Пытанні і прэм’еры-адказы: новы сезон у Маладзёжным

№ 33 (1472) 15.08.2020 - 22.08.2020 г

У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры як ніколі рана пачаўся чарговы сезон. Эпідэміялагічная сітуацыя першай паловы года і доўгі перыяд, калі тэатры не прымалі гледачоў, змусілі трупу, як і многія іншыя творчыя калектывы, значна скарэктаваць свае планы. Вось і сезон 2020/2021 пачаўся адразу з прэм’ер, якія спадзяваліся паказаць публіцы яшчэ ў пачатку лета. Дарэчы, абедзве з пытальнікамі ў назвах.

/i/content/pi/cult/811/17396/16_1.jpg

Сцэна са спектакля “Хто я?” на малой сцэне тэатра.

12 жніўня на малой сцэне тэатра паказалі спектакль “Хто я?” У пастаноўцы Андрэя Каралевіча. Гэта містычная, але адначасова філасофская драма Віктара Понізава “Аз есмь тварь” распавядае пра тое, што ніколі не позна азірнуцца назад і выправіць памылкі свайго мінулага. Спектакль камерны, на трох персанажаў, ролі якіх выконваюць Уладзімір Бажкоў, Юрый Шаланкоў і Іван Шчатко.
/i/content/pi/cult/811/17396/16_2.jpg

/i/content/pi/cult/811/17396/16_3.jpg

/i/content/pi/cult/811/17396/16_4.jpg

Вялікая сцэна: танцавальны марафон.

А 12 жніўня на вялікай сцэне Маладзёжнага адбыўся тэатральны танцавальны марафон. Пад час яго разгортваюцца падзеі вострасюжэтнага (але з элементамі камедыі і меладрамы) спектакля “Загнаных коней прыстрэльваюць, ці не так?”, які паставіў галоўны рэжысёр трупы Андрэй Гузій. За харэаграфію адказвала вядомы майстар Вольга Скварцова. А гралі і танчылі для публікі зоркі тэатра — Аляксандр Шароў, Дзмітрый Бойка, Андрэй Гладкі, Елізавета Ільеўская.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by