Калектыву дзяржаўнай установы “Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача”

№ 15 (1245) 09.04.2016 - 15.04.2016 г


/i/content/pi/cult/582/12848/2-2.jpgДарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са знамянальнай датай — 60-годдзем з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

Мінулыя гады сталі для вашага калектыву часам творчых адкрыццяў, пошуку ўласных мастацкіх шляхоў, стварэння новых, арыгінальных спектакляў для дзяцей і юнацтва. Багаты рэпертуар, які ўвабраў у сябе лепшыя ўзоры беларускай і сусветнай класікі, і таленавітыя акцёры дазволілі тэатру стаць адным з культурных сімвалаў нашай краіны. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго спектаклях.

Няхай вашы пастаноўкі і надалей будуць такімі ж цікавымі, сугучнымі духоўным запатрабаванням самай спагадлівай і ўдзячнай публікі.

Жадаю вам невычэрпнага натхнення, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

8 красавіка 2016 года