Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі! Традыцыйна гэтымі святочнымі днямі мы згадваем найбольш яскравыя падзеі, падводзім вынікі, вызначаем перспектывы.
Дзякуючы нашым сумесным намаганням зроблена шмат. Год запомніўся яркімі канцэртамі, паспяховымі прэм’ерамі, гучнымі перамогамі. Незабыўную атмасферу творчасці мы адчулі на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”. Гэтыя аўтарытэтныя форумы — сімвалы нашай незалежнай дзяржавы — сталі сапраўдным святам вялікага сяброўства народаў.
Плённа працавалі і на ніве аднаўлення помнікаў архітэктуры, у сферы будаўніцтва аб’ектаў культуры. Яны актыўна, у тым ліку ў рэгіёнах, адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў.
Адыходзячы год прайшоў пад знакам народнага адзінства. Патрыятызм, высокія ідэалы, добразычлівыя адносіны паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў — жыццесцвярджальная сіла беларускага народа, каштоўны дар продкаў, які мы абавязаны захаваць.
Паважаныя калегі! Прыміце шчырыя словы падзякі за ваш унёсак у справу развіцця Беларусі. Усе нашыя дасягненні сталі магчымыя дзякуючы вашай штодзённай добрасумленнай рабоце. Упэўнены, што ў новым годзе мы з яшчэ большай энергіяй будзем працаваць на карысць Радзімы.
Няхай новы 2022 год стане для ўсіх нас годам ажыццяўлення самых добрых і чыстых жаданняў! Здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч