Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Гамлет" ды іншыя пад парасонам
З 19 па 26 лістапада Мінск вітае ўдзельнікаў ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі (яго сімволіка — уверсе паласы). Сярод 13 спектакляў фэста Беларусь прадстаўлена "Гамлетам" Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
Ляўкоўскія абновы
У ляўкоўскім філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы працягваецца карэннае абнаўленне экспазіцыі. Нагадаем, яе канцэпцыя створана аўтарскай групай музейных супрацоўнікаў на чале з кіраўніком установы Аленай Ляшковіч. Сутнасць новай экспазіцыі ў тым, каб паказаць жыццё і творчасць (у тым ліку — і “ляўкоўскі перыяд”) Песняра ва ўзаемасувязі з гісторыяй і культурай Беларусі 1930-х гадоў, культурай не толькі нацыянальнай, але і рэгіянальнай. Вядома, што купалаўскае лецішча ў Ляўках славілася гасціннасцю. Таму тэма “Госці” таксама стане у музейным атачэнні адной з вядучых.
Кадравая практыка
На гэтым тыдні 40-годдзе святкаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. На ўрачыстасцях з нагоды круглай даты шмат казалі пра шыкоўны педагагічны калектыў, які прыкладае ўсе намаганні і дзеліцца ўласнымі творчымі здабыткамі для таго, каб штогадова больш за 5 тысяч студэнтаў спазнавалі традыцыйную і сучасную нацыянальную культуру ў самай шырокай разнастайнасці яе праяў. “К” сустрэлася з дэканамі чатырох факультэтаў універсітэта, каб даведацца пра стратэгію падрыхтоўкі кадраў для сферы.
“Дыснэйлэнд”... Драздовіча?
Ужо не адзін год ідуць размовы пра тое, што ў турыстычнай структуры Беларусі не стае такога важнага чынніка, як уласны “дыснэйлэнд”. Якім ён мусіць быць, пакуль не абмяркоўвалася. Аднак, думаецца, знойдзецца шмат прыхільнікаў ідэі пабудаваць на нашай зямлі чарговую варыяцыю сусветнавядомага забаўляльнага парку. Маўляў, навошта “ровар вынаходзіць”?
Мы і пра нас
За апошнія дні падчас розных сустрэч у Варшаве з нагоды візіту дэлегацыі нашай Нацыянальнай бібліятэкі да польскіх калег мяне павіншавалі, мусіць, не менш як сто чалавек з тым, што беларуская пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію.
Парад для парад
20 — 25 кастрычніка ў нашым тэатры ўпершыню пройдзе парад прэм’ер. Вызначэнне гэтага праекта ўмоўнае, яго няма ў афішах, але сутнасць палягае ў тым, што мы сабралі разам усе прэм’еры мінулага і пачатку цяперашняга сезонаў і запрасілі на прагляд вядучых тэатральных крытыкаў.
Зваротная сувязь
Выпадкова прачытала ў літаратуразнаўчым артыкуле развагі пра тое, як я будую свой медыявобраз. І згадала, як да нас на працу ў Акадэмію навук выкладчыца журфака са сваімі студэнтамі завітала.
Мабільнае народнае
Напрыканцы верасня ў Астраўцы прайшоў рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, што сабраў фальклорныя калектывы вобласці, народныя тэатры гульні, майстроў традыцыйнай творчасці раённых дамоў і цэнтраў рамёстваў.
З агульнай “кухні” — у кожны квартал
Апошнім разам генеральны план Мінска зацвярджаўся ў 2010 годзе. Сёлета зроблена яго новая рэдакцыя. Зараз ідзе грамадскае абмеркаванне генплана: праект выстаўлены ў памяшканні распрацоўшчыкаў — унітарнага прадпрыемства “Мінскграда”. Нас цікавіў культурны складнік. Ці будуць пабудаваны ў Мінску новыя выставачныя і канцэртныя залы, ці з’явяцца школы мастацтваў, якія помнікі даўніны падлягаюць аднаўленню.
Калі паром цікавейшы за клуб
Нагадаем, чарговы аўтаваяж праходзіў у бязлітаснай летняй спёцы. Аповед пра яго завяршаем, калі за акном — першыя кастрычніцкія замаразкі. Але ўспаміны грэюць. У Светлагорскім раёне пабачылі шмат цікавага. Аднак Бог няроўна дзеліць. У тым ліку — у межах аднаго рэгіёна. Траплялася і тое, што выклікала пытанні і не надта грэла душу.
