Адказнасць кожнага з нас

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г


/i/content/pi/cult/885/18727/-scale-2_00x-gigapixel.jpgПер­шы пра­рэк­тар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Свят­ла­на ВІ­НА­КУ­РА­ВА:

Вя­лі­кая ўва­га сён­ня на­даец­ца збе­ра­жэн­ню па­мя­ці аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ма­са­ва­га зніш­чэн­ня на­ро­да Бе­ла­ру­сі ў яе га­ды. Пра­па­но­ва за­ма­ца­ваць у асноў­ным за­ко­не на­шай дзяр­жа­вы нор­му аб не­абход­нас­ці за­ха­ван­ня па­мя­ці пра гэ­тыя падзеі з’яўля­ецца вы­ключ­на акту­аль­най у наш час, асаб­лі­ва з улі­кам та­го, што жы­вых удзе­ль­ні­каў вай­ны, на жаль, за­ста­ло­ся ўжо не так шмат.

Што ты­чыц­ца за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най пра­ўды, гэ­тае па­ла­жэн­не вар­та ўспры­маць не як кан­чат­ко­вы вы­нік, а як пра­цэс бяс­кон­ца­га вы­свят­лен­ня і вы­зна­чэн­ня пра­ўдзі­вай кар­ці­ны падзей мі­нуў­шчы­ны ў свят­ле но­вых ад­крыц­цяў, гіс­та­рыч­ных фак­таў, зна­хо­дак, кры­ніц і свед­чан­няў. Але гэ­та зна­чыць так­са­ма, што ўсе яны му­сяць быць пра­ўдзі­вы­мі і мець пад са­бой грун­тоў­ную до­каз­ную ба­зу.

У асно­ве да­сяг­нен­няў лю­бой кра­іны ля­жыць кан­струк­тыў­ная вы­твор­чая пра­ца. Гэ­та мо­жа быць як вы­твор­часць ма­тэ­ры­яль­ных да­бро­таў, так і ства­рэн­не ду­хоў­ных каш­тоў­нас­цей, у пры­ват­нас­ці — мас­тац­кая твор­часць. Та­му не­абход­на вы­хоў­ваць і на­леж­ную па­ва­гу да гэ­тай пра­цы, што му­сіць быць за­ма­ца­ва­на ў тым лі­ку і ў Асноў­ным За­ко­не дзяр­жа­вы, па­вы­ша­ючы аса­біс­тую ад­каз­насць кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на. Лю­бое па­вы­шэн­не да­бра­бы­ту му­сіць быць да­сяг­ну­тае то­ль­кі сум­лен­най пра­цай.

/i/content/pi/cult/885/18727/aleksandr_khramoy1.jpgДы­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Аляк­сандр ХРА­МОЙ:

2022-ы аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці, та­му мы ра­з­уме­ем, што на На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей ускла­да­ецца вя­лі­кая ад­каз­насць за пра­ві­ль­ны па­каз на­шай гіс­то­рыі і яе асноў­ных мо­ман­таў, у тым лі­ку падзей Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, за не­да­пуш­чэн­не рэ­ві­зі­яніс­цкіх тэн­дэн­цый і ад­ра­джэн­ня на­цыз­му. Не­абход­на за­ся­ро­дзіц­ца на дэ­ман­стра­цыі подзві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, кан­са­лі­да­цыі бе­ла­рус­кай на­цыі ў вы­ні­ку падзей во­се­ні 1939 го­да і кан­крэт­на 17 ве­рас­ня як Дня на­род­на­га адзін­ства. На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей у мі­ну­лым го­дзе ўзяў на ся­бе вы­ка­нан­не за­да­чы па пра­ўдзі­вым асвят­лен­ні зга­да­ных эта­паў раз­віц­ця і ста­наў­лен­ня на­шай дзяр­жа­вы праз шэ­раг зна­ка­вых вы­ста­вач­ных пра­ектаў.

Сён­ня мы ўсве­дам­ля­ем, што не­абход­на ўзмац­ніць і акты­ві­за­ваць ра­бо­ту ў та­кім на­прам­ку так­са­ма і ў рэ­гі­ёнах на­шай кра­іны. У пры­ват­нас­ці, мож­на зга­даць пры­клад му­зе­ефі­ка­цыі мес­ца ко­ліш­ня­га кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра ў Бя­ро­зе-Кар­туз­скай, які існа­ваў на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў 1934 — 1939 га­дах.

27 снеж­ня 2021 го­да на ўсе­на­род­нае аб­мер­ка­ван­не вы­не­се­ны пра­ект змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Наш му­зей як ме­та­дыч­ны цэнтр пра­цуе з усі­мі аб­лас­ны­мі му­зей­ны­мі ўста­но­ва­мі для та­го, каб акцэн­та­ваць іх ува­гу на не­абход­нас­ці за­ся­ро­дзіць сваю дзей­насць на тых па­ла­жэн­нях, якія да­ты­чац­ца сфе­ры ку­ль­ту­ры ды за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці і пра­па­ноў­ва­юцца да за­ма­ца­ван­ня ў пра­екце но­вай Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Акра­мя та­го, На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей сён­ня так­са­ма рых­ту­ецца да адзна­чэн­ня важ­ных па­мят­ных дат і з улас­най гіс­то­рыі: да 100-год­дзя з дня за­сна­ван­ня на­ша­га фі­лі­яла — До­ма-му­зея І з’езда Рас­ійскай са­цы­ял-дэ­мак­ра­тыч­най ра­бо­чай парт­ыі, а так­са­ма 10-год­дзя Му­зея гіс­то­рыі су­час­най бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці.