Дык вось, лагатып біенале прысутнічае на схемах маршрутаў вапарэта, у шапіках з марожаным, на прыпынках, на ўказальніках, на саміх вапарэта ды нават — не паверыце — на сметніцах…
Аматары мастацтва з усяго свету прызджаюць у горад-мрою, каб зрабіць “вялікі рэйд” па галоўных экспазіцыях біенале, нацыянальных павільёнах і сотнях незалежных выставак, не кажучы пра асноўныя музеі горада. Венецыя “стаіць” на мастацтве, у тым ліку і сучасным, як на саміх 118 выспах Венецыянскай лагуны.
Праект “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе Беларусь на 56-м Біенале, не абмінае гэтая асаблівая, адкрытая да ўзаемадзення і роздуму, публіка. З 6 мая — да гэтага моманту яго наведала ўжо больш за 700 чалавек. Працуючы цягам тыдня медыятарам праекта, карэспандэнту “К” на ўласным досведзе ўдалася пераканацца ў цікаўнасці гасцей павільёна да “Архіва…”. А гэта наведвальнікі з Сінгапура, Кітая, Канады, ЗША, Аўстраліі, Тайваня і, вядома ж, прадстаўнікі многіх краін Еўропы.
Фота аўтара