Здабыткі і страты

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Ку­ды пе­ра­ця­кае твор­чы імпэт?
Пры­бліз­на ў той час, ка­лі ў на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў пра­хо­дзі­ла аб­аро­на дып­ло­маў на фа­ку­ль­тэ­тах, якія рых­ту­юць пра­фе­сі­яна­лаў у сфе­ры вы­яўлен­ча­га, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва і ды­зай­ну, я гу­та­рыў з мас­коў­скай мас­тач­кай, якая ла­дзі­ла сваю вы­ста­ву ў Мін­ску. Маю су­раз­моў­цу мож­на лі­чыць па­спя­хо­вым твор­цам. Яна скон­чы­ла адну з са­мых зна­ка­мі­тых мас­тац­кіх ВНУ бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­юза і сён­няш­няй Рас­іі, пра­цуе па­вод­ле спе­цы­яль­нас­ці — вы­кла­дае вы­яўлен­чае мас­тац­тва, мае час на ўлас­ную твор­часць, бя­рэ ўдзел у вы­ста­вах і пле­нэ­рах як до­ма, так і ў за­меж­жы. Але, што ні ка­жы, ад­ным з га­лоў­ных кры­тэ­ры­яў по­спе­ху і пад­стаў для са­ма­па­ва­гі яна лічыць гро­шы.

/i/content/pi/cult/658/14589/5.jpgЯ не маю схі­ль­нас­ці лі­чыць руб­лі / юа­ні / до­ла­ры / бы­ры / кван­зы ў чу­жой кі­шэ­ні, ад­нак не ўтры­маў­ся ад пы­тан­ня, ці ад­па­вя­дае за­ро­бак рас­ійскай мас­тач­кі ўзроў­ню яе  ква­лі­фі­ка­цыі? На гэ­та яна ад­ка­за­ла, што сён­ня ў рас­ійскіх ВНУ ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва кон­курс мен­шы за той, які за­спе­ла яна са­ма. Ста­тус мас­та­ка сён­ня не та­кі прэс­тыж­ны і пры­ваб­ны, як быў, ска­жам, за са­вец­кім ча­сам. А пры­ёмная ка­мі­сія той ВНУ, якую ко­лісь скон­чы­ла яна, на­ўпрост па­пя­рэ­джвае аб­іту­ры­ентаў, што за­ня­так вы­яўлен­чым мас­тац­твам — спра­ва ры­зы­коў­ная і па вы­зна­чэн­ні не пры­быт­ко­вая. Маў­ляў, ка­лі ты не га­то­вы на пэў­ныя ахвя­ры дзе­ля твор­ча­га са­ма­сцвяр­джэн­ня, дык ле­пей не мар­на­ваць час. Сён­ня ў Рас­іі, па яе сло­вах, бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ны ды­зайн і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва.

Пад­обна на тое, што ана­ла­гіч­ную  кар­ці­ну мы ма­ем і ў ся­бе, у на­шай сіс­тэ­ме пад­рых­тоў­кі твор­чых кад­раў.  Я маю на ўва­зе сфе­ру вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, ды­зай­ну, мас­тац­тва дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га. У эка­но­мі­цы не­адмен­на дзей­ні­чае за­кон пе­ра­ця­кан­ня ка­пі­та­лу. У яго асно­ве тая ака­ліч­насць, што гро­шы не пра­цу­юць пад пры­му­сам, і які­мі бар’ера­мі і ра­гат­ка­мі іх ні аб­кла­дай, ка­пі­тал усё ад­но апы­нец­ца не там, дзе яму быць за­га­да­на, а там, дзе аб­яца­ецца бо­ль­шы  пры­бы­так. І гэ­та пра­ві­ль­на не то­ль­кі ў да­чы­нен­ні да фі­нан­саў, але, ба­дай, і да ўся­го спек­тру ча­ла­ве­чай дзей­нас­ці. Па той жа схе­ме рэ­алі­зу­ецца і твор­чы па­тэн­цы­ял, і ка­пі­тал інтэ­лек­ту­аль­ны. Ёсць фа­на­ты сва­ёй спра­вы, якія га­то­выя пра­ца­ваць дзе­ля ідэі, але не яны, як пры­ня­та ка­заць, ро­бяць над­вор’е. Ка­лі тра­ды­цый­ныя фор­мы вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва за­пат­ра­ба­ва­ны гра­ма­дою не ў та­кой сту­пе­ні, як гэ­та­га  ха­це­ла­ся б вы­пус­кні­кам мас­тац­кіх ВНУ, амбіт­ная  мо­ладзь зной­дзе іншую сфе­ру для ўкла­дан­ня свай­го інтэ­лек­ту і твор­ча­га імпэ­ту. 

