Спасцігаем сус­ве­т праз ко­лер

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Чы­та­еш ні­бы­та пра “ко­лер Бе­ла­ру­сі” — а да­вед­ва­ешся пра тра­ды­цыі, по­быт і ад­мет­насць на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Пра бу­рак як сім­вал шля­хет­нас­ці і бе­лыя ка­ло­ны сціп­лых шля­хец­кіх ся­дзіб. Пра шэ­рых жы­вё­лаў, што ста­но­вяц­ца пра­вад­ні­ка­мі ў іншас­вет, і за­бы­ты сім­ва­ліч­ны змест зо­ла­та. Па­эт, ды­зай­нер, фа­тог­раф, да­след­чык Мі­хал АНЕМ­ПА­ДЫС­ТАЎ афор­міў сваю шмат­га­до­вую пра­цу ў кні­гу “Ко­лер Бе­ла­ру­сі”. Яна падзе­ле­ная на час­ткі ад­па­вед­на най­бо­льш важ­ным для Бе­ла­ру­сі ко­ле­рам, а за імі пра­гля­да­ецца цэ­лы гіс­та­рыч­ны і ку­ль­тур­ны кан­тэкст. Ду­маю, ме­на­ві­та гэ­тую кні­гу мож­на па­ра­іць тым скеп­ты­кам, якія не ве­раць у апры­чо­насць бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі.

/i/content/pi/cult/658/14599/23.jpg— Вы не­як ка­за­лі, што да­сле­ду­еце “ко­ле­ры Бе­ла­ру­сі“ ад мо­ман­ту, “ка­лі яшчэ ні­чо­га не бы­ло”. Тут уз­ні­ка­юць сум­нен­ні: ці да­стат­ко­ва ў нас інфар­ма­цыі пра са­мы па­ча­так раз­віц­ця ча­ла­вец­тва для аб­грун­та­ва­ных вы­сноў?

— Фак­ты, з які­мі мож­на пра­ца­ваць, ёсць, але для ака­дэ­міч­най на­ву­кі іх, маж­лі­ва, не­дас­тат­ко­ва. Уво­гу­ле ко­лер — гэ­та на­шае суб’ектыў­нае ад­чу­ван­не ад трап­лян­ня элек­тра­маг­ніт­ных хва­ляў на сят­чат­ку во­ка. Ад­па­вед­на, без нас ко­ле­раў ня­ма. Дый на­ват успры­ма­ючы ко­ле­ры праз зрок, ча­ла­век мо­жа не мець жыц­цё­ва важ­най па­трэ­бы іх на­зы­ваць. У 1960-х аме­ры­кан­скія на­ву­коў­цы Брэнт Бер­лін і Пол Кей пра­ана­лі­за­ва­лі блі­зу 80 мо­ваў — су­час­ныя лі­та­ра­тур­ныя, мёр­твыя кштал­ту ла­цін­скай, мо­вы пры­мі­тыў­ных ку­ль­тур — і пры­йшлі да вы­сно­вы, што па­ра­дак уз­нік­нен­ня асноў­ных ко­ле­ра­най­мен­няў уні­вер­са­ль­ны. Пер­шы­мі ва ўсіх ку­ль­ту­рах з’яўля­юцца на­звы для бе­ла­га і чор­на­га, по­тым для чыр­во­на­га і да­лей з ня­знач­ны­мі ва­ры­яцы­ямі. Ад­на­ча­со­ва з моў­ным за­сва­еннем ко­ле­раў ад­бы­ва­ла­ся і тэх­на­ла­гіч­нае: ча­ла­век ву­чыў­ся зда­бы­ваць фар­ба­ва­ль­ні­кі. Па­сля чор­на­га і бе­ла­га ўзнік­нен­не но­вых ко­ле­ра­най­мен­няў не­пас­рэд­на звя­за­на з раз­віц­цём тэх­на­ло­гій. Тут сап­раў­ды не ха­пае інфар­ма­цыі, бо па­фар­ба­ва­ныя рэ­чы ў архе­ала­гіч­ных ку­ль­ту­рах на­шых аб­ша­раў за­ха­ва­лі­ся кеп­ска. 

— Вы сцвяр­джа­еце, што раз­ам з на­звай ко­лер атрым­лі­вае сэнс і свя­до­мае вы­ка­рыс­тан­не?

