2012-ы Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены Годам кнігі
Найважнейшыя знамянальныя даты ў 2012 годзе:
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня) і Якуба Коласа (3 лістапада);
1150 гадоў з часу першай летапіснай згадкі Полацка;
910 гадоў з дня нараджэння прападобнай Ефрасінні Полацкай (дзень памяці адзначаецца 5 чэрвеня);
495 гадоў з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі ва ўсходніх славян: на беларускай мове
Францыскам Скарынам выдадзены "Псалтыр" (6 жніўня);
205 гадоў з дня нараджэння мастака і кампазітара Напалеона Орды (11 лютага);
200 гадоў з дня нараджэння літаратара Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (28 ліпеня);
140 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і РСФСР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (29 лютага);
125 гадоў з дня нараджэння мастака Марка Шагала (6 ліпеня);
120 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Рыгора Шырмы (20 студзеня);
100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (17 верасня);
90 гадоў з часу стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) (30 студзеня);
80 гадоў з часу заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (15 лістапада);
80 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (кастрычнік);
75 гадоў з часу адкрыцця Беларускай дзяржаўнай філармоніі (25 красавіка);
60 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча;
40 гадоў з часу адкрыцця Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Вязынка" (10 ліпеня);
25 гадоў з часу заснавання Беларускага фонду культуры (красавік);
25 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі (17 лютага).
У 2012 годзе адбудуцца знакавыя культурныя падзеі:
Акцыя "Культурная сталіца Беларусі - Нясвіж" (студзень - снежань);
ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (ліпень);
Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокім (верасень);
І Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва (верасень - кастрычнік);
ІІ Нацыянальная тэатральная прэмія (кастрычнік);
І Беларускі музейны форум (кастрычнік);
ХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (лістапад);
ІІ Нацыянальная музычная прэмія (снежань);
Адкрыццё другой чаргі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля (снежань).
У 2012 годзе адзначаюцца:
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы;
27 сакавіка - Міжнародны дзень тэатра;
18 красавіка - Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін;
18 мая - Міжнародны дзень музеяў;
2 верасня (першая нядзеля верасня) - Дзень беларускага пісьменства;
15 верасня - Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь;
1 кастрычніка - Міжнародны дзень музыкі;
14 кастрычніка (другая нядзеля кастрычніка) - Дзень работнікаў культуры;
17 снежня - Дзень беларускага кіно.