За­мак без за­мка

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Рэ­кан­струк­цыя па­ла­ца Пус­лоў­скіх у Ко­са­ва па­ча­ла­ся ў 2008 го­дзе. У ліс­та­па­дзе яго пла­ну­юць час­тко­ва ад­крыць для пер­шых на­вед­ва­ль­ні­каў. “К” да­вя­ло­ся ўба­чыць бу­ды­нак не то­ль­кі звон­ку, але і ўнут­ры ўжо ця­пер.

/i/content/pi/cult/658/14583/KULTURAcopy-4.jpgУ      Дні еўра­пей­скай спад­чы­ны, ка­лі ў апош­нія вы­хад­ныя ве­рас­ня з на­го­ды гэ­тай між­на­род­най акцыі ад­чы­ня­юцца дзве­ры шмат­лі­кіх ку­ль­тур­ных і гіс­та­рыч­ных по­мні­каў, мы вы­пра­ві­лі­ся ў Ко­са­ва. Па да­ро­зе ту­ды кі­роў­ца, які вя­зе нас з Іва­цэ­ві­чаў, ка­жа, што ўсе мясц­овыя жы­ха­ры ча­ка­юць, ка­лі ж на­рэш­це за­вер­шыц­ца рэ­стаў­ра­цыя — ці­ка­ва па­гля­дзець на яе вы­ні­кі. Бо да­сле­да­ваць ру­іны, у якія па­лац XIX ста­год­дзя пе­ра­тва­рыў­ся па­сля па­жа­ру 1944 го­да, мог кож­ны ахвот­ны, па­куль за­мак у 2008 го­дзе не аб­нес­лі ага­ро­джай — та­ды па­ча­лі­ся ра­бо­ты па ўзнаў­лен­ні бу­дын­ка.

Ста­іць ён на ўзвыш­шы по­бач з да­ро­гай — не за­ўва­жыць яго не­маг­чы­ма. Спы­ня­емся ка­ля му­зея-ся­дзі­бы Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі. Кра­явід з аўтас­та­янкі на­гад­вае зна­ка­мі­тую гра­вю­ру На­па­ле­она Орды: на пер­шым пла­не драў­ля­ны дом на­цы­яна­ль­на­га ге­роя Поль­шчы, ЗША, Літ­вы і Бе­ла­ру­сі, на дру­гім — Ко­саў­скі за­мак. Ад­сюль ён вы­гля­дае як но­вы — са све­жым бе­лым фа­са­дам, роз­на­ка­ля­ро­вы­мі вок­на­мі. Пад­ыхо­дзім блі­жэй — і то­ль­кі та­ды за­ўва­жа­ем ра­бо­чых, што да­во­дзяць да ла­ду лес­ві­цу і цэ­мен­ту­юць га­нак.

“Бу­дзе ку­ль­тур­на- ту­рыс­тыч­ны цэнтр”

Ка­ля ўва­хо­да на бу­доў­лю сус­тра­ка­емся з пра­ра­бам Мі­ха­ілам Ды­ль­ко, які тлу­ма­чыць нам, што да ліс­та­па­да трэ­ба скон­чыць агу­ль­на­бу­даў­ні­чыя пра­цы, каб ад­крыць для на­вед­ва­ль­ні­каў не­ка­ль­кі за­лаў унут­ры па­ла­ца. Па­куль жа ён аб­не­се­ны сет­кай, і па­гля­дзець на яго мож­на то­ль­кі звон­ку.
Ка­ля ага­ро­джы аку­рат спы­ня­ецца па­ра ту­рыс­таў, пы­та­юцца, ці мож­на за­йсці.
— У ліс­та­па­дзе ўжо бу­дзе мож­на не­ка­ль­кі за­лаў па­гля­дзець, — ад­каз­вае ім пра­раб.
— А ка­лі ўво­гу­ле ўсё ад­кры­юць, і што тут по­тым бу­дзе? — ці­ка­вяц­ца пад­арож­ні­кі.
— Ка­лі — да­клад­на ска­заць скла­да­на. А бу­дзе ку­ль­тур­на-ту­рыс­тыч­ны цэнтр: ка­фэ, гас­ці­ні­ца, му­зей.
— І та­кія пы­тан­ні кож­ны дзень, — гэ­та Мі­ха­іл Ды­ль­ко тлу­ма­чыць ужо нам. Але мы і са­мі ба­чым два ту­рыс­тыч­ныя аўто­бу­сы, што спы­ня­юцца ля до­ма Кас­цюш­кі. За год яго на­вед­вае ка­ля 20 ты­сяч чалавек. Су­пра­цоў­ні­кі му­зея адзна­ча­юць, што амаль усе яны по­тым ідуць да па­ла­ца, каб уба­чыць яго ха­ця б звон­ку.

