"Белы параход" у чаканні аб'ектыўнасці

№ 32 (1262) 06.08.2016 - 12.08.2016 г

60 % гатоўнасці і "Людзі на балоце" да адкрыцця
“Белы параход” заўжды быў адной з “візітовак” Мазыра. Сваёй архітэктурай будынак гэты нагадваў менавіта такую "махіну". А потым — пажар, што зрабіў рэзкую карэктыву ў лёсе трупы даўжынёй ужо не ў адзін год… Але "параход" не спыніў рух. Якое ж зараз жыццё Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа?

Калі ішла ў тэатр (а больш дакладна — у памяшканне выставачнай залы, дзе частка яго службаў зараз кватаруе), не думала, што атрымаецца амаль “круглы стол” з адміністрацыяй. Таму, скарыстоўваючы момант, распытала пра ход рэканструкцыі ўсіх удзельнікаў сустрэчы — дырэктара Рыгора Сітніка, яго намесніка Івана Бойку, мастацкага кіраўніка Вікторыю Кузняцову і загадчыка літаратурнага аддзела Ірыну Варніну. Але асаблівую ўвагу ўсё ж такі надала творчаму жыццю трупы.

/i/content/pi/cult/598/13306/12-2.jpg

Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.

Не тэатральнае

Увосень сустракалася з галоўным мастаком мазырскага тэатра Андрэем Дзюбаком. У невялічкім пакойчыку непрыстасаванага да патрэб творчай асобы будынка стаялі макеты, некаторыя работы, але (праз наступствы пажару) на шэраг удалося паглядзець хіба ў электронным выглядзе. Памятаю, здзівілася: як жа мастак працуе ў такім невялікім закутку... Але ж тэатру ў “Ніжнепрыпяцкім” (а гаворка менавіта пра філіял адасобленага падраздзялення рэспубліканскага прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях”) агулам вылучылі ўвесь трэці паверх. У гэтым будынку захоўваюцца дэкарацыі (у год напрацоўваецца 5 спектакляў — 2 дарослыя і 3 дзіцячыя), ёсць невялікая сцэна для рэпетыцый і заняткаў… Адміністрацыйны ж апарат размясціўся ў памянёнай вышэй выставачнай зале.

У час размовы з дырэктарам Рыгорам Сітнікам даведалася: з арэндай памяшкання ў санаторна-лясной школе дапамог аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і, у прыватнасці, яго начальнік Любоў Клепчукова. Да ўсяго, мележаўцы арандуюць пляцоўкі для паказаў спектакляў два разы на месяц у Гарадскім палацы культуры.

— 60 % работ на роднай сцэне ўжо праведзены, — пачынае гаворку пра калятворчы складнік Іван Бойка. — Фінансаванне паступае з абласнога бюджэту. Што зроблена канкрэтна? Цалкам — фасад, выкладзена тратуарная плітка (звонку гмах падаецца нават гатовым для прыёму гледачоў — В.Р.), а знутры зроблены вентыляцыйныя работы, падведзены камунікацыі, часткова выканана атынкоўка сценаў. У асноўным засталіся ўнутраныя работы. Вялікія выдаткі спатрэбяцца на абсталяванне: святло, гук, “адзенне” сцэны, мэблю… Дадалі мы і грымёркі, з'явіцца асобнае памяшканне для рэквізіту, ёсць і прыбудова — 540 квадратных метраў. Спадзяюся, у 2017 годзе рэканструкцыя скончыцца…

Тэатральнае

Зразумела, у такіх складаных варунках працаваць цяжка. Але тэатр жыве, рыхтуюцца пастаноўкі, зразумела, больш актыўна практыкуюцца выезды.

— Наведваем школьныя і дашкольныя ўстановы, дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры, вёскі — лічы, аб’ездзілі ўвесь Мазырскі і Калінкавіцкі раёны, — кажа мастацкі кіраўнік Вікторыя Кузняцова. — Штогод з урыўкамі пастановак (або нават з паўнавартаснымі спектаклямі) выязджаем на радзіму народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа — вёску Глінішчы, падтрымліваем і сувязі з ягонымі аднавяскоўцамі. У Гомель, праўда, пакуль не ездзім — справа ў фінансах. Канешне, хочацца больш спектакляў для дарослых на стацыянарнай сцэне, з якасным святлом, гукам… Зараз, напрыклад, ідзе падрыхтоўка спектакля “Сяброўства перамагае!” па казцы Сяргея Казлова “Парася, якое спявае”. Да ўсяго, галоўны рэжысёр Раман Цыркін выбірае п’есу, каб паставіць спектакль для старшакласнікаў.

Літаратурнае

— Большасць пазіцый рэпертуару — камедыі. Мазыране жадаюць адпачыць. Асабліва любяць камедыі становішчаў, — тлумачыць Ірына Варніна. — Ёсць і класічныя пастаноўкі, у прыватнасці, “Брыгадзір” Дзяніса Фанвізіна. Думаю, не кожны тэатр можа пахваліцца спектаклем паводле гэтага твора рускага класіка. Але, па шчырасці, на класіку ходзяць горш. З ёй у асноўным знаёмім старшакласнікаў і студэнтаў. У сакавіку быў пастаўлены спектакль “Не адпускай мяне” па п’есе Надзеі Птушкінай “Пакуль яна памірала”. У афішы пастаноўка пазначаная як лірычная камедыя, але яна набліжаная да меладрамы. Ёсць і ваенная драма ў дзвюх дзеях — “Лялькі” (аўтары — Юрый Вута, які выступіў і рэжысёрам, і Васіль Ткачоў).

У тэатр прыязджаюць "ставіцца" рэжысёры, у прыватнасці, з Украіны. Я ж тым часам прывяла прыклад Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, дзе стала праводзяцца чыткі п’ес ці можна ўбачыць яшчэ “сыры” спектакль, а пасля падзяліцца ўласнымі ўражаннямі… На жаль, з падобнымі прапановамі ў мазырскі тэатр маладыя аўтары не прыходзяць. Калісьці хіба прыносілі дзіцячыя казкі, але зараз тэатр працуе ў гэтым кірунку з творамі знаных аўтараў, да прыкладу, Аляксея Якімовіча і Васіля Ткачова. "А нядаўна па электроннай пошце дзве п’есы даслаў украінец Аляксандр Мардань. У рэпертуары ўжо ёсць спектакль гэтага драматурга — “Антракт”, — зазначае Ірына Варніна.

Да пастановак з выкарыстаннем абсцэннай лексікі, пашыраных цяпер паводле твораў новай драматургіі, спадарыня Ірына ставіцца адмоўна: “На мой погляд, тэатр павінен “падцягваць” гледача. Варта, каб маладыя спачатку вывучылі асновы тэорыі літаратуры, законы напісання п’ес. Нельга ствараць новае, калі не ведаеш традыцыю. Калі чалавек выхаваны на якаснай літаратуры, то нейкі цэнзар унутры ў яго ёсць…”

А напрыканцы размовы візаві зазначыла:

— Крыўдна, калі кажуць “правінцый

Мінск — Мазыр — Мінск

Аўтар: Вольга РОПАТ
арт-журналіст