Тэхналогія балю ў сядзібе
Гісторыка-мемарыяльны музей “Сядзіба Нямцэвічаў” у вёсцы Скокі (непадалёк ад Брэста) прыняў касцюміраваны восеньскі баль, прысвечаны 238-м угодкам палаца. Гэтым разам большасць наведвальнікаў была з Брэста, некалькі чалавек з Мінска, прыйшлі таксама мясцовыя жыхары.
Як “задаць” тэму для пленэра?
У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” праходзіць выніковая выстаўка ХІІІ Міжнароднага пленэра па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Прыехала выстаўка з Бабруйска. Цягам трох летніх тыдняў дваццаць два адмыслоўцы з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі і Японіі працавалі ў палявых умовах пад адкрытым небам на беразе Бярэзіны. Кожны рабіў сваё, але ў межах адзінай для ўсіх тэмы, якая сёлета была абазначана як “Чалавек у асяроддзі”.
Плюс крыху раскруткі і…
Гэтым летам дэлегацыя з Беларусі, у якую ўваходзілі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, пісьменнікі і журналісты, наведала Славакію. Беларусы праехаліся па тых мясцінах, у якіх роўна 80 гадоў таму пабываў класік беларускай літаратуры, завітаўшы пры гэтым у шэраг славацкіх устаноў культуры. Пра цікавосткі і самыя разнастайныя ноу-хау тамтэйшых музеяў, бібліятэк ды мастацкіх галерэй “К” распавялі дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена ЛЯШКОВІЧ ды загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы гэтай установы Вольга ПАРХІМОВІЧ.
Які лёс чакае kulturabrest.by?
У пачатку 2015 года Брэст афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі, а ўжо праз месяц распачаў працу сайт kulturabrest.by, на якім збіраецца ўся інфармацыя, датычная рэспубліканскай акцыі... Працуюць над кантэнтам для гэтай інтэрнэт-старонкі, як ні дзіўна, не журналісты, а мясцовыя бібліятэкары, якія, дарэчы, названы партал і стварылі. Прычым, што аказалася для мяне яшчэ больш дзіўным, шчыруюць супрацоўнікі бібліятэкі над гэтым знакавым для Брэста сайтам… на грамадскіх пачатках.
Ідэя ёсць! А яе працяг?
Летась у “К” № 31 былі апублікаваны матэрыялы з “круглага стала”, прысвечанага аднаўленню гістарычных дамінант Полацка. Тады дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір ЦЯЛЕЖНІКАЎ прадставіў распрацаваны групай энтузіястаў эскізны план рэгенерацыі Верхняга замка ў калысцы беларускай дзяржаўнасці. За год тыя матэрыялы былі дапрацаваны і з ініцыятывы Беларускага фонду культуры вынесены на грамадскае абмеркаванне з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры краіны. Імпрэзу з гэтай нагоды ў Нацыянальным мастацкім музеі наведала карэспадэнт “К”.
Падыход Дзятлава
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Дзятлаўскага раёна налічвае каля 15 тысяч чытачоў, прыблізна 40 працэнтаў з іх складаюць падлеткі і моладзь — найважнейшыя і незаменныя як чытачы. Менавіта для іх мясцовыя бібліятэкары вынаходзяць і пад іх адаптуюць кніжныя забавы, імпрэзы і конкурсы. Пра адну з іх “К” распавяла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Святлана СЕРБІН.
“Сімфоніі” Мая
Персанальную выстаўку народнага мастака Беларусі Мая Данцыга ў Нацыянальным мастацкім музеі, прымеркаваную да яго 85-годдзя, можна без перабольшвання прылічыць да значных падзей духоўнага жыцця краіны. Яна (у які раз!) паказала Данцыга як майстра першай велічыні, як жывую легенду савецкага і постсавецкага мастацтва, і, што самое галоўнае, як творцу, што здолеў ва ўсіх складаных спробах праверыць станковую карціну на трываласць захаваць культуру жывапісу.
