Кожны жыхар Астраўца і раёна добра ведае імя Аляксандра Якіменкі — спевака, кампазітара і проста адкрытага і таленавітага чалавека. Кампазітар жыве на Астравеччыне з 1978 года. Тут жа нарадзіліся яго напеўныя творы, вядомыя кожнаму з нас.
Аляксандр Якіменка: які ён ў жыцці? Сціплы, разважлівы, поўны энергіі і аптымізму. Больш грунтоўна пра таленавітага аўтара расказала выстава “Майстар голасу і гуку”. Безліч узнагарод рознага ўзроўню, фотаздымкі з мерапрыемстваў, тэксты вядомых твораў былі прадстаўлены для прагляду. Пасля аўтар сам звярнуўся да прысутных, падвёў вынік дзейнасці, падзяліўся планамі і марамі. Жвавы прыгожы чалавек з выдатным пачуццём гумару не пакінуў нікога абыякавым.
Натуральна, гучалі ў гэты дзень і любімыя песні. Слухачы падпявалі кампазітару.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар па сувязях з грамадскасцю аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай бібліятэкі