Тры жыцці з Cіняй птушкай Жака з-пад Гродна

№ 5 (1028) 04.02.2012 - 11.02.2012 г

"Патрэбен сюжэт — адправімся па сюжэт. І няхай будзе спрэчка!.."

/i/content/pi/cult/363/6962/2-1.jpeg...Яшчэ ў 1935-м Ліпшыц з дапамогай свайго сябра па парыжскай маладосці Ільі Эрэнбурга і яго жонкі мастачкі Любові Козінцавай (сястры кінарэжысёра Рыгора Козінцава) вырашыў дапамагчы свайму прыёмнаму сыну-гаротніку - вось чаму ён прыязджае ў Маскву. Коратка кажучы, усе трое - знакаміты скульптар, выдатны савецкі літаратар і публіцыст, карэспандэнт "Известий", і мастачка-жывапісец, вучаніца Аляксандры Экстэр і Роберта Фалька - пачынаюць актыўную дзейнасць па вызваленні з турмы Андрэя, з тым, каб потым дамагчыся дазволу на яго выезд у Францыю.

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 3 - 4.)

Былі выкарыстаны ўсе магчымыя сродкі - аж да адпаведнага звароту ў вышэйшыя інстанцыі, а сам Ліп


Але з вызваленнем Андрэя нічога не дапамагло. Толькі напрыканцы 1957-га, пасля 25-гадовага ГУЛАГА, яго вызвалілі з лагера і адправілі ў ссылку пад Масквой. Адтуль яму ўдалося патэлефанаваць маці ў Парыж. На той час гэта было проста цудам (канешне ж, хтосьці дапамог)! Паспеў сказаць, каб маці пісала яму да запатрабавання. Берта тут жа дала тэлеграму Эрэнбургу з просьбай дапамагчы, і 4 студзеня Андрэй атрымаў рашэнне аб рэабілітацыі. У сакавіку 1958-га, атрымаўшы французскі пашпарт, ён, пастарэлы 45-гадовы мужчына, праз Фінляндыю выехаў у Парыж. Але свайго айчыма не пабачыў: Жак Ліпшыц ужо колькі гадоў быў у разводзе з Бэці і жыў у ЗША з іншай жанчынай - Юллай Хальберштат і маленькай дачкой Лёляй.шыц зрабіў ход канём: па запрашэнні ВОКСа ён прыняў удзел у дзяржаўным конкурсе на стварэнне партрэта Ф.Дзяржынскага і - заняў першае месца! Праўда, на сваю малую радзіму, у Друскенікі, не заехаў: адлегласць ад Масквы да Друскенікаў была немаленькая, ды і гарадок тады знаходзіўся пад Польшчай... Затое сустрэў у Маскве свайго стрыечнага брата Макса (ён потым загінуў у баях пад Сталінградам) ды іншых сваякоў, якія тады жылі ў сталіцы...

Аднак свой парыжскі дом Жак пакінуў сваёй былой жонцы і наогул забяспечыў яе існаванне да канца жыцця ва ўсіх адносінах. І Берта Кітросэр змагла купіць сыну кінатэатр, тым самым даўшы яму магчымасць знайсці для сябе нейкую справу, бо ніякай прафесійнай спецыяльнасці ён у ГУЛАГу не набыў. Жыў Андрэй у тым жа шыкоўным доме, які ў свой час пабудаваў Жак Ліпшыц паводле праекта Ле Карбюзье. Жыў і пасля смерці маці - да 1992 года. Цікава, што ўсё абсталяванне, усе прадметы ў пакоях і майстэрні засталіся ў такім жа выглядзе, як былі і пры Ліпшыцу. І Берта, і ейны сын тут, у вялікім інтэр'еры, нічога не змянілі...

У 1937 годзе ў Парыжы адбылася Сусветная выстаўка, якая ўвайшла ў гісторыю як агляд вялікіх дасягненняў чалавецтва напярэдадні Другой сусветнай вайны. Савецкі павільён быў увянчаны 24-метровай скульптурай Веры Мухінай "Рабочы і калгасніца", насупраць - нямецкі павільён, дзе ля падножжа размясціліся скульптурныя групы Ёзафа Торака "Таварыства" і "Сям'я", а верх упрыгожваў герб Трэцяга рэйха - арол. У іспанскім павільёне звяртала на сябе ўвагу пікасаўская манументальная карціна "Герніка". А вось "Палац адкрыццяў і вынаходніцтваў" упрыгожвала грандыёзная, бліскуча выкананая скульптурная кампазіцыя "Праметэй" разца Жака Ліпшыца, што выклікала ў наведвальнікаў выстаўкі ўражанне не меншае, чым пералічаныя вышэй творы. У наступным годзе работа Ліпшыца была

 дэманстратыўна разбурана нацыстамі, якія прылічылі яе, як і сотні іншых твораў авангарднага кірунку, да "дэгенератыўнага мастацтва". Наогул, тэма бітвы Праметэя з драпежным арлом стала скразной у творчасці майстра на доўгія гады. Так, адзін з варыянтаў "Праметэя" Ліпшыц выканаў у 1942 - 1944-м для будынка бразільскага Міністэрства нацыянальнай адукацыі і аховы здароўя ў Рыа-дэ-Жанэйра.

