Дух духавых: гукі як спадчына

№ 16 (1246) 16.04.2016 - 23.04.2016 г

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін

/i/content/pi/cult/583/12866/1-1.jpgМар'ян Скрамблевіч, народны майстар Беларусі з Адэльска, што ў Гродзенскім раёне, прывёз у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі фрагмент сваёй рукачыннай калекцыі народных інструментаў. "К" зафіксавала момант гэтай імпрэзы. А яе госці маглі пачуць, як гучаць інструменты Мар'яна Антонавіча, чыя творчасць занесена як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