Дарога, пасажыры...

№ 44 (1483) 31.10.2020 - 06.11.2020 г

Ёсць шмат вызначэнняў, што такое горад. Але зыходзячы са свайго досведу гараджаніна, я б сказаў, што горад — найперш транспартныя камунікацыі.

/i/content/pi/cult/822/17574/1.jpgМяжа горада насамрэч не там, дзе яна намалявана на адміністрацыйнай карце, а там, адкуль электрычкі, маршруткі, аўтобусы раніцай прывозяць людзей на працу, а ўвечары адвозяць дадому.

На працягу некалькіх гадоў, каб неяк бавіць час у дарозе, я фатаграфую на мабільнік саму дарогу і пасажыраў. Тое ж раблю і ў далёкіх вандроўках, калі такія надараюцца.

...Кажуць, што горад — гэта людзі, якія яго насяляюць. Дарога — таксама не кіламетры і мілі, а пасажыры, з якімі на пэўны час зводзяць з табой акалічнасці.

Фота аўтара/i/content/pi/cult/822/17574/2.jpg

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"