Палюбавацца на адзін з самых жыццярадасных беларускіх абрадаў і дапамагчы дыяспары прыйшлі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова, калегі з рускай, балгарскай, польскай, украінскай дыяспар і шматлікія сябры.
Беларускі этнічны тэатр “Куфар” падрыхтаваў тэатралізацыю. Таксама ў святочнай праграме прыняў удзел вакальны хор “Зорачка” Беларускай грамады Рэспублікі Малдова.
На тэрыторыі парка Бюро міжэтнічных адносін было праведзена сакральнае традыцыйнае дзейства спальвання Марэны - злоснай багіні зімы, хвароб і смерці.
Ганна МАЗУР, старшыня праўлення БКРМ