Вось і на сё­лет­няй  аб­аро­не дып­ло­маў у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў ды­зай­не­ры шэ­ра­гу спе­цы­ялі­за­цый гля­дзе­лі­ся бо­льш крэ­атыў­на за вы­пус­кні­коў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та. Я не ха­чу ні­ко­га па­крыў­дзіць, не збі­ра­юся ста­віць пад сум­неў не­чы пра­фе­сі­яна­лізм і та­лент.  Але ў ра­бо­тах сту­дэн­таў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та пры ад­па­вед­ным Ака­дэ­міі ўзроў­ню пра­фе­сі­яна­ліз­му  ад­сут­ні­ча­ла тое, што ро­біць ра­бо­ту тво­рам — са­цы­яль­ная знач­насць. Не бы­ло ску­льп­тур, якія мож­на бы­ло б па­ста­віць на плошчы; кар­цін, якім мес­ца ў інтэр’ерах гра­мад­скіх бу­дын­каў — каб ба­чы­ла як ма­га бо­лей на­ро­ду; гра­фі­кі, вар­тай ты­сяч­ных на­кла­даў. А вось у ды­зай­не­раў дып­лом­ныя пра­екты да­ты­чы­лі важ­ных для гра­ма­ды тэм і з’яў. 

Да пры­кла­ду, вар­ты­мі да­лей­шай рас­пра­цоў­кі дзе­ля рэ­алі­за­цыі ў фор­ме не­йка­га са­цы­яль­на-ку­ль­тур­на­га пра­екта пад­алі­ся мне два дып­ло­мы — “Мас­тац­кая кан­цэп­цыя вы­ду­ма­на­га све­ту па ма­ты­вах твор­час­ці Язэ­па Драз­до­ві­ча” і ані­ма­цый­ны ро­лік “Язэп Дра­здо­віч: ад Зям­лі да Не­ба”. У іх асно­ве — кур­са­выя ра­бо­ты. Цэ­лы курс на пра­ця­гу се­мес­тра пра­ца­ваў  над асэн­са­ван­нем жыц­ця і твор­час­ці “Веч­на­га ван­дроў­ні­ка”, а дзве са­мыя ўда­лыя ра­бо­ты тран­сфар­ма­ва­лі­ся ў дып­лом­ныя. Я згад­ваю пра тое яшчэ і та­му, што штур­шок гэ­тай тэ­ме ў свой час да­ла на­ша га­зе­та, над­ру­ка­ваў­шы на­тат­кі з пра­па­но­ваю па­бу­да­ваць бе­ла­рус­кі  “дыс­нэй­лэнд” на асно­ве воб­ра­заў Язэ­па Драз­до­ві­ча. Зга­да­ныя рас­пра­цоў­кі, як мне пад­аец­ца, маг­лі бы лег­чы ў асно­ву кан­цэп­цыі та­ко­га па­трэб­на­га кра­іне ку­ль­тур­на­га аб’екта.

Не­ка­ль­кі дып­ло­маў у ды­зай­не­раў пры­свя­ча­лі­ся 500-год­дзю бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня. Бы­ла прад­стаў­ле­на на аб­аро­ну ра­бо­та, дзе асэн­соў­ва­лі­ся пра­цэ­сы ўза­ема­дзе­яння роз­ных этна­саў і ку­ль­тур у кан­тэк­сце бе­ла­рус­кай на­цыі. Ды і ўво­гу­ле — ужо да­лё­ка не пер­шы год на аб­аро­нах ды­зай­не­раў аб­авяз­ко­ва сус­тра­ка­юцца пра­екты, якія пра­па­ган­ду­юць на­шу ку­ль­тур­на-гіс­та­рыч­ную спад­чы­ну.

Сё­ле­та Дзяр­жаў­най ка­мі­сі­яй як надзвы­чай ці­ка­вы быў адзна­ча­ны дып­лом ка­фед­ры  касцюма і тэк­сты­лю, пры­све­ча­ны бе­ла­рус­ка­му фа­льк­ло­ру і на­шай да­хрыс­ці­янскай ку­ль­ту­ры  — шэ­раг сцэ­ніч­ных кас­цю­маў, што ўва­саб­ляў пер­са­ні­фі­ка­ва­ныя воб­ра­зы сты­хій, якім па­кла­ня­лі­ся на­шы про­дкі. Гэ­та мас­тац­кая пра­па­но­ва но­ва­га пра­чы­тан­ня ран­няй гіс­то­рыі на­шай зям­лі,  не­за­му­ле­ны  по­гляд на Кос­мас на­шых пра­шчу­раў.