У час фашысцкай акупацыі Францыі Жак з жонкай Бэці, як і яго сябры Осіп Цадкін, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал і Фернан Лежэ, у 1941 годзе эмігрыруе ў ЗША. У кішэні было толькі 20 долараў. Але мастак з гэтай прычыны не засмучаўся, бо ў Амерыцы ягонае імя было ўжо добра вядомае і ад адсутнасці заказаў ён пакутаваць не будзе. Але вось які лёс напаткае пакінутыя творы ў акупаваным немцамі Парыжы? Гэта быў вялікі боль у душы. Дапамаглі яго верныя вучні і паслядоўнікі: у Парыжы яны выкапалі ў паветцы ля майстэрні глыбокія канавы і склалі туды ўсе скульптуры Ліпшыца. Увесь той скарб закапалі, закідалі гіпсавым друзам і пакінулі на нагляд яго брата Рувіма. Нягледзячы на тое, што Рувім у гады вайны змагаўся ў французскім Супраціўленні і амаль не бываў у Парыжы, усё добра захавалася.

У ЗША Жак жыў і пасля вайны. У 1945-м удзельнічаў у выстаўцы-продажы твораў на карысць былых савецкіх ваеннапалонных і дэпартаваных, якую арганізаваў Саюз рускіх патрыётаў у Парыжы. Праз год прыязджаў з Бертай у Парыж, каб зладзіць сваю персанальную выстаўку ў галерэі "Maeght", атрымаць ордэн французскага Ганаровага легіёна і стварыць скульптуру Мадонны для царквы Нотр-Дам у мястэчку Асі (Французскія Альпы

). А яшчэ - для таго, каб тут, у Парыжы... развесціся з Бертай, з якой ён пражыў 30 гадоў. Адна з прычын разводу была ў тым, што Берта катэгарычна не захацела пакідаць Францыю і пераехаць у ЗША.

Амерыканскі перыяд творчасці Ліпшыца - гэта моцныя барочныя творы, з уласцівай ім дынамікай, экспрэсіўнай гульнёй святлаценю, напружанасцю акруглых аб'ёмаў і мас. Тут нараджаецца адна з самых трагічных яго скульптур  - антываенная бронзавая група "Маці і дзіця". Гэтая вечная тэма сусветнага мастацтва - Мадонны з дзіцем - у Ліпшыца набывае вельмі драматычнае гучанне: жаночы торс (без ног) з пакутліва адкінутай галавой распяты ў роспачным жэсце раскінутых абрубкаў рук маці, якая абараняе дзіця ад палаючага неба. Дарэчы, гэты твор у 1959 г. экспанаваўся на Нацыянальнай выстаўцы "Амерыканскі жывапіс і скульптура" ў Маскве.

У пасляваенныя гады Ліпшыц працягвае развіваць тэму адзінаборства Праметэя з арлом. Найбольш значны твор гэтага цыкла - "Праметэй, які душыць арла" (над ім ён працаваў амаль дзесяць гадоў). Перад уваходам у мастацкі музей універсітэта Арызоны мастак, атрымаўшы да таго амерыканскае грамадзянства, у 1960 г. паставіў бронзавы чатырохметровы помнік "Урокі катастрофы" - сімвал адраджэння зямлі пасля страшэннай вайны. Гэтую кампазіцыю скульптар стварыў пасля пажару ў сваёй майстэрні ў Гасцінгсе-на-Гудзоне (штат Нью-Ёрк), дзе загінула шмат буйных работ. І таму ідэя - зразумелая: жыццё вылятае з полымя. Мастак так каменціраваў свой твор: "Там, на вяршыні, - птушка Фенікс, якая выкормлівае цэлае гняздо галапупкаў, а вогненныя языкі становяцца раскрытымі кветкамі... Ідэя ў цэлым звязана з надзеяй і адраджэннем пасля катастрофы". Дарэчы, у гэтым музеі пры ўніверсітэце і сёння існуе спецыяльная галерэя твораў Жака Ліпшыца, дзе знаходзіцца каля 80 гіпсавых, тэракотавых і мармуровых яго скульптур. Вялікую іх частку падарыла ягоная ўдава Юлла Ліпшыц незадоўга да сваёй смерці ў 2003 годзе. У асноўным, гэта работы з творчай "

/i/content/pi/cult/363/6962/2-2.jpeg

кухні", "чарнавікі" і мадэлі будучых твораў, пра якія аўтар казаў: "Мне падабаюцца гэтыя арыгінальныя "накіды" (maquettes). У іх столькі свежасці і цеплыні пачуццяў, няма надрыўнай працы і ахалоджвання! Я бачу ў іх прадукт сваіх прыродных здольнасцей. Я быццам зноў адчуваю моманты барацьбы і нявызначанасці, і асабліва - тыя цудоўныя імгненні лірычнага натхнення, калі нішто не здольнае аказацца памылковым..."