— Да­клад­на! Ко­лер — гэ­та спо­саб спаз­нан­ня і ўпа­рад­ка­ван­ня сус­ве­ту. На­прык­лад, у ста­ра­жыт­най індый­скай тра­ды­цыі лю­дзі падзя­ля­юцца на вар­ны (пра­ві­ль­ная на­зва та­го, што ў нас пры­ня­та на­зы­ваць “кас­тай”), а вар­на — гэ­та ў пе­ра­кла­дзе і ёсць “ко­лер“. У нас, як і па­ўсюль, пер­шы­мі ка­ла­ро­ні­ма­мі бы­лі “бе­лае” і “чор­нае”, пры­чым не то­ль­кі ў звы­чай­ным раз­умен­ні “свят­ло-цем­ра”, а так­са­ма ў зна­чэн­ні “свой-чу­жы”, ці “гэ­ты свет-іншас­вет”. Ці­ка­ва, што ў на­шай тра­ды­цыі чор­ны не ня­се вы­раз­на ад­моў­най ка­на­та­цыі. На За­ход­нім Па­лес­сі і Пад­ляш­шы гэ­тае ко­ле­рас­па­лу­чэн­не за­хоў­ва­ла­ся ў арна­мен­ты­цы да пер­шай па­ло­вы XX ста­год­дзя. А на Гро­дзен­шчы­не яно на­ват да­сюль існуе ў са­поц­кін­скіх ве­лі­код­ных пі­сан­ках. 

/i/content/pi/cult/658/14599/24.jpgНа­ступ­ным у на­шай ку­ль­ту­ры, як і ў іншых, з’яві­ла­ся ко­ле­ра­най­мен­не чыр­во­на­га, і звя­за­на яно ў пер­шую чар­гу з “за­сва­еннем” сус­ве­ту праз тэх­на­ло­гію. Най­ста­рэй­шыя з нам вя­до­мых чыр­во­ных фар­ба­ва­ль­ні­каў — гэ­та “армян­ская чыр­вань” і пур­пур, што ўзгад­ва­юцца ў Біб­ліі. Пер­шы ко­лер атрым­лі­ва­лі з ара­рац­кай ка­шэ­ні­лі — ма­ле­нь­кай інсек­ты, якая на ад­ным з эта­паў жыц­цё­ва­га цык­лу пры­рас­тае да ка­рэн­ня рас­лі­ны і ста­но­віц­ца яго час­ткай, а ў кан­цы гэ­та­га пе­ры­яду, ця­гам то­ль­кі не­ка­ль­кіх дзён, на­паў­ня­ецца кар­мі­на­вай кіс­ла­той: пры­род­ным чыр­во­ным піг­мен­там. Пур­пур, у сваю чар­гу, ра­біў­ся з мар­скіх слі­ма­коў ігля­нак. Про­дкі сла­вя­наў так­са­ма на­ву­чы­лі­ся зда­бы­ваць “чыр­во­ны” — пры­чым са сва­ёй сы­ра­ві­ны і па сва­ёй тэх­на­ло­гіі, та­му гэ­ты ко­лер та­кі важ­ны для ўсіх сла­вян­скіх на­ро­даў. Для бе­ла­ру­саў так­са­ма, але ў на­шай ку­ль­ту­ры ўсё ж най­важ­ней­шы і най­бо­льш улю­бё­ны ко­лер — бе­лы, што, ве­ра­год­на, тлу­ма­чыц­ца бал­цкай тра­ды­цы­яй. Маг­чы­ма та­му на­зва “Бе­ла­русь”, якая з чу­жой пад­ачы кан­чат­ко­ва “пры­ста­ла” да на­шых зем­ляў то­ль­кі ў XVIІI ста­год­дзі, ужо ў ХІХ ста­год­дзі да­ла імя этна­су, якое бы­ло пры­ня­тае ма­ла­дой бе­ла­рус­кай на­цы­яй у якас­ці са­ма­наз­вы.

— А якую эты­ма­ло­гію мае  на­ша аб­азна­чэн­не чыр­во­на­га?

