Цыкл пра нас

№ 14 (1244) 02.04.2016 - 09.04.2016 г


/i/content/pi/cult/581/12773/2-2.jpg

/i/content/pi/cult/581/12773/2-3.jpg

30 сакавіка ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм’ера праграмы кампазітара Алега Молчана “Малітва” на вершы Янкі Купалы. Як кажа аўтар музыкі, “гэты цыкл пра нас з вамі”, незалежна ад таго, што Купала пісаў свае вершы на пачатку ХХ стагоддзя, а асэнсаванне паўтара дзясятка з іх Молчан рабіў ужо ў стагоддзі ХХІ. Прычым у праграму ўвайшлі як вядомыя слухачам творы (“Малітва”, “Маладым на вяселлі”, “У зялёным садочку”, “Дзве таполі”), так і нечаканыя навінкі. Скажам, беларускі “салун” у “Благой жонцы” ці рок-нумар “Чорны бог”. Удзел у канцэрце прымалі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча, якім кіраваў у той вечар заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко, а таксама заслужаныя артысты краіны Уладзімір Ткачэнка, Леанід Барткевіч і Анатоль Кашапараў, вакальная група “Чысты голас”, салісты Вадзім Касенка, Ірына Відава, Андрэй Коласаў, Марына Васілеўская і Настасся Рачыцкая.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