Сярод іншых "амерыканскіх" алегарычных твораў - кампазіцыі "Цуд", "Радасць Арфея", "Мір на зямлі", "Бадзяга", "Песня песняў", "Малітва", "Ахвярапрынашэнне", "Паміж небам і зямлёй", помнік-бюст Джону Кенэдзі для Нью-Ёрка і Лондана. У сваіх лепшых творах на міфалагічныя і біблейскія сюжэты Ліпшыц па-ранейшаму шукае адказы на вечныя пытанні чалавечага быцця. Цікава, што большасць работ створана тады, калі мастаку было ўжо за шэсцьдзясят. Я ўжо не кажу пра шматлікія яго рэтраспектыўныя выстаўкі, якія з вялікім поспехам праходзілі ў розных гарадах Еўропы, Амерыкі і Ізраіля.

Жыў Ліпшыц, канешне ж, у дастатку, ні ў чым не маючы патрэбы. Купіў нават вілу ў італьянскім горадзе П'етра-Санта, куды прыязджаў працаваць кожнае лета, і там жа стварыў цудоўную серыю скульптур "Па Італіі". А яшчэ матэрыяльна дапамог сваім малодшым братам Рувіму і Паўлу атрымаць вышэйшую адукацыю.

Адзін сучаснік пакінуў такі партрэт мастака: "...У свае 70 гадоў Ліпшыц выглядаў маладым і, нягледзячы на шырокія плечы скульптара, здаваўся грацыёзным. Мяккія блакітныя вочы іскрыліся ўсмешкай, а доўгія белыя валасы кантраставалі з маладым тварам. Ён - чароўны і вельмі інфармаваны суразмоўца, а ў яго нізкім голасе з гадамі так і не знік французскі акцэнт..."

Хачу яшчэ сказаць, што да канца жыцця Жак не страчваў сувязі са сваякамі, якія жылі ў Расіі. Прывяду толькі адзін яго ліст (на рускай мове), ад 24 лютага 1964 года, да пляменніцы Наташы Ліпшыц, якая тады жыла ў Маскве: "Милая, родненькая! Сама понимаешь, какие вихри самых разнообразных чувств подняли во мне твои строки. Сентиментальны мы, художники, донельзя, тем более, что немолод уже. Какие славные у тебя детишки, и так нежно ты о них говоришь: меня это чрезвычайно тронуло. Я тебя, родная, ведь на своих руках носил и позже видел тебя уже взрослой. Неужели не помнишь? Во всяком случае, я счастлив, что мы снова вместе, и уже теперь верю, что пока живы, друг друга не покинем. У меня тоже славная семья: дочь взрослая, Лёля, пятнадцати лет. Я нахожу ее прекрасной. Жена чудная - Юля, прошу любить и жаловать. Быть может, удастся нам как-нибудь свидеться, вот была бы радость! Поцелуй за меня и от всей моей семьи твоих ребятишек. Целуем тебя нежно и крепко. Жмем руку твоего супруга. Любящий вас дядя Жак".

Свае апошнія творы Ліпшыц ствараў у так званай тэхніцы паўаўтаматызму, якая абапіралася на шматгадовы мастакоўскі вопыт і чуллівасць пальцаў. Гэта былі невялічкія бронзовыя скульптуры, найлепшая з якіх - "Чалавек і певень". Таксама працягваў эксперыментаваць з рознымі іншымі матэрыяламі: тэракотай, гіпсам, каменем. За колькі месяцаў да смерці вярнуўся ў Еўропу і апошнія дні жыцця правёў на востраве Капры...

У заключэнне хачу прывесці словы знакамітага савецкага скульптара-авангардыста Вадзіма Сідура, з якім я быў знаёмы. Калісьці, а дакладней - 20 красавіка 1986 года (за два месяцы да смерці Сідура), мы з Анатолем Анікейчыкам наведалі яго маскоўскую майстэрню на Камсамольскім праспекце, дзе правялі колькі гадзін. Вось што ён сказаў: "У 50-я гады, да сораму свайго, я ведаў Маёля і Бурдэля, але не ведаў Мура, Ліпшыца, Джакамецці, Цадкіна, Архіпенку, Кандзінскага, Малевіча, пра якіх дазнаўся толькі на пачатку 60-х. Я ўсё больш пераконваўся, што вытокі, карані, з якіх мы вырастаем, і ў мяне, і у маіх вышэйзгаданых вялікіх папярэднікаў - аналагічныя. Ва ўсялякім выпадку, я ўпэўнены: вялікая эпоха такіх волатаў, як Пікаса, Маціс, Лежэ, Ліпшыц, Цадкін і некаторыя іншыя, скончылася, і нічога больш-менш у параўнанні з імі па значэнні пакуль не з'явілася..."