З 2 снежня 2019 года пачнецца першы этап нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў. Стартавай пляцоўкай рэгіянальных адборачных тураў стане горад Мінск. Працягнуць эстафету рэгіянальных тураў гарады: Гомель (5 снежня), Магілёў, Віцебск (6 снежня), Гродна (10 снежня) і Мінская вобласць (12 снежня). Завершыцца першы этап адборачных тураў 13 снежня ў Брэсцкай вобласці.
У адпаведнасці з умовамі конкурсу ў адборачным туры да дзіцячага музычнага конкурсу прымаюць удзел выканаўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю (прыблізна 7 ліпеня 2020 года), якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
У адборачным туры да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прымаюць удзел выканаўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю (прыблізна 7 ліпеня 2020 года), якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.
Для ўдзелу ў конкурсных праслухоўваннях неабходна прадставіць па дзве кампазіцыі:
ўдзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу:
эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове;
эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці;
удзельнікам конкурсу выканаўцаў эстраднай песні:
эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў;
папулярную кампазіцыю на замежнай мове (“сусветны хіт”).
Па выніках рэгіянальных адбораў адбіраецца да пяці ўдзельнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў.
З Інструкцыяй аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” можна азнаёміцца тут: (http://www.kultura.by/by/konkursy-merapryemstvy/).