РЭПЕТЫЦЫЯ “ПАЛЁТУ...”№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г Народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая працуе і ў час адпачынку: “пракручвае” ў думках новую праграму славутых “Харошак” — “Палёт над часам”. І хаця гэтая назва пакуль “працоўная” і ў далейшым можа быць скарэкціравана, яна найлепшым чынам акрэслівае зробленае калектывам: палёт — як працяг шагалаўскіх лунанняў, час — як гісторыя і глыбінная філасофская катэгорыя з яркай нацыянальнай адметнасцю. І яе, нашу непаўторнасць у сусветнай прасторы, ансамбль мяркуе засведчыць пад час гастролей ужо ўвосень. Прынамсі, на шэрагу еўрапейскіх сайтаў рэклама «Харошак» падаецца адназначна: “Сусветна вядомае шоу “Палёт над часам”! Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"
|