“Ха­це­лі зра­біць між­гас­па­дар­чы пра­фі­лак­то­рый”

Вя­лі­кая ці­ка­васць пад­арож­ні­каў да архі­тэк­тур­на­га по­мні­ка і па­спры­яла ўзнаў­лен­ню па­ла­ца Пус­лоў­скіх. Упер­шы­ню спро­ба рас­па­чаць яго рэ­кан­струк­цыю бы­ла зроб­ле­на яшчэ ў 1989 го­дзе. Та­ды за­каз­чы­кам вы­сту­піў мясц­овы саў­гас “Са­вец­кая Бе­ла­русь” у вёс­цы Мі­лей­кі. 
— Лю­бое архі­тэк­тур­нае збу­да­ван­не па­тра­буе не то­ль­кі рэ­кан­струк­цыі, але і пры­ста­са­ван­ня. Та­ды стар­шы­ня саў­га­са ха­цеў зра­біць тут між­гас­па­дар­чы пра­фі­лак­то­рый, — уз­гад­вае аўтар і на­ву­ко­вы кі­раў­нік архі­тэк­тур­на­га пра­екта Ула­дзі­мір Ка­за­коў, які пры­ехаў у Ко­са­ва з Брэс­та са­чыць за хо­дам ра­бот. — Але ў 1989 го­дзе раз­ам з ка­мі­сі­яй Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных по­мні­каў мы пры­йшлі да вы­сно­вы, што эле­мен­ты му­зе­ефі­ка­цыі ўсё ж та­кі па­він­ны тут быць, пе­ра­мо­вы з саў­га­сам пра рэ­кан­стру­цыю спы­ні­лі­ся на не­йкі час. Па­сля рас­па­ду Са­юза бы­лі яшчэ спро­бы пры­цяг­нуць сю­ды інвес­та­раў, але ня­ўда­лыя. Та­ды аб­лвы­кан­кам пры­няў муд­рае і ге­ра­ічнае ра­шэн­не ўзяць гэ­та ўсё на ся­бе. Але па­ча­лі мы з до­ма Кас­цюш­кі. На яго мес­цы ста­яў ка­мень, аб­не­се­ны цэ­пам. Поль­скае па­со­льс­тва падзя­лі­ла­ся з на­мі чар­ця­жа­мі з архі­ваў. Вя­лі­кую пад­трым­ку ака­заў фонд Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, які та­ды ўтва­рыў­ся (іні­цы­ята­рам спра­вы быў Ле­анід Не­сцяр­чук).
Ура­чыс­тае ад­крыц­цё ўзноў­ле­на­га до­ма Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі ад­бы­ло­ся ў 2004 го­дзе. У Ко­са­ва ста­лі пры­язджаць ту­рыс­ты, па­сту­по­ва ўсё бо­льш лю­дзей звяр­та­ла ўва­гу на стан па­ла­ца.
— За ле­сам ва­кол за­мка яго са­мо­га не бы­ло бач­на, та­му з да­зво­лу мясц­овых ула­даў мы вы­ру­бі­лі не­ка­то­рыя дрэ­вы, каб з да­ро­гі бу­ды­нак стаў за­ўваж­ны, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Ка­за­коў. — Ча­ла­век вы­йшаў з му­зея, а праз да­ро­гу ўба­чыў па­лац. Што там? Ру­іны. На гэ­тай хва­лі ўва­гі нам уда­ло­ся атры­маць фі­нан­са­ван­не аб­лвы­кан­ка­ма на пра­ект рэ­кан­струк­цыі, якая па­ча­ла­ся ў 2008 го­дзе і цяг­нец­ца амаль дзе­сяць га­доў.
/i/content/pi/cult/658/14583/2-S-copy-2W.jpg

“Правы флігель — кавярня, левы — гасцініца”

