Пра за­клад­кі-за­клі­кан­кі, свя­та ка­пус­ты і “Кня­зеў­скую рас­сы­пу­ху”

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Ста­тыс­ты­ка — рэч упар­тая: што ні ка­жы, а ле­там на на­шу па­што­вую скры­ню пры­хо­дзіць са­мая вя­лі­кая ко­ль­касць ліс­тоў. І зра­зу­ме­ла, ча­му так ад­бы­ва­ецца: у гэ­ты час па ўсёй Бе­ла­ру­сі ла­дзяц­ца шмат­лі­кія фес­ты­ва­лі і кан­цэр­ты, пра­хо­дзяць дні вё­сак і га­ра­доў ды іншыя ку­ль­тур­ныя акцыі. Але і ця­пер, у ве­рас­ні, пад­час яшчэ ад­на­го ле­та — як ка­жуць у на­ро­дзе, ба­бі­на­га, — плынь ліс­тоў і роз­ных па­ве­дам­лен­няў ад ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры на ад­рас “К” не пе­ра­пы­ня­ецца. Прад­стаў­ля­ем да­йджэст ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў, што ад­бы­лі­ся ў роз­ных кут­ках на­шай кра­іны ця­гам апош­ніх не­ка­ль­кіх тыд­няў.

/i/content/pi/cult/658/14595/14.jpgНа рэ­дак­цый­ную по­шту пра­цяг­ва­юць па­сту­паць ліс­ты, у якіх рас­па­вя­да­ецца пра ме­рап­ры­емствы з на­го­ды пра­фе­сій­на­га свя­та біб­лі­ятэ­ка­раў — Дня біб­лі­ятэк. Як па­ве­да­мі­ла ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Мас­тоў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Кор­шун, ад­на з та­кіх імпрэз ад­бы­ла­ся 15 ве­рас­ня ў ра­ённай кніж­ні­цы. Пад­час рэ­клам­на-імі­джа­вай акцыі “Ачаг ку­ль­ту­ры і да­бра” для на­вед­ва­ль­ні­каў пра­ца­ва­лі кніж­ная вы­ста­ва-па­ра­да “Пры­йшоў. Уба­чыў. Пе­ра­мог!” і вы­ста­ва кон­кур­сных фо­та­ра­бот “Маё жыц­цё ў біб­лі­ятэ­цы — біб­лі­ятэ­ка ў ма­ім жыц­ці”. На­вед­ва­ль­ні­каў аб­ане­мен­та ча­ка­ла гу­ль­ня “Кні­гі на ва­гу”, ка­лі кож­ны чы­тач мог уз­ва­жыць вы­бра­ную лі­та­ра­ту­ру ў аво­сь­цы. Так­са­ма бы­ла пра­ве­дзе­на акцыя “Біб­лі­яін­фар­ма­цыя”, раз­да­ча фла­ераў, якія рэ­кла­му­юць чы­тан­не, кні­гу і біб­лі­ятэч­ныя па­слу­гі. Акра­мя та­го, ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё мі­ні-му­зея “Свет да­камп’ютар­най тэх­ні­кі”. Пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня му­зей­най экс­па­зі­цыі рас­ка­за­ла Тац­ця­на Вал­чке­віч, якая ця­гам 20 га­доў уз­на­ча­ль­ва­ла ка­лек­тыў Мас­тоў­скай ЦБС.

Ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Свіс­лац­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Але­на Раб­чан­ка рас­па­вя­ла пра інфар­ма­цый­ны ты­дзень “Га­во­рым і чы­та­ем па-бе­ла­рус­ку”, зла­джа­ны з 11 па 17 ве­рас­ня. Ця­гам гэ­тых 7 дзён у біб­лі­ятэ­ках Свіс­лач­чы­ны гу­ча­ла бе­ла­рус­кая мо­ва, дэ­ман­стра­ва­лі­ся ад­па­вед­ныя тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, а ўва­га чы­та­чоў бы­ла звер­ну­та на кні­гі айчын­ных аўта­раў. На­ту­ра­ль­на, не бы­лі за­бы­тыя і са­мыя ма­ле­нь­кія на­вед­ва­ль­ні­кі. “Пад­час пра­вя­дзен­ня ра­ённай акцыі “Бе­ла­рус­кая кні­га  —  кож­на­му дзі­ця­ці” біб­лі­ятэ­ка­ры пра­па­ноў­ва­лі тво­ры бе­ла­рус­кіх аўта­раў, а каб вы­клі­каць у юных чы­та­чоў бо­ль­шую ці­ка­васць да кні­гі на род­най мо­ве, мы аздо­бі­лі іх ма­ляў­ні­чы­мі за­клад­ка­мі-за­клі­кан­ка­мі: “Па­чы­тай, гэ­та ці­ка­ва!”,   “Ві­та­ем бе­ла­рус­кую кні­гу!”, “Чы­та­ем бе­ла­рус­кую каз­ку”, “Я кніж­ка ці­ка­вая!” У дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­цы хіт-па­рад на­ві­нак “Бе­ла­рус­кая кні­га — дзе­цям” прад­ста­віў кні­гі су­час­ных бе­ла­рус­кіх аўта­раў А. Зэ­ка­ва, М. Чар­няў­ска­га, У. Ка­рыз­ны, А. Пі­сь­мян­ко­ва, В. Куд­ла­чо­ва і іншых. Гэ­та лі­та­ра­ту­ра роз­ных жан­раў: каз­кі-ча­муч­кі, вер­шы, апа­вя­дан­ні, пры­маў­лян­кі-за­баў­лян­кі, за­гад­кі-за­дач­кі”, — пі­ша Але­на Раб­чан­ка.

Свя­та “Хлеб, сыр, квас і доб­ры на­строй” пра­йшло 16 ве­рас­ня ў На­ваг­руд­ку. Пра­гра­му ме­рап­ры­емства скла­лі тэ­атра­лі­за­ва­ныя імпрэ­зы. Мож­на бы­ло на­ве­даць шмат­лі­кія пад­вор­кі са “смач­ны­мі” на­зва­мі кштал­ту “Хлеб­ная да­лі­на” або “Сыр­ная ўзвы­ша­насць”. На пад­вор­ку “Вос­траў ста­ра­жыт­ных тра­ды­цый” ад­бы­ва­ла­ся зна­ёмства са ста­ра­даў­ні­мі тэх­на­ло­гі­ямі вырабу хле­ба. Там жа ме­ла­ся маг­чы­масць прад­эгус­та­ваць квас, хлеб, мёд, блі­ны, на­быць ле­ка­выя ба­ль­за­мы, пры­га­та­ва­ныя для гас­цей свя­та ад Лаў­ры­шаў­ска­га Свя­та-Елі­се­еўска­га муж­чын­ска­га ма­нас­ты­ра. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла наш ста­лы аўтар — ды­рэк­тар На­ваг­руд­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці На­тал­ля Ка­ва­льс­кая.

Рос­сып ліс­тоў пры­йшоў да нас з Ашмян­шчы­ны. На­прык­лад, сту­дэн­тка Інсты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Інга Гіз рас­па­вя­ла пра свя­та ка­пус­ты, што ад­бы­ло­ся ў агра­га­рад­ку Ка­ль­чу­ны Ашмян­ска­га ра­ёна. Га­лоў­най на свя­це, на­ту­ра­ль­на, бы­ла са­ма рас­лі­на: на зла­джа­най вы­ста­ве яе мож­на бы­ло не то­ль­кі па­ма­цаць ру­ка­мі, але і па­каш­та­ваць на смак ці на­быць на мі­ні-кір­ма­шы.

“У Ба­ру­нах пра­йшоў “Бу­ль­бя­ны кір­маш” — пад та­кім за­га­лоў­кам нам да­сла­ла свой до­піс Люд­мі­ла Ко­зел. Свя­та, пры­све­ча­нае “дру­го­му хле­бу” бе­ла­ру­саў, зла­дзі­лі су­пра­цоў­ні­кі Ба­рун­ска­га сель­ска­га клу­ба і Ашмян­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры. Яны пра­па­на­ва­лі ўдзе­ль­ні­кам ме­рап­ры­емства на­сы­ча­ную ку­ль­тур­ную пра­гра­му, у якой бы­лі і ха­рэ­агра­фіч­ныя па­ста­ноў­кі, і тэ­атра­лі­за­ва­ныя прад­стаў­лен­ні, і свя­точ­ныя кон­кур­сы, і эста­фе­ты ды мно­гае іншае. Ад­бы­ва­лі­ся і дэ­гус­та­цыі на­род­ных страў з бу­ль­бы — пад спе­вы і му­зы­ку ўдзе­ль­ні­каў на­род­на­га ансам­бля на­род­най пес­ні “Жыт­ні­ца”, артыс­таў на­род­на­га ансам­бля цы­ган­скай пес­ні “Джа­на Ро­ма” і лі­да­ра гур­та бе­ла­рус­кай ся­рэд­ня­веч­най му­зы­кі Pawa Юра­ся Пан­ке­ві­ча. 

