Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Велiч роднай зямлi
У светлыя дні Ражджаства Хрыстовага Палац Рэспублікі на сваёй гасціннай сцэне, па традыцыі, прымае найлепшых нашых суайчыннікаў — тых, хто ўганараваны дзяржавай прэміяй “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года. 8 студзеня Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння адзначыў, што гэтае светлае свята, з якім звязваюць надзеі на абнаўленне, пераўтварэнне навакольнага свету і чалавечай душы, набывае асаблівы сэнс у цяперашні год, аб’яўлены ў краіне Годам роднай зямлі. “Зямля — гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, а яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі і маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая, гераічная гісторыя — усё, што аб’ядноўваецца вялікім і ёмістым паняццем — Айчына”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
БРЭНД ЁСЦЬ БРЭНД!, або Сталічнае сола ў кантэксце краіны
У апошнім леташнім нумары “К” пастаянная рубрыка нашай газеты “Культасветработа: ракурс адказнасці” завяршыла вандроўку па кожным са 118 раёнаў Беларусі, прааналізаваўшы работу аддзелаў культуры ў рэгіёнах рэспублікі, стварыўшы такім чынам абагульнены партрэт галіны з акцэнтам на вопыт, творчыя набыткі і метадычныя напрацоўкі райцэнтраўскіх ды сельскіх культасветнікаў. Але сапраўднай кропкай у рэпарцёрскім марафоне газеты стане акурат гэты матэрыял. Агульны шматаблічны хор культасветнікаў не быў бы такім гарманічным кольцам караляў без выключна важнага голасу — сталічнага. Таму апошняе, але не менш выразнае і сакавітае сола прагучыць на старонках “…Ракурсу адказнасці” ў “выкананні” ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама і дзевяці аддзелаў культуры нашай сталіцы. Што пачуем? Магутны тэнар, мужны барытон, інтанацыйна багатае сапрана?.. Прынамсі, “сталіца” — гэта ўжо само па сабе гучыць як брэнд! А Мінск — нібы дзяржава ў дзяржаве. Горад-візітоўка, горад-узор і прыклад самадастатковасці ў любых праявах дзейнасці. Не выключэнне, натуральна, і культурная сфера. І тут, як пераконвае начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, свае асаблівасці, напрацоўкі і здзяйсненні.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»