Ма­тэ­ры­ялаў, з якіх мож­на да­ве­дац­ца пра вы­гляд фа­са­да рэ­зі­дэн­цыі Пус­лоў­скіх і інтэр’ераў па­ла­ца да па­жа­ру, за­ха­ва­ла­ся ве­ль­мі ма­ла — уся­го не­ка­ль­кі фо­та­здым­каў і тэк­ста­вых апі­сан­няў. 
— Уз­наў­ля­лі па ана­ла­гах, так­са­ма па­бу­да­ва­ных у той час у сты­лі не­аго­ты­кі, — ка­жа архі­тэк­тар, па­куль мы ідзем да ган­ка. — На­прык­лад, па апі­сан­нях там, дзе мы ця­пер зна­хо­дзім­ся, бы­лі ску­льп­ту­ры і фан­та­ны. Ску­льп­ту­ры мы ба­чы­лі на фо­та і на­ват знай­шлі мес­ца, дзе яны ста­ялі. А вось фан­тан доў­га не маг­лі ад­шу­каць, зра­за­лі грунт. Не­як я пад­няў­ся на ве­жу і ад­туль рап­там уба­чыў вы­раз­ны эліпс фан­та­на. Мы так­са­ма пе­ра­нес­лі яго ў пра­ект, але да тэ­ры­то­рыі ка­ля па­ла­ца пры­сту­пім по­тым.
Па­куль жа трэ­ба да­вес­ці да ла­ду бу­ды­нак, што му­сіць стаць гра­мад­скім ку­ль­тур­на-ту­рыс­тыч­ным цэн­трам — мес­цам для сус­трэч і фес­ты­ва­ляў з гас­ці­ні­цай, з рэ­ста­ра­нам і му­зей­ны­мі па­мяш­кан­ня­мі.
Праз цэн­тра­ль­ны ўва­ход трап­ля­ем у не­вя­лі­кую гас­цёў­ню. Дзве­ры спра­ва вя­дуць у Бе­лую за­лу — так на­зы­ва­лі гэ­та па­мяш­кан­не ўла­да­ль­ні­кі па­ла­ца, якія так­са­ма пра­во­дзі­лі тут афі­цый­ныя сус­трэ­чы. Па­куль гэ­та па­кой з го­лы­мі сце­на­мі, дзе ўста­ля­ва­ны план­шэ­ты з фо­та­здым­ка­мі, на якіх мож­на ўба­чыць, якім па­лац быў і якім бу­дзе па­сля рэ­кан­струк­цыі. 
— Звяр­ні­це ўва­гу на фрэс­кі на ста­рым фо­та­здым­ку Бе­лай за­лы — іх уз­на­вім, — ка­жа Ула­дзі­мір На­хі­ма­віч. — Па­ста­вім і ка­мін. Фур­ні­ту­ру на вок­нах так­са­ма ўзнаў­ля­лі па апі­сан­нях.
У су­сед­нім па­коі ўстаў­ля­юць апош­няе акно. Мяр­ку­ецца, што з ліс­та­па­да ме­на­ві­та ў па­мяш­кан­ні пер­ша­га па­вер­ха змо­гуць за­йсці ту­рыс­ты.
У пра­вым флі­ге­лі, які па­куль за­чы­не­ны, раз­мес­ціц­ца ка­вяр­ня. Ле­вы пе­ра­бу­доў­ва­юць пад гас­ці­ні­цу. Ува­ход ту­ды зна­хо­дзіц­ца з ад­ва­рот­на­га ад да­ро­гі бо­ку, ха­ця пер­ша­па­чат­ко­ва гэ­та і бы­лі цэн­тра­ль­ныя дзве­ры ў па­лац.
— Ка­лі пра­во­дзі­лі рас­коп у гэ­тай час­тцы бу­дын­ку, вы­яві­лі цаг­ля­ную лес­віч­ку — аказ­ва­ецца, тут бы­ла печ. Вы­ра­шы­лі за­ха­ваць яе рэ­шткі, — па­каз­вае Ула­дзі­мір Ка­за­коў. — На­кры­ем гэ­тую пра­сто­ру шклом — бу­дзе фраг­мент му­зей­най экс­па­зі­цыі по­бач з жы­лы­мі па­мяш­кан­ня­мі.
На пер­шым па­вер­се рых­ту­юцца не­вя­лі­кія ну­ма­ры для гас­цей і для пер­са­на­ла, на дру­гім — рэ­сэпшн і яшчэ не­ка­ль­кі па­ко­яў. Са­мы вя­лі­кі скла­да­ецца з трох час­так — амаль ква­тэ­ра. З вак­на бу­ду­ча­га віп-ну­ма­ра ві­даць дом Кас­цюш­кі, ва­дас­хо­віш­ча і яшчэ ад­ну экс­кур­сій­ную гру­пу, што раз­гля­дае па­лац з-за ага­ро­джы.
Па дру­гім па­вер­се пе­ра­хо­дзім у цэн­тра­ль­ную час­тку па­ла­ца. Тут маг­чы­мас­цей аца­ніць шы­коў­ны кра­явід яшчэ бо­льш — шкля­ныя дзве­ры-вок­ны вы­хо­дзяць на бал­кон. Па­куль ён пры­кры­ты фа­не­рай, але хут­ка тут з’явіц­ца ага­ро­джа з чы­гун­ным ліц­цём. На ўзроў­ні дру­го­га па­вер­ха зна­хо­дзіц­ца і Чыр­во­ная за­ла. Ка­лі­сь­ці тут пра­во­дзі­лі ба­лы, а не­ўза­ба­ве так­са­ма бу­дуць ад­бы­вац­ца свя­точ­ныя ме­рап­ры­емствы. 
— Усе маг­на­ты на­сы­ча­лі інтэр’ер кар­ці­на­мі і га­бе­ле­на­мі, — ка­жа Ула­дзі­мір На­хі­ма­віч. — Мы зро­бім гэтак са­ма. На жаль, да­клад­ных звес­так пра за­мак за­ха­ва­ла­ся ма­ла, пра гэ­тую час­тку ўво­гу­ле ні­якіх.
За­тое за­ха­ва­ла­ся шмат ле­ген­даў. Архі­тэк­тар ста­віц­ца да іх з гу­ма­рам.
— Пі­шуць, што тут леў ха­дзіў. Ну дзе ён мог тут ха­дзіць? — смя­ецца су­раз­моў­ца. — Каб рыб­кі ў пад­ло­зе пла­ва­лі, так­са­ма па­трэб­на сур’ёзная тэх­ніч­ная пад­рых­тоў­ка. Два­нац­цаць веж за­мка быц­цам сім­ва­лі­зу­юць кож­ны з ме­ся­цаў? Па­лі­чы­це — іх то­ль­кі во­сем. Але пры­го­жыя гіс­то­рыі па­він­ны быць у лю­бо­га бу­дын­ка, бо гэ­та зна­чыць, што ён на­поў­не­ны жыц­цём. Упэў­не­ны, як то­ль­кі сю­ды па­чнуць за­хо­дзіць экс­кур­сій­ныя гру­пы, хут­ка з’явяц­ца но­выя ле­ген­ды.

