kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 9 (1500) 27.02 - 6.03.2021г. ru Sun, 07 Mar 2021 21:51:44 +0300 Copyright 2003-2021, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ Не стушыў на палітры святло... http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17854 Жывапіс, які нараджае паэзію, і чалавек, які ствараў паэзію ў жывапісе... Пачытайце гэтыя радкі, прысвечаныя яму, найвыдатнаму мастаку сучаснасці, напісаныя сэрцам паэта. Цалкам “Балада Леаніда Шчамялёва” прагучала на вернісажы з вуснаў яе аўтара — Віктара Шніпа. І хоць вялікім смуткам напоўнены паэтычныя строфы, але бязмежна-высокім жыццесцвярджальным агнём палыхаюць фарбы на палотнах Жыцця мастака. ...Ты не стушыў у майстэрні святло і нікому Ты не сказаў, што сыходзіш з зімы назусім. І, не забраўшы нічога, забраў сваю стому, Каб стала лёгка хаця б на хвіліначку ўсім Тут, на зямлі, дзе карціны твае, як малітвы І як прызнанні ў вялікай любові тваёй Да беларускіх палёў, дзе былі вечна бітвы, Дзе нам пісаліся вершы й карціны крывёй... "К" інфармуе Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Ад сталіцы — да вясковых клубаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17855 16 лютага адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. "К" інфармуе Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Напамін пра адвечнае http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17856 Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь акрамя сваёй асноўнай функцыі — абслугоўвання чытачоў, у дадзеным выпадку — пераважна службоўцаў сістэмы дзяржаўнага кіравання, працуе яшчэ і як культурны цэнтр, які папулярызуе нацыянальную кніжную культуру, гістарычную спадчыну, выяўленчае мастацтва — звычайна беларускае, а калі і замежнае. Але большая частка выставачных праектаў прыпадае на беларускую літаратуру і яе сувязь з іншымі відамі творчасці. "К" інфармуе Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Прысвячэнне Лесі Украінцы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17857 25 лютага ўвесь свет адзначаў 150-годдзе з Дня нараджэння знакамітай украінскай паэтэсы, пісьменніцы і культурнага дзеяча Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі (1871 — 1913 годы), вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка. Дзень гэты ўнесены ў каляндар памятных дат UNESCO. "К" інфармуе Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Эксклюзіў дома Купалы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17858 Бываць у музеях, часцей ці радзей, даводзіцца многім, але далёка не ўсе наведвальнікі такіх устаноў уяўляюць, што ў музейных экспазіцыях можна пабачыць толькі невялікую частку гістарычных артэфактаў. Нават самыя адметныя з гэтых прадметаў могуць, з розных прычын, большую частку часу знаходзіцца ў фондасховішчах музея, трапіць куды шараговаму наведвальніку амаль немагчыма. Соцыум Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Эмацыйны наратыў анімацыі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17859 Напрыканцы лютага прайшла анлайн-прэм’ера анімацыйнага фільма маладога беларускага аўтара Івана Гапіенкі “Каралеўства зорак”. Цягам мінулага года фільм паўдзельнічаў у вялікай колькасці міжнародных фестываляў, сабраў там шэраг узнагарод. І быў, дарэчы, адзінай анімацыйнай стужкай, адабранай для ўдзелу ў конкурсе фестывалю “Лістапад-2020”, які ў выніку не адбыўся. Над ёй нядаўні выпускнік факультэта дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іван Гапіенка працаваў на працягу чатырох гадоў. Яго праект цалкам незалежны, і акрамя іншага цікавы тым, што на прыкладзе гэтай работы можна ацаніць, якім можа быць новы шлях беларускай анімацыі. Соцыум Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Мемарыяльная дошка Яну Дамелю http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17860 Днямі ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа, які месціцца ў цэнтры сталічных Кальварыйскіх могілак, адбылося адкрыццё і асвячэнне памятнай дошкі, прысвечанай вядомаму беларускаму мастаку першай паловы ХІХ стагоддзя Яну Дамелю (1780 — 1840). Выбар месца для яе ўсталёўкі невыпадковы. Менавіта тут, у яшчэ недабудаваным касцёле, быў пахаваны мастак, які памёр 30 жніўня 1840 года. Мерапрыемства стала лагічным завяршэннем цыкла — выставачнага праекта “Ян Дамель. Вяртанне ў Мінск” і мемарыяльнай мастацкай выставы “Ян Дамель. Палатно, папера, лічба”, якая праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Афіша "К" Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17861 Ці мог хто падумаць, што з “недавучкі” (але, шалёна улюбёнага ў гісторыю), маладосць якога насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, з цягам часу “з’явіцца на свет” эксперт у пэўных пытаннях “міцкевічазнаўства”, гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ? Гістарыёграф Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 “Раней тут уставала зямля на дыбкі...” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17862 (Працяг. Пачатак у № 8) Погляд з XXI стагоддзя Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Няхай даруе мне Гаген… http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17863 “На гэтую зямлю я адчуваю сваё права як мастак”, — гаворыць пра родны бялыніцкі кут графік Ларыса Журавовіч. Нядаўна ў Мінску ў Палацы мастацтва прайшла яе персанальная, юбілейная выстава “Святло зямлі, святло нябёсаў…” Зніклыя за часам храмы, партрэты землякоў, выявы сялянскіх хатак, нацюрморты — усё натхнёна тым месцам, дзе мастачка нарадзілася і жыве: Бялынічамі, навакольнымі вёскамі, людзьмі, што шчыруюць на зямлі. Ларыса Журавовіч — член Беларускага саюза мастакоў, уладальнік розных узнагарод — калісьці па заканчэнні навучання ў сталіцы вярнулася дадому. І як яе славуты зямляк — жывапісец Вітольд Бялыніцкі-Біруля, які, жывучы ў далёкіх краях, не змог адарвацца ад родных мясцін — апявае сваё, блізкае. Суботнія сустрэчы Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Магічная вязь сакральнай кнігі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17864 У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 16 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў круглы стол “Беларуская мова ў кітабах”. Арабісты, цюрколагі і славісты сабраліся разам, каб абмеркаваць даследаванні рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага. Prof-партфоліа Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Як мама гаварыла http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17865 Апошнімі днямі ў гонар Дня роднай мовы шмат хто спяваў беларускія песні. Добрая песня ўвогуле — малітва. Лічу, што спачатку былі слова — малітва — песня. А потым усё астатняе. А жыта вырасцілі прыпевам да нацыянальнага духу. У адваротным выпадку каравай атрымаўся б не такім духмяным. Інакш кажучы, мова — сутнасная аснова нацыі. І яе Дзень варта пераўтварыць у Жыццё. На людным месцы Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Адзінства парытэтаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17866 Усе мы адрозніваемся знешнасцю, зместам, голасам, схільнасцямі і гэтак далей. Нібы тыя кветкі лугавыя, мы застаемся сабой, а ўсе разам ствараем прыгожую, каларытную карціну свету. І, захоўваючы свае адметнасці, вернасць мясцовым традыцыям усё адно цягнемся праз межы, забабоны, моўныя бар’еры адзін да аднаго, каб узбагаціцца культурна, інтэлектуальна і духоўна. На тое мы і людзі. У стасунках спасцігаем разнастайнасць планеты, на якой выпаў шанец жыць. Праекты развіцця Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Новадраматычныя мелодыі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17867 У Новым драматычным тэатры з’явілася “Варшаўская мелодыя”. Крыху раней там была прэзентавана і іншая прэм’ера, што застаецца ў рэпертуары, — “Нобелеўскі тыдзень”. Пры ўсёй супрацьлегласці спектакляў, яднае іх тое, што абодва пастаўлены галоўным рэжысёрам тэатра Сяргеем Кулікоўскім, маладым мастаком Лідзіяй Малашэнка і харэографам Марынай Баранавай, якую ў праграмках звычайна называюць рэжысёрам па пластыцы. art-блог Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Светлы, як заранак http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17868 Кампазітар і сціпласць — для народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага, якому днямі магло б споўніцца 75 гадоў, гэта было абсалютнай нормай жыцця. Ён не спяваў на вялікай сцэне свае песні, не любіў публічна дзяліцца навінамі, як гэта робяць часцяком медыйныя асобы, ствараючы дадатковыя інфармацыйныя нагоды. Усе самыя вялікія справы ён рабіў моўчкі — пры тым, што меў імгненную рэакцыю і неверагоднае пачуццё гумару. art-блог Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Метафізіка ў ювелірнай аздобе http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17869 Перасоўныя мастацкія выставы можна параўнаць з тэатрам на гастролях. Калі б іх не было, мноства аматараў выяўленчага мастацтва, якім праблемна выправіцца ў далёкія вандроўкі па сусветных культурных цэнтрах, ніколі б не пабачылі арыгіналаў шэдэўральных твораў, былі б вымушаныя сілкаваць сэрца і розум, пачуцці і інтэлект выключна рэпрадукцыямі рознага інфармацыйнага фармату. Так што дзякуй тым, хто робіць нам такія падарункі. art-блог Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200 Акцэнтуючы ўвагу на... http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17870 Як мы паведамлялі, мінулым тыднем у знакавым для ўсіх беларусаў месцы — у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — адбылася выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры ў 2020 годзе і задачы на 2021 год”. Працягваем знаёміць чытачоў “К” з некаторымі выступленнямі яе ўдзельнікаў на дадзеным мерапрыемстве. Тэма Sun, 28 Feb 2021 00:00:00 +0200