У 1993 годзе яна сама скончыла Інстытут культуры (у будучым універсітэт), затым яго аспірантуру. У 1997 годзе абараніла там дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. У 2000 годзе скончыла Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры Белдзяржуніверсітэце па спецыяльнасці “Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі”. З 1998 года працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці як выкладчык, затым старшы выкладчык і дацэнт. З 2011 года выконвала абавязкі намесніка дэкана, а з 2013 года — дэкана факультэта завочнай адукацыі. У 2015 годзе стала першым прарэктарам універсітэта і займала гэтую пасаду да цяперашняга моманту.