Медалём Францыска Скарыны былі ўзнагароджаны:
— мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля Палаца культуры “Касцюкоўка” Таццяна АБЕЛЬ;
— артыст Прадзюсарскага цэнтра “Пудоўкін” Руслан АЛЯХНО;
— артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Аляксандр ГЛАЗКО;
— артыст камернага аркестра — вядучы майстар сцэны Гродзенскай капэлы Ірына ГРЫЦ;
— артыст тэатра лялек — вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ;
— выкладчык спецыяльнага цыклу Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ірына СЕМЯНЯКА;
— артыст аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Анатоль ТАРАН;
— дырэктар Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра Яўгенія ШАДРЫНА.
Гэтым жа Указам № 462 былі прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Выкладчыцкі склад Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў папоўніўся яшчэ адным заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь — званне атрымаў дацэнт кафедры інтэр’ера і абсталявання Віктар БАРАБАНЦАЎ. Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь стаў першы намеснік галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Міхаіл ЛЯБЕДЗІК.
Заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь прызнаныя салістка Магілёўскай абласной філармоніі Іскуі АБАЛЯН-БАРОЎСКАЯ, вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Валерыя АРЛАНАВА, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь Павел БЕЛЯЎСКІ, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар ДЗЯНІСАЎ, артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Людміла СТАНЕВІЧ. А віншаванні са званнем народнага артыста Беларусі прымае вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зоя БЕЛАХВОСЦІК.