласна імёнаў аўтараў на іх этнічную радзіму, але і іхніх твораў, дастойная ўсялякай увагі і падтрымкі. А нашым таленавітым рэстаўратарам трэба шчыра падзякаваць: без іх душы і рук уражанне ад твораў мастацтва было б няпоўным…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»