Андрэй Кабякоў (справа) і Барыс Святлоў падчас урачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных ўзнагарод. /
Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА
Падзякі Прэзідэнта ўручаны за падрыхтоўку на высокім арганізацыйным узроўні пятага Усебеларускага народнага сходу. “Адзначана праведзеная работа па арганізацыі гарачай лініі народнага веча, асвятленні мерапрыемства ў сродках масавай інфармацыі і арганізацыі разнапланавай культурнай праграмы для дэлегатаў”, — сказаў Андрэй Кабякоў. Падзякі Прэзідэнта ўдастоены, у прыватнасці, намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава і міністр культуры Барыс Святлоў.
Сярод іншых былі адзначаны дасягненні работнікаў сферы культуры. Іх заслугі маюць асаблівую значнасць у Год культуры. “Дзякуючы прафесійнаму майстэрству артыстаў на сцэнах лепшых тэатраў краіны створаны запамінальныя вобразы герояў, якія палюбілі і дзеці, і дарослыя. Многія спектаклі, дзе задзейнічаны артысты, атрымалі спецыяльныя прызы і прэміі на прэстыжных тэатральных фестывалях”, — сказаў Андрэй Кабякоў.