Рыхтуючы планы...

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

4 сту­дзе­ня ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Бы­ло адзна­ча­на, што ўжо рас­пра­ца­ва­ны гра­фік на­вед­ван­ня на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ўста­ноў ку­ль­тур­най сфе­ры для аб­мер­ка­ван­ня з іх ка­лек­ты­ва­мі пра­екта но­вай Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Гэ­та­му пы­тан­ню над­адзе­на асаб­лі­вая ўва­га.

Мі­ністр так­са­ма на­га­даў, што над­ышоў­шы 2022 год у Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. З гэ­тай на­го­ды мі­ніс­трам да­дзе­нае да­ру­чэн­не склас­ці ад­па­вед­ны спіс ме­рап­ры­емстваў у рам­ках яго адзна­чэн­ня, ана­ла­гіч­ны ле­таш­ня­му ў час уша­на­ван­ня Го­да на­род­на­га адзін­ства.

Ку­ль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі на 2022 год аб­ра­ная Орша, тут так­са­ма не­абход­нае скла­дан­не пла­ну ме­рап­ры­емстваў, якія рас­кры­юць увесь па­тэн­цы­ял сфе­ры ку­ль­ту­ры і гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Аршан­шчы­ны.