kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 39 (1478) 26.09 - 2.10.2020г. ru Thu, 01 Oct 2020 14:34:41 +0400 Copyright 2003-2020, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ «У пошуках страчанага» http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17487 Выстава “Тайны канцылярыі”, якая адкрылася 24 верасня ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у нейкім сэнсе атрымалася не падобная да іншых. Бо, здаецца, ўпершыню ў нашай краіне была здзейснена спроба шырока прадставіць вядомую і зусім невядомую гісторыю пісьменства праз дэманстрацыю рарытэтных пісьмовых прыладаў. Афіша "К" Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Таямніцы Манюшкаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17488 Пасля невялічкага тайм-аўта мы ізноў вяртаемся да гісторыі продкаў Станіслава Манюшкі. З папярэдніх частак чытачы нямала даведаліся пра сям’ю жонкі кампазітара і пра акалічнасці пераезду Манюшак у Варшаву. А таксама пра тое, што апалагетам тэзы — “Манюшка быў з крыві і косці паляк” — трэба ісці ў нагу з часам, адмовіўшыся ад міфалогіі, створанай “манюшказнаўцамі” далёкага мінулага. Ад сёння мы пачынаем расповед пра лёс дзеда кампазітара, таксама Станіслава Манюшкі. Безумоўна, некалькі радкоў прысвецім і яго сям’і, і некаторым з ягоных нашчадкаў. Гістарыёграф Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Пад мантыяй любові і надзеі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17489 Перакананы, што выяўленчае мастацтва — гэта заўсёды “пашыраны тэст” для кожнага, хто яго бачыць. Калі “персанальны універсум” вузкі, глядач абмяжоўваецца катэгорыямі “падабаецца — не падабаецца”, а крытык шукае пацвярджэння сваіх пазіцый не ў рэальным свеце, а ў гісторыі мастацтваў, дадзенай нам у прафесійных тэрмінах. У той час, як кожны творца патрабуе іншага — далікатнага пранікнення ў яго індывідуальную прастору, якая існуе па сваіх унутраных законах. Асабіста для мяне цікава не тое, на каго падобны мастак, а тое, хто ж ён насамрэч. Аналогіі і ўплывы — толькі рамка для партрэта маёй гераіні Надзеі Лівенцавай. Мастачкі, якую наўрад ці можна лічыць знакамітай — у асяроддзі элітарнай мінскай багемы яна не тусуецца. Тым не менш, ёй ёсць што сказаць сваім сучаснікам і нашчадкам. Творца пра творцу Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Жадаем столькі дачушак, колькі ў хаце падушак! http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17490 Ці не ў кожнай сям’і сярод старых фотаздымкаў знойдуцца рэдкія і ўнікальныя, якія нагадаюць пра даўнія падзеі і пра тых людзей, якіх даўно няма. Вельмі пашанцавала тым сем’ям, у якіх захаваліся вялікія фотаархівы з разнастайнымі постацямі сваякоў, а яшчэ больш пашанцавала актывістам школы фалькларыстаў Гродзенскага раёна. Падчас жнівеньскай этнаграфічнай сустрэчы з Ірынай Бернатовіч (1939 года нараджэння) з вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна, якая, нагадаю, перадала ў музей вёскі Зарачанка свой “дзявочы пасаг”, жанчына паабяцала “у другі раз пагартаць яшчэ і альбом са старымі фотаздымкамі” і абмовілася, што гэта звычайныя фотаздымкі, якія захаваліся ў многіх сем’ях. Але чамусьці я была ўпэўнена, што гэтыя позіркі з мінулага стануць новым эмацыянальным адкрыццём для мяне асабіста, і сапраўднай знаходкай для нашых новых краязнаўчых матэрыялаў і даследванняў. Традыцыі Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Цень чорнага манаха прамільгнула... http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17491 Я веру ў чарадзейнае ды незвычайнае. У Дзеда Мароза — не аж з маленства, а ў падступніцтва беларускіх цмокаў — заўжды так, бо іх і сёння хапае паміж нас. Але не будзем пра кепскае… Маці мая — дарэчы, настаўніца — расказвала, як даведацца, ці існуе Хатнік (ёй яе маці распавядала). Трэба ў кладоўцы пакласці на падлогу цукерку і насыпаць трохі цукровага пяску. Хатнік возьме падарунак і пакіне слядкі. Хтосьці скажа, што слядкі гэтыя — мышыныя, але тое ніякім чынам не пахісне маю святую веру ў Хатніка. Мой, да слова, заўжды са мной. Веру і ў неапазнаныя лятаючыя аб’екты, безліч якіх я бачыў пасля катастрофы на ЧАЭС у начным веткаўскім небе. І ў Чорнага Манаха, які здавён атабарыўся ў Гальшанскіх замкавых мурах. І ў тое, што Бог жыве на Беларусі, а сапраўдныя вялікія князі нараджаюцца толькі ад сапраўднага вялікага кахання. На людным месцы Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Дагані мяне ў паўзунках! http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17492 Мне — амаль 60 і я змагаюся са старасцю. Перамога тут — як пераходны кубак. Учора выйгравала яна, сёння захопліваю ініцыятыву я. У дадзеным “мілітарысцкім” выпадку я, на жаль, — адзін у полі воін. Але ж днямі загадчык аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец высказала думку, што змагаецца з кепскім настроем, сумам і неапраўданай стомай (а ўсё гэта складнікі далёка не маладосці) варта талакой. І, самае галоўнае, не змагацца тут трэба і не бой весці, а навучыцца сябраваць і радавацца жыццю. А натхніў нас на гэтыя развагі Зецельскі фэст. Пра яго і гаворка. Праекты развіцця Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 "Стылістыка "новай драмы" http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17493 На жаль, беларуская “новая драма” — не такі ўжо часты госць у айчынным тэатры. Ва ўсякім выпадку, дзяржаўным, акадэмічным. Таму ёсць шэраг прычынаў. Мажліва, сяго-таго, хто адказвае за рэпертуарную палітыку тэатраў, спыняе i бянтэжыць нязвыкласць мовы, выяўленчых сродкаў, сацыяльны статус герояў, пэўная іх маргінальнасць, залішняя, як ім здаецца, аўтарская, эстэтычная разняволенасць, тое, што сёння модна вызначаць словам трэш. art-блог Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Музычны АртГранд-марафон на падыходзе http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17494 Мінск актыўна рыхтуецца да Міжнароднага дня музыкі. З нагоды гэтага на працягу чатырох дзён (1 — 4 кастрычніка) Установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Музычная школа Арцёма Шаплыкі” плануе правесці вялікі Музычны АртГранд-марафон. Што будзе адбывацца на працягу гэтых дзён? Вельмі шмат культурных падзей: дабрачынны канцэрт, прэзентацыя новай сістэмы музычнай адукацыі, майстар-класы, воркшопы, конкурсы і, вядома ж, Музыка — вельмі-вельмі шмат прыгожай класічнай Музыкі ў выкананні вядомых музыкантаў, салістаў Белдзяржфілармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. art-блог Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 “Вечнае святло” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17495 У Міжнародны дзень музыкі 1 кастрычніка Беларуская дзяржаўная філармонія, паводле традыцыі, афіцыйна адкрые сезон. Выступяць адразу чатыры творчыя калектывы гэтай канцэртнай установы. Cярод іншых твораў прагучыць беларуская прэм’ера — Канцэрціна для валторны з аркестрам Андрэя Мдзівані. Але абедзве філарманічныя залы даўно ўжо адчынілі дзверы для публікі. Учора, да прыкладу, Дзяржаўны камерны хор Беларусі правёў тут канцэрт да 255-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага. А тыднем раней у той жа зале імя Рыгора Шырмы прэзентаваў праграму сучаснай беларускай музыкі, складзеную з найноўшых прэм’ер айчынных кампазітараў. art-блог Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Ад Жылібера да Святога Губерта http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17496 Хто не рады, блукаючы па гародзе, сустрэць