Свет у… "БТР"
“БТР” — так называецца арт-праект, які з 6 кастрычніка працуе ў Цэнтры сучасных мастацтваў. У кароткім прэс-рэлізе сказана, што абрэвіятуру “БТР” можна расшыфраваць у двух варыянтах: па-першае, гэта “бюро творчых работ” (удзельнікі — члены бюро творчай секцыі манументальнага мастацтва БСМ) — што правільна; па-другое, “БТР” — гэта абрэвіятура ад назвы браніраванай транспартна-баявой машыны, якая перамяшчаецца на васьмі колах і, зразумела, пакідае след-каляіну. І, як зноў жа сцвярджаецца ў прэс-рэлізе, таксама кожны з васьмі мастакоў “сваёй творчасцю пакіне ўласны след-каляіну ў мастацтве”. Ну, каму што бліжэй…
Аўдыя & Відэа-19
Вераснёўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст гуртоў “Палац” і “Крама” Сяргей ТРУХАНОВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
“Як акцёр хачу заўсёды працаваць…”
...Праз два гады Іларыён Пяўцоў збег ад бацькоў у Панявеж. Тады гэта быў павятовы горад Ковенскай губерні, буйны рэгіянальны культурна-эканамічны цэнтр. Між іншым, з 1795 года ён амаль напаўстагоддзя ўваходзіў у склад Віцебскай губерні. Прыехаўшы ў Панявеж, Іларыён зняў у адстаўнога салдата у маленечкай халупцы вугал за печкай. На наступны дзень пайшоў у мясцовае рэальнае вучылішча, дзе яго аформілі ў шосты клас. Настаўнік славеснасці звярнуў увагу на начытанасць і рэдкую эрудыцыю навічка. А яшчэ дырэктару вучылішча спадабалася, як шасцікласнік іграе на скрыпцы Шапэна. У выніку яго бясплатна пасялілі ў інтэрнаце ў якасці “старэйшага” сярод пражываючых там. Асабліва ён любіў выступаць са скрыпкай на вучнёўскіх канцэртах і нават аднойчы сыграў ролю Старыкава на сцэне у самадзейнай пастаноўцы “Жаніцьбы” Гогаля (трупа Арлова-Чужбініна) “У жыцці я працягваў заікацца па-ранейшаму, — успамінаў тыя дні Пяўцоў, — але на сцэне гаварыў зусім свабодна і дасягаў гэтага выключна сілай уяўлення”.
Пленіпатэнт “пры мёдзе”
Імя гэтага героя трылогіі “Агнём і мячом”, “Патоп” і “Пан Валадыеўскі” Генрыка Сянкевіча, без сумневу, вядомае беларускім аматарам гістарычнай аповесці. Выкажам гіпотэзу: прататып Пана Заглобы варта пашукаць сярод прадстаўнікоў беларускіх шляхецкіх родаў. Працягваем даследаванне, распачатае ў № 40.
"Модны чацвер" і...
Самае значнае для нас, вядома, тое, што Брэст стаў сёлета Культурнай сталіцай Беларусі. 150 буйных мерапрыемстваў у адным толькі абласным цэнтры — гэта ўнушальная статыстыка. Усё, што запланавалі, — выконваем. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей рэалізуе доўгатэрміновы праект “Модны чацвер”. Гараджане і госці пераканаліся, што наведваць музей — сапраўды модна. І гаворка не толькі пра выстаўкі аднаго экспаната. Тэмы “…чацвяргоў” падказваюць самі наведвальнікі. І, паверце, гэтыя ідэі — вельмі крэатыўныя.
Замак як кінагерой
На мінулым тыдні туман па-над Гальшанскім замкам роіўся нават у сонечнае надвор’е. Выкарыстоўваючы дзівосы піратэхнікі, здымачная група новай дакументальнай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” шукала адметныя погляды на знаёмыя многім руіны.
Францыск Скарына ў Малдове
Восень прынесла ў Малдову доўгачаканыя Дні культуры Беларусі. Падзея ўвабрала цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рэспубліцы з 30 верасня па 2 кастрычніка.
Акварэлі Сталярова
28 верасня не стала заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Сталярова. Ён стаяў ля вытокаў Віцебскай школы акварэлі.
Пасля прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры, што сёлета атрымала беларуска Святлана Алексіевіч, стала нагодай для шырокіх грамадскіх абмеркаванняў. У цэнтры ўвагі публікі апынуліся самыя розныя аспекты. Журналісткі "К" паспрабавалі ацаніць вартасць прэміі з пункту погляду ўплыву міжнароднага поспеху на сферу культуры Беларусі, імідж краіны і культуралагічнае ўспрыняцце намі саміх сябе.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»