— На­звы ба­за­вых ко­ле­раў у бе­ла­рус­кай мо­ве ма­юць інда-еўра­пей­скае па­хо­джан­не, але чыр­во­ны — вы­клю­чэн­не. На­зва гэ­тая ўлас­нас­ла­вян­ская і ўтво­ра­на ад сло­ва “чар­вец” — мясц­ова­га ві­да кар­мі­на­нос­най ка­шэ­ні­лі. Яна бы­ла рас­паў­сю­джа­на на аб­ша­рах су­час­най Поль­шчы, Укра­іны і Бе­ла­ру­сі, час­тко­ва Літ­вы і Лат­віі. Чыр­во­ны ко­лер стаў сім­ва­ліч­ным мар­ке­рам сла­вян, што ад­бі­ла­ся і ў мо­вах (уз­га­дай­це яшчэ і ме­сяц чэр­вень — час збо­ра чар­вя­ца), і ў ге­ра­ль­ды­цы. Ад­ной з пе­рад­умо­ваў раз­віц­ця бар­вяр­ства бы­ло ткац­тва. На бе­ла­рус­кіх зем­лях ткац­кія стан­кі з’яві­лі­ся за па­ру ста­год­дзяў да на­шай эры, у за­ру­бі­нец­кай архе­ала­гіч­най ку­ль­ту­ры, у якой ад­чу­ва­юцца ке­льц­кія ўплы­вы. Ме­на­ві­та ке­ль­ты пер­шы­мі ся­род “вар­вар­скіх” на­ро­даў па­ўноч­най Еўро­пы па­ча­лі актыў­на фар­ба­ваць тка­ні­ну. У тыя ча­сы трэ­ба бы­ло вы­жы­ваць, а не мар­на­ваць час і сі­лы на эстэ­тыч­ны вы­гляд. А ке­ль­ты мар­на­ва­лі. Бар­вен­не тка­ні­ны бы­ло сак­ра­ль­ным дзея­ннем, ма­гі­яй, час­ткай ку­ль­ту­ры зе­ль­ніц­тва — яму пры­піс­ва­лі­ся ле­ка­выя ўлас­ці­вас­ці, а сам пра­цэс та­бу­яваў­ся, вы­но­сіў­ся за межы вёс­кі, ве­ды тры­ма­лі­ся ў сак­рэ­це. 

Зда­бы­ча чар­вя­ца звя­за­ная з рас­паў­сю­дам ткац­тва і ад­соч­ва­ецца па та­по­ні­мах з ко­ра­нем “чырв” — іх шмат у Поль­шчы, За­ход­няй і Па­ўноч­най Укра­іне і на по­ўдні Бе­ла­ру­сі. У по­зднім Ся­рэд­ня­веч­чы чар­вец скла­даў знач­ную час­тку экс­пар­ту Літ­вы і Ка­ро­ны Поль­скай у За­ход­нюю Еўро­пу — у ХV ста­год­дзі ён па­стаў­ляў­ся то­на­мі. Пры гэ­тым, каб саб­раць кі­лаг­рам су­ша­най ка­шэ­ні­лі, трэ­ба бы­ло вы­ка­паць і пе­ра­гле­дзець ка­рэн­ні блі­зу пят­нац­ца­ці ты­сяч рас­лін! Мы ве­ль­мі ма­ла ве­да­ем пра тое, як пра­ца­ва­ла гэ­тая ве­лі­зар­ная індус­трыя — яўрэй­ская гра­ма­да, якая арга­ні­зоў­ва­ла ўвесь пра­цэс ад збо­ру да кан­чат­ко­вай рэ­алі­за­цыі прад­укта, свае ге­шэф­ты вя­ла па­вод­ле вус­най да­моў­ле­нас­ці, шлях­це не вы­па­да­ла афі­ша­ваць лю­бы за­ня­так ка­мер­цы­яй, а ся­лян­скі фа­льк­лор па­кі­нуў нам звес­ткі ад­но то­ль­кі ў за­ка­муф­ля­ва­ным вы­гля­дзе — у пад­анні пра па­па­раць-квет­ку. Чар­вя­цо­вы бум квіт­неў ажно па­куль не ад­кры­лі Аме­ры­ку і не знай­шлі там ка­шэ­ніль мек­сі­кан­скую — ме­на­ві­та яна, а не зо­ла­та і спе­цыі, ста­ла га­лоў­ным аб’ектам іспан­ска­га экс­пар­ту з Но­ва­га Све­ту. 

— Атрым­лі­ва­ецца, у ко­ле­ра шлях пры­клад­на як у сла­вян­ска­га бо­га — спа­чат­ку ён ува­саб­ля­ецца ў на­ту­ра­ль­ным ася­род­дзі, у па­ўся­дзён­нас­ці, па­сля ча­го набывае сэнс і трап­ляе ў ку­ль­ту­ру.