за паваротам чароўную постаць з металу ці камня, пасядзець на лаве побач з якім спадаром ці прыгожай спадарыняй у нязменнай, дзякуючы скульптару, позе! Хто не пачынае адчуваць сябе дзіцёнкам, жадаючы пагладзіць па галаве якога дзіўнага звярка ці смеючыся з забаўнай наіўнай фігуркі! Усё гэта — гарадскія скульптуры, якія ад вялікіх помнікаў адрозніваюцца дэмакратызмам і блізкасцю да людзей. У Гродне большасць такіх скульптур створана мастаком, скульптарам Уладзімірам ПАНЦЯЛЕЕВЫМ: і гістарычныя асобы, і забаўныя звяркі, і сімвалічныя рэчы, і многае-многае іншае. Ужо гэтай восенню з’явілася і скульптура Святога Губерта з яго аленем, які з’яўляецца гербам Гродна. Для заслужанага і прызнанага майстра Уладзіміра Панцялеева гарадская скульптура — толькі частка творчасці, працы аўтара можна ўбачыць і на мностве выстаў што ў Беларусі, што за яе межамі. Але зараз мы пагаворым пра тое, як такія непафасныя і ўтульныя скульптуры змяняюць у лепшы бок вуліцы Гродна, і якая заслуга ў гэтым Уладзіміра Панцялеева. Суботнія сустрэчы Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Сімфонія камп’ютарнай гульні http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17497 16 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў — канцэрт Video Game Symphony, пазначаны як “Музыка камп’ютарных гульняў”. Толькі не думайце, што вас чакае дзіджэй з сумессю трэкаў як гэткая “прэлюдыя” да віртуальна-гульнёвага батла. Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, хор Polifonica, а за дырыжорскім пультам не кіраўнікі гэтых калектываў (Аляксандр Сасноўскі ці Павел Шэпелеў адпаведна), а малады музыкант Андрусь ЯКУШАЎ, які працягвае навучанне за мяжой у дзвюх розных ВНУ адначасова — як дырыжор і кампазітар. І паспявае наведваць Беларусь з новымі творчымі праектамі, якіх у яго — заўжды безліч. art-блог Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Прадвеснікі нацыянальнай оперы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17498 90 гадоў таму, у кастрычніку 1930 года, на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага музычнага тэхнікума была створаная Беларуская студыя оперы і балета. Менавіта яна ў 1933 годзе была рэарганізаваная ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, які сёння вядомы як Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды аб гісторыі станаўлення тэатра мы пагутарылі з даследчыкам беларускай оперы Сяргеем Русецкім. Соцыум Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Ці перамогуць рэальныя гледачы віртуальных? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17499 Тэатральны сезон, якога так доўга чакалі яго прыхільнікі, нарэшце распачаўся. Зразумела, што ён кардынальным чынам адрозніваецца ад мінулагодняга, бо, на жаль, і каранавірусная інфекцыя ўнесла свае карэктывы ў арганізацыю спектакляў. Чым сёння жывуць рэгіянальныя тэатры краіны, якім чынам ладзіцца ў іх тэатральны працэс і ці многа людзей прыходзіць на спектаклі — пра ўсё гэта даведалася “К”. Соцыум Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 “Я здымаю кіно — 2020” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17500 Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча “Я здымаю кіно” пачынае прыём заявак, паведамляе аддзел культуры Полацкага райвыканкама. Сёлета фестываль праводзіцца сёмы раз. Заяўкі можна падаваць да 10 лістапада. "К" інфармуе Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Сонечная восень мадэрнізму http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17501 Пражыўшы на свеце пэўную колькасць гадоў, ты разумееш, што сонечны восеньскі дзянёк — кожнага года прыблізна такі самы. Аднак гэта не перашкаджае яму цябе радаваць — хай сабе, і ўжо не ўпершыню. І акурат у такі дзень