Апош­ні ге­ній сва­ёй эпо­хі

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Па­мёр кам­па­зі­тар Дзміт­рый Смо­льс­кі. І раз­ам з ім сыш­ла цэ­лая эпо­ха. На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі кра­іны, пра­фе­сар, ён за­ста­ваў­ся апош­нім з ма­гі­ка­наў, за­вяр­шыў­шы эпо­ху бе­ла­рус­ка­га сім­фа­ніз­му бет­хо­вен­скай мо­цы.

/i/content/pi/cult/658/14586/2.jpgСпра­ва не ў ко­ль­кас­ці сім­фо­ній (а іх ажно 16, чым у ХХІ ста­год­дзі рэ­дка мо­жа па­хва­ліц­ца хто­сь­ці з сус­вет­ных кам­па­зі­та­раў). Спра­ва ў іх кан­цэп­цый­нас­ці —  фі­ла­соф­скай і ўлас­на му­зыч­най. Сва­імі тво­ра­мі ён не “рас­па­вя­даў гіс­то­рыі”, а пры­му­шаў за­ду­мац­ца. Пры ўсёй іх мас­тац­кай пры­ваб­нас­ці, струк­тур­най ад­то­ча­нас­ці (нот­ка да нот­кі —  як цаг­лін­ка да цаг­лін­кі, ка­ме­нь­чык да ка­ме­нь­чы­ка), архі­тэк­тур­най вы­ве­ра­нас­ці (ад ста­ра­даў­ніх хра­маў да фан­та­зій Гаў­дзі), га­лоў­най дзей­най асо­бай за­ста­ва­ла­ся жы­вая ча­ла­ве­чая дум­ка. 

Ён за­ўсё­ды быў на­пе­ра­дзе. У 1960-я ад­ным з пер­шых па­чаў актыў­на звяр­тац­ца да за­ход­ня­га аван­гар­ду, пры­йшоў­шы ў вы­ні­ку да за­кла­дан­ня асноў бе­ла­рус­ка­га по­стма­дэр­ну — з акцэн­там ме­на­ві­та на яго бе­ла­рус­кас­ці. У 1970-я пе­ра­асэн­са­ваў па­эзію Янкі Ку­па­лы са­вец­ка­га ча­су, вы­явіў­шы ў му­зы­цы сва­ёй ара­то­рыі “Па­эт” яе сап­раў­дны, зу­сім не “ад­да­на ка­му­ніс­тыч­ны” сэнс. Звяр­нуў­ся да бе­ла­рус­кай да­ўні­ны, ства­рыў­шы ў 1978-м пер­шую рэ­дак­цыю опе­ры “Сі­вая ле­ген­да” (яе дру­гая рэ­дак­цыя —  у ця­пе­раш­нім рэ­пер­ту­ары на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра), а праз два га­ды —  опе­ру “Фран­цыск Ска­ры­на”, якая бы­ла ўва­соб­ле­на на тэ­ле­ба­чан­ні. У 1991-м зра­біў су­час­нае му­зыч­нае пра­чы­тан­не бе­ла­рус­кай опе­ры ХVIII ста­год­дзя “Апа­лон-за­ка­на­даў­ца, ці Рэ­фар­ма­ва­ны Па­рнас” Ра­фа­эла Вар­доц­ка­га. 

Дзміт­рый Смо­льс­кі пер­шым у Бе­ла­ру­сі з’яднаў з сім­фа­ніз­мам рок, якім за­ці­ка­віў­ся яго сын Вік­тар, стаў­шы сус­вет­на вя­до­мым гі­та­рыс­там. Спа­чат­ку на­пі­саў не­ка­ль­кі рок-кам­па­зі­цый, якія вы­кон­ва­лі­ся (не­ве­ра­год­на па тых ча­сах!) у спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це Са­юза кам­па­зі­та­раў. По­тым —  дзве сім­фо­ніі з элек­тра­гі­та­рай, аб­са­лют­на роз­ныя не то­ль­кі па за­ду­ме, але і па ро­лі са­лі­ру­юча­га інстру­мен­та. 

Вы­клад­чыц­кая дзей­насць кам­па­зі­та­ра ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі —  асоб­ная, ве­ль­мі знач­ная час­тка яго жыц­ця. Вы­пус­кні­кі кла­са Смо­льс­ка­га скла­да­юць сён­ня ядро су­час­най бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Усе яны ве­ль­мі роз­ныя: Дзміт­рый Бра­ніс­ла­ва­віч ні­ко­лі не імкнуў­ся зра­біць з іх “ма­ле­нь­кіх сма­ль­ча­ня­таў”. Але кож­ны — з ад­мет­ным кан­цэп­цый­ным мыс­лен­нем і доб­рым ве­дан­нем аркес­тра­вых срод­каў. Ме­на­ві­та гэ­тыя якас­ці і раз­ві­ваў у іх зна­ны май­стра. 

Юбі­лей­ная ве­ча­ры­на кам­па­зі­та­ра (улет­ку яму споў­ні­ла­ся 80), за­пла­на­ва­ная 17 кас­трыч­ні­ка ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, про­йдзе ўжо без яго. Але бу­дуць гу­чаць яго  тво­ры. Так, му­зы­ка Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га па­він­на гу­чаць! І не то­ль­кі ў су­вя­зі з пэў­ны­мі да­та­мі. Бо гэ­та не про­ста да­ні­на па­мя­ці, а на­ша су­час­насць, уба­ча­ная і ад­люс­тра­ва­ная ва­чы­ма вя­лі­ка­га мас­та­ка.

Рэдакцыя "К" смуткуе аб страце такой постаці ў беларускай музыцы і выказвае спачуванні сям'і, сябрам і калегам Дзмітрыя СМОЛЬСКАГА.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"