— Хут­чэй за ўсё, што не. Кож­ны з важ­ных ко­ле­раў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры — бе­лы, чор­ны, чыр­во­ны (пры­чым іх лепш звяз­ваць у па­ры бе­лы-чор­ны, бе­лы-чыр­во­ны), за­ла­ты, бла­кіт­на-сі­ні, шэ­ры і зя­лё­ны — мае ўлас­ную гіс­то­рыю і за­кра­нае пэў­ную сфе­ру дзей­нас­ці ча­ла­ве­ка. Ку­ль­ту­ры ляс­ной зо­ны пры­нцы­по­ва ад­роз­ні­ва­юцца ад ку­ль­ту­раў стэ­пу: тут сус­вет не ўспры­маў­ся ў ка­тэ­го­ры­ях апа­зі­цый не­ба і зям­ля, да­бро і зло. Бе­ла­ру­сы да­гэ­туль як бы ня­выз­на­ча­ныя: “яно мо­жа і кеп­скае, але і не тое каб кеп­скае, а мо­жа так і трэ­ба...” Бо ў ле­се не­ба не над­та, каб не­ба. Яно за­кры­та дрэ­ва­мі. Тут ёсць зям­ля, але ёсць і баг­на, у ле­се най­прас­цей­шая лі­нія па­між пун­кта­мі — кры­вая, ка­ла­ні­за­цыя тут ад­бы­ва­ла­ся не фран­та­ль­на, а ўздоўж зві­ліс­тых рэк. Тут з усім трэ­ба да­маў­ляц­ца, бо ляс­ная мясц­овасць — ад­на­ча­со­ва дом, кар­мі­це­ль­ка і па­гро­за. Гэ­та па­ўплы­ва­ла на све­та­пог­ляд, сіс­тэ­му каш­тоў­нас­цяў і раз­умен­не пра­сто­ры: у на­род­най бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ня­ма су­пра­ць­пас­таў­лен­няў, на­ват арна­мен­ты­ка вы­ра­жае не апа­зі­цыю, а сін­тэз. На­шы про­дкі ня­шмат ува­гі над­ава­лі чор­на­му ко­ле­ру, але, маг­чы­ма, ён быў асаб­лі­ва важ­ным для яцвя­гаў. Іншас­вет­насць у нас мар­кі­руе сі­ні ко­лер, а шэ­ры — па­меж­жа па­між све­там бе­лым і іншас­ве­там. У нас усе сак­ра­ль­ныя жы­вё­лы — шэ­рыя. Ка­за, кач­ка, ка­чар, каў­ка... У бе­ла­рус­кім дзі­ця­чым фа­льк­ло­ры ко­ці­кі, за­йчы­кі і ваў­чкі — усе шэ­рыя, з імі мож­на і трэ­ба да­маў­ляц­ца, улаш­чваць. Шэ­ры ко­лер уво­гу­ле не мае не­га­тыў­най ка­на­та­цыі, ён ве­ль­мі бе­ла­рус­кі, на­ват шлях­та не то­ль­кі на­сі­ла жу­па­ны з шэ­ра­га да­мат­ка­на­га сук­на-ша­рач­ка, але і на­зы­ва­ла­ся “ша­рач­ко­вай”.  

— Ся­род най­га­лоў­ней­шых ко­ле­раў вы на­зы­ва­еце за­ла­ты. У мя­не ён аса­цы­юец­ца з бляс­кам і рас­ко­шай, а гэ­та ўжо не з на­ту­ра­ль­на­га ася­род­дзя.

— Гэ­тая тра­ды­цыя пры­йшла да нас раз­ам з хрыс­ці­янствам: зо­ла­та, а ме­на­ві­та яго­ная здо­ль­насць ад­бі­ваць свят­ло і спа­ра­джаць дры­гот­кія рэ­флек­сы, вы­дат­на “па­кла­ла­ся” ў ба­гас­лоў­скія кан­цэп­цыі сут­нас­ці Бо­га і Бос­ка­га. У ві­зан­тый­скай іко­не яно азна­чае ня­бач­нае нам бос­кае свят­ло, што пра­ніз­вае сус­вет, але мы не ў ста­не яго ўгле­дзець. Пер­шыя хрыс­ці­яне ха­це­лі ба­чыць зна­кі бос­кай пры­сут­нас­ці ў што­дзён­нас­ці. Ча­му не? Цу­ды Хрыс­то­выя ад­бы­лі­ся зу­сім ня­даў­на — мож­на ска­заць, то­ль­кі што. Ка­лі свят­ло лі­чы­ла­ся ад­ной з бос­кіх пра­яваў, а па­сля дыс­ку­сіі пра­цяг­лас­цю ў не­ка­ль­кі ста­год­дзяў — сім­ва­лам Бо­га, то зо­ла­та і азна­ча­ла гэ­тае ня­бач­нае, не­спаз­на­ва­ль­нае і не­да­сяж­нае свят­ло. 

— А хі­ба не ве­ліч і за­мож­насць?  

 — Дэ­ман­стра­цыя ўлас­на­га ба­гац­ця, бляск, рас­ко­ша — гэ­та так­са­ма пры­сут­ні­чае ў ві­зан­тый­скім сты­лі. Трэ­ба, ад­нак, ска­заць, што ў на­шай тра­ды­цыі та­кая эстэ­ты­ка ад­сут­ні­чае: пер­шыя бе­ла­рус­кія свя­ты­ні ма­юць стры­ма­ны, на­рдыч­ны ха­рак­тар, зо­ла­та там сім­вал не­да­сяж­на­га, а не інстру­мент са­ма­прас­лаў­лен­ня. Но­вая трак­тоў­ка зо­ла­та і но­вы пе­ры­яд яго па­пу­ляр­нас­ці як ко­ле­ра і як ма­тэ­ры­яла пры­йшлі да нас раз­ам з мас­тац­твам ба­ро­ка і кон­тррэ­фар­ма­цы­яй. Ад­на­ча­со­ва з рас­паў­сю­дам ба­ро­ка тут уз­ні­кае ідэ­ало­гія сар­ма­тыз­му. Ка­лі Фран­цыя кош­там вялізных вы­сіл­каў ро­біць сво­еа­саб­лі­вую ку­ль­тур­ную рэ­ва­лю­цыю і ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі па­чы­нае дык­та­ваць мо­ду ўсім ма­нар­хі­ям Еўро­пы, на­шыя элі­ты, ужо цал­кам і да­ўно інтэг­ра­ва­ныя ў еўра­пей­скую ку­ль­тур­ную пра­сто­ру, ігна­ру­юць агу­ль­ныя трэн­ды і ця­гам блі­зу двух ста­год­дзяў вы­пра­цоў­ва­юць улас­ны сар­мац­кі стыль. Ад­ным з най­важ­ней­шых ко­ле­раў для бе­ла­рус­кіх сар­ма­таў быў за­ла­ты — але без пе­ра­гі­ну! 

— Ад­па­вед­на, нам улас­ці­вая сціп­ласць? 

— У пэў­най ме­ры. На­пры­кан­цы ХVIII ста­год­дзя, ка­лі быць сар­ма­там ста­ла ўжо не мод­на, шлях­та па­кры­се пе­ра­йна­чы­ла­ся ў арыс­так­ра­таў, і з’явіў­ся па­мпез­ны, ба­га­ты, імпер­скі рас­ійскі кла­сі­цызм (гэ­тая тра­ды­цыя знай­шла пра­цяг у “ста­лін­скім кла­сі­цыз­ме”, яко­га мы ба­га­та ма­ем у Мін­ску), у нас па­ўстаў сціп­лы, мі­ні­ма­ліс­тыч­ны Ві­лен­скі кла­сі­цызм. Зо­ла­та там зу­сім ня­шмат, хі­ба што ў якас­ці акцэн­таў, пе­ра­ва­га ад­да­ецца ла­ма­най бе­лі, шэ­рым ко­ле­рам і вох­ры. Як гэ­та ні дзіў­на, ту­тэй­шая шлях­та не то­ль­кі ўпа­да­ба­ла кла­сі­цызм — на той час стыль аб­са­лют­на рэ­ва­лю­цый­ны, — але і спа­лу­чы­ла яго з тра­ды­цый­ным драў­ля­ным жыт­лом. Хрэс­та­ма­тый­ны шля­хец­кі “дво­рэк” з бе­лы­мі ка­ло­на­мі і трох­ву­го­ль­ным по­рці­кам на ўва­хо­дзе — пе­ра­асэн­са­ва­ны антыч­ны ка­нон, рэ­плі­ка ту­тэй­шых на­шчад­каў мі­фіч­на­га Па­ля­мо­на. Тра­ды­цый­ны шля­хец­кі дом, па­вод­ле азна­чэн­ня сла­ву­та­га фа­тог­ра­фа Яна Бул­га­ка, мае тры якас­ці — про­стасць, год­насць і інтэг­ра­ва­насць у пры­ро­ду. Шлях­та ша­на­ва­ла про­стасць у дум­ках, па­во­дзі­нах і сты­лі жыц­ця. І ў гэ­тым ёсць пры­кме­та на­шай мен­та­ль­нас­ці.

Гу­та­ры­ла Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