Ка­ра­цей ка­жу­чы, ды­зай­не­ры  актыў­на спры­чы­ні­лі­ся да па­трэб­най  для дзяр­жа­вы і гра­мад­ства спра­вы — ства­рэн­ня ба­за­вых чын­ні­каў на­цы­яна­ль­най  то­еснас­ці.

Зра­зу­ме­ла, сту­дэн­цкія, на­ват дып­лом­ныя, ра­бо­ты — гэ­та не тое, што тво­ры ста­ла­га май­стра.  Але ж па­мкнен­не ма­ла­дых пра­фе­сі­яна­лаў ска­заць бо­лей, чым та­го па­тра­буе дып­лом­нае за­дан­не, вар­тае ўхва­лен­ня. Гэ­та я ба­чыў сё­ле­та ў ды­зай­не­раў. Гэ­та­га не ад­чуў у вы­пус­кні­коў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та.

Каб ра­біць грун­тоў­ныя вы­сно­вы і сур’ёзны пра­гноз, не­дас­тат­ко­ва ма­іх суб’ектыў­ных мер­ка­ван­няў.  Хто­сь­ці ска­жа, што я па­мы­ля­юся —  і доб­ра, каб ён  меў ра­цыю.  І ўсё ж ёсць пэў­ныя пад­ста­вы лі­чыць, што мы на­зі­ра­ем пра­цэс пе­ра­хо­ду твор­чай энер­гіі з ад­ной сфе­ры ў іншую, бо­льш пер­спек­тыў­ную. Вы­ні­кам мо­жа стаць мар­гі­на­лі­за­цыя тра­ды­цый­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, стра­та шко­лы жы­ва­пі­су, гра­фі­кі, ску­льп­ту­ры. 

Ка­лі так, дык гэ­та пад­ста­ва для за­не­па­ко­енас­ці. Бе­ла­русь мае вы­дат­ную мас­тац­кую шко­лу, прад­стаў­ні­кі якой сла­ву­тыя не то­ль­кі ад­мет­ным сты­лем, але і актыў­най са­цы­яль­най па­зі­цы­яй, здо­ль­нас­цю на­ла­дзіць ды­ялог з гле­да­чом, ска­заць пра на­ба­ле­лае, важ­нае для гра­ма­ды ў эстэ­тыч­на  вы­раз­най і зра­зу­ме­лай шы­ро­кай  аўды­то­рыі фор­ме. Бу­дзе крыў­дна, ка­лі на та­кім грун­це ні­чо­га не вы­рас­це…

Мож­на ска­заць, што са­цы­яль­нае над­вор’е не спры­яе. Гра­ма­дзе сён­ня бо­льш па­трэб­ны ды­зайн, які за­бяс­печ­вае по­бы­та­вы кам­форт,  а не мас­тац­тва, што вя­рэ­дзіць роз­ум. І гэ­тая ака­ліч­насць уліч­ва­ецца  пры раз­мер­ка­ван­ні гро­шай на ку­ль­тур­ныя пра­екты. Мо­жа, мае ра­цыю мая мас­коў­ская су­раз­моў­ца і пры­ёмныя ка­мі­сіі рас­ійскіх твор­чых ВНУ, якія па­пя­рэ­джва­юць аб­іту­ры­ента пра не­пры­быт­ко­васць пра­фе­сіі мас­та­ка?

На­ват ка­лі пры­маць як да­дзе­насць тое, што ды­зайн бя­рэ на ся­бе са­цы­яль­ныя фун­кцыі, якія звык­ла лі­чац­ца прэ­ра­га­ты­ваю вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, не­ль­га па­га­дзіц­ца з тым, што ідэй­ны і ідэ­ала­гіч­ны змест вы­яўля­ецца ў жы­ва­пі­се, гра­фі­цы, ску­льп­ту­ры не так вы­раз­на, як, на­прык­лад,  за са­вец­кім ча­сам. Над­та ж не хо­чац­ца пе­ра­но­сіць на мас­тац­тва эка­на­міч­ныя за­ко­ны.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"