“У 1989 го­дзе тут бы­лі то­ль­кі сце­ны без да­ху”

Ка­лі не­ка­ль­кі за­лаў ад­кры­юць для на­вед­ван­ня, там раз­мес­ціц­ца экс­па­зі­цыя, што зна­ёміць з жыц­цём за­мка, Ко­са­ва, уся­го ра­ёна. Ра­бо­чыя пра­цяг­нуць пра­цу ў іншых па­мяш­кан­нях.
— Па­лац уні­ка­ль­ны па сва­ёй архі­тэк­ту­ры! У Бе­ла­ру­сі за­ха­ва­лі­ся іншыя не­ага­тыч­ныя бу­дын­кі XIX ста­год­дзя, але дру­го­га на­сто­ль­кі маш­таб­на­га ня­ма — гэ­та ад­на з най­пры­га­жэй­шых рэ­зі­дэн­цый у кра­іне. Яе ўсе па­він­ны ўба­чыць, — пе­ра­ка­на­ны на­ву­ко­вы кі­раў­нік.
На­ту­ра­ль­на, тэр­мі­ны кан­чат­ко­ва­га за­вяр­шэн­ня бу­доў­лі за­ле­жаць ад фі­нан­са­ван­ня з рэ­спуб­лі­кан­ска­га і аб­лас­но­га бю­джэ­таў. Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Ка­за­ко­ва, са­мы апты­міс­тыч­ны пра­гноз — гэ­та яшчэ пяць га­доў.
— Мож­на па-роз­на­му гля­дзець на ця­пе­раш­ні стан па­ла­ца, — раз­ва­жае архі­тэк­тар. — Хто­сь­ці ска­жа, што ні­чо­га асаб­лі­ва­га не зроб­ле­на — на пер­шы по­гляд, цэг­ла ды цэ­мент. Але ўя­ві­це, што ў 1989 го­дзе тут бы­лі то­ль­кі сце­ны без да­ху, усё за­ва­ле­на смец­цем да ўзроў­ню пер­ша­га па­вер­ха, а ўнут­ры ру­інаў рас­лі дрэ­вы. У 1990-м го­дзе бу­даў­ні­чы атрад пед­інсты­ту­та два ме­ся­цы тут вы­гра­баў за­ва­лы, якія по­тым пе­ра­пра­цоў­ва­лі яшчэ і архе­ола­гі. Па­ра­ўнай­це з тым, што ба­чы­це. Ве­да­еце, які б я по­мнік тут па­ста­віў, ка­лі па­лац ад­кры­ецца? Вось та­кі! — па­каз­вае ў бок тач­кі з цэ­мен­там Ула­дзі­мір На­хі­ма­віч. — 90 пра­цэн­таў та­го, што тут зроб­ле­на — руч­ная пра­ца! І яна яшчэ не за­вер­ша­на.
Фо­та Сяр­гея ЖДА­НО­ВІ­ЧА
/i/content/pi/cult/658/14583/2-S-W2.jpg
Аўтар: Вераніка МОЛАКАВА
аглядальнік рэдакцыі рэдакцыі газеты "Культура"