Яшчэ ад­но “смач­нае” свя­та пра­йшло на Ашмян­шчы­не ў агра­га­рад­ку Крэй­ван­цы. Як пі­ша Алі­на Са­нюк, га­лоў­ны­мі дзей­ны­мі асо­ба­мі ме­рап­ры­емства пад на­звай “По­ўны ко­шык” ста­лі Ба­ра­вік, Лі­січ­ка, Па­ган­ка і Му­ха­мор. Ге­роі-гры­бы і бы­лі кі­раў­ні­ка­мі свя­та, пад­час яко­га дзе­ці і да­рос­лыя ад­каз­ва­лі на жар­тоў­ныя пы­тан­ні вік­та­ры­ны, удзе­ль­ні­ча­лі ў гу­ль­нях ды атрым­лі­ва­лі за­ахвоч­ва­ль­ныя пад­арун­кі. Не­ка­то­рыя з жы­ха­роў па­се­ліш­ча, якія вы­яві­лі свае ку­лі­нар­ныя здо­ль­нас­ці, атры­ма­лі дып­ло­мы ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры. Так­са­ма бы­лі ўга­на­ра­ва­ныя пе­ра­мож­цы кон­кур­са на леп­шую грыб­ную стра­ву і кон­кур­са-ма­ра­фо­на “Хто ку­ды, а мы па гры­бы”. 

/i/content/pi/cult/658/14595/15.jpgАпош­ні до­піс — ад ды­рэк­та­ра мясц­ова­га кра­язнаў­ча­га му­зея імя Ф.К. Ба­гу­шэ­ві­ча На­стас­сі На­віц­кай. Яна рас­павя­ла, што з 1 ве­рас­ня па 15 кас­трыч­ні­ка ў му­зей­най уста­но­ве пра­цуе пер­са­на­ль­ная фо­та­выс­та­ва Аляк­сан­дра На­вум­чы­ка “#Мой­го­рад”. На ёй прад­стаў­ле­ны фо­та­ра­бо­ты, дзе па­ра­ўноў­ва­юцца кра­яві­ды су­час­на­га го­ра­да і Ашмян мі­ну­ла­га ста­год­дзя. “На­вед­ва­ль­ні­каў вы­ста­вы ча­кае шмат не­спа­дзя­ва­ных сус­трэч: то на су­час­най га­лоў­най ву­лі­цы з’явіц­ца ста­ры драў­ля­ны дом, то ка­ля ган­длё­ва­га цэн­тра па­ўста­не гру­па лю­дзей з фо­та­здым­ка 1980-х га­доў. Як пры­знаў­ся аўтар, пад­час ства­рэн­ня фо­та­ка­ла­жаў ён ад­крыў для ся­бе ў Ашмя­нах шмат но­ва­га з гіс­то­рыі”, — пі­ша Настасся.

Свя­та бу­ль­бы дня­мі пра­йшло яшчэ і ў агра­гарад­ку Кня­зе­ва Зэ­ль­вен­ска­га ра­ёна. “Кня­зеў­ская рас­сы­пу­ха” — аца­ні­це на­зву! — атры­ма­ла­ся вя­сё­лым, ка­ла­рыт­ным і на­ват, як пі­ша нам за­гад­чы­ца ад­дзе­ла па раз­віц­ці на­род­най твор­час­ці Зэ­ль­вен­ска­га ра­ённа­га Цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Але­на Ла­ме­ка, гіс­та­рыч­на-па­зна­ва­ль­ным ме­рап­ры­емствам. Пад­час свя­та мож­на бы­ло да­знац­ца пра гіс­то­рыю па­хо­джан­ня бу­ль­бы ў на­шай кра­іне, пра яе ле­ка­выя асаб­лі­вас­ці, па­ўдзе­ль­ні­чаць у кон­кур­сах і дэ­гус­та­цы­ях, на якіх бы­лі прад­стаў­ле­ны шмат­лі­кія шэ­дэў­ры ку­лі­нар­на­га мас­тац­тва ад мясц­овых гас­па­дынь, а так­са­ма па­слу­хаць му­зыч­ныя ну­ма­ры артыс­таў Мас­тоў­ска­га ра­ёна.  

