“Меч Лідскага замка”

№ 32 (1471) 08.08.2020 - 15.08.2020 г

Тут звінелі мячы і гучала сярэднявечная музыка…

Да Дня святкавання горада Ліды 1 жніўня прайшоў традыцыйны, брэндавы для горада Ліды рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны Лідскім раённым цэнтрам культуры.

/i/content/pi/cult/810/17375/16_1.jpg

Сёлета мерапрыемства ўключала пешыя рыцарскія баі адзін на адзін на розных відах зброі. Удзельнічалі ў баях рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі “Вількамір” з Мінска. Турнір атрымаўся відовішчным і пакінуў у гледачоў яркія ўражанні ад сустрэчы з эпохай Сярэднявечча.

/i/content/pi/cult/810/17375/16_2.jpg

Падтрымлівалі баявы дух рыцараў і настройвалі шматлікіх гледачоў на сярэднявечны лад выступленні даўніх сяброў турніру  - гурта сярэднявечнай музыкі “Hardwood”.

/i/content/pi/cult/810/17375/16_3.jpg

Былі ў замкавым двары час і месца і для майстар-класа па сярэднявечных танцах, і для фотасесіі.

Фота прадастаўлены арганізатарамі турніру