...мемарыяльная шыльда

№ 9 (1239) 27.02.2016 - 05.03.2016 г


Хачу звярнуць увагу вось на які момант: старэйшае пакаленне мінчан добра ведае дом № 36 на рагу вуліц Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса як дом пісьменніцкі. У розныя гады з пачатку 1950-х у ім жылі і працавалі Глебка і Брыль, Скрыган ды Шамякін, Мележ і Вітка, Маўр і Клімковіч, Лужанін і Пястрак, потым — Караткевіч...

Я вучыўся ў школе № 2, што размяшчалася на вуліцы Энгельса. Маімі аднакласнікамі былі дзеці Янкі Брыля і Янкі Скрыгана. Вучыўся там і Аляксандр Шамякін, сын пісьменніка, з якім я і мой брат сябравалі, бывалі ў яго на кватэры, ганялі галубоў на даху дома № 36. Даводзілася бываць у кватэрах іншых мастакоў слова.

Згаданыя і іншыя аўтары зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры і літаратуры. Таму я прапаную зрабіць адзіную мемарыяльную шыльду на гэтым доме з пералікам імёнаў усіх яго знакамітых жыхароў у дадатак да некалькіх персанальных мемарыяльных дошак.

Уладзімір ГОЛУБЕЎ, пенсіянер