/i/content/pi/cult/658/14595/16.jpgЗ на­го­ды 20-го­ддзя ансам­бля ўкра­інскай пес­ні і аб­ра­ду “Ват­ра” (у пе­ра­кла­дзе з укра­інскай — “пол­ымя”) да­слаў у “К” па­ве­дам­лен­не пра гіс­то­рыю і су­час­нае жыц­цё ка­лек­ты­ву яго мас­тац­кі кі­раў­нік Аляк­сандр Ва­лод­чан­ка. Ансамбль ство­ра­ны ў 1996 го­дзе пры Мін­скім гра­мад­скім аб’­яднан­ні ўкра­інцаў “За­по­віт”. Ка­лек­тыў — не­адна­ра­зо­вы ўдзе­ль­нік і лаў­рэ­ат рэ­спуб­лі­кан­скіх, усеў­кра­інскіх і між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў у Грод­не, Ві­цеб­ску, Луц­ку і іншых га­ра­дах Бе­ла­ру­сі і Укра­іны. Яго апош­няя пе­ра­мо­га — пер­шая прэ­мія на X усеў­кра­інскім фес­ты­ва­лі-кон­кур­се ама­тар­скай твор­час­ці “Пі­сен­ні ві­зе­рун­ки”, які пра­хо­дзіў у го­ра­дзе Бу­ча Кі­еўскай воб­лас­ці. “Так­са­ма ка­лек­тыў з’яўля­ецца актыў­ным удзе­ль­ні­кам усе­маг­чы­мых ку­ль­тур­ных акцый, якія арга­ні­зу­юцца пры пад­трым­цы Па­со­льс­тва Укра­іны ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь, Рэ­спуб­лі­кан­ска­га цэн­тра на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур і Мін­ска­га гра­мад­ска­га аб’яднан­ня ўкра­інцаў “За­по­віт”. Акра­мя та­го, і са­мі­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі “Ват­ры” пра­во­дзяц­ца му­зыч­ныя ве­ча­ры, якія ка­рыс­та­юцца па­пу­ляр­нас­цю ў гле­да­ча”, — пі­ша Аляк­сандр Ва­лод­чан­ка. 

Пра яшчэ адзін твор­чы ка­лек­тыў — на­род­ны ансамбль пес­ні і му­зы­кі “Ве­рас­нян­ка” з агра­га­рад­ка Ма­за­ла­ва Ві­цеб­ска­га ра­ёна — нам паведаміў Андрэй Струн­чан­ка. “Ве­рас­нян­ка” 24 ве­рас­ня адзна­чы­ла 15-год­дзе з дня свай­го за­сна­ван­ня. З гэ­тай на­го­ды ў мясц­овым До­ме ку­ль­ту­ры ад­бы­ла­ся твор­чая ве­ча­ры­на, што саб­ра­ла ўдзе­ль­ні­каў ансам­бля і яго сяб­роў — на­род­ны жа­но­чы клуб “За­ла­ты ўзрост”, тан­ца­ва­ль­ны ка­лек­тыў “Алар”, на­стаў­ні­каў дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў і ко­ліш­ніх удзе­ль­ні­каў “Ве­рас­нян­кі”. За час свай­го існа­ван­ня ансамбль рэ­гу­ляр­на вы­сту­паў на ўсе­маг­чы­мых пля­цоў­ках, у тым лі­ку ў мно­гіх вёс­ках Пры­дзвін­ня, у Ві­цеб­ску, Мін­ску, Оршы, Брас­ла­ве, а так­са­ма і за меж­амі кра­іны — на Пскоў­шчы­не і Сма­лен­шчы­не. Акра­мя та­го, ка­лек­тыў ру­піц­ца пра ад­ра­джэн­не  на­род­ных аб­ра­даў і свя­таў, пра за­ха­ван­не тра­ды­цый ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай кух­ні ды мно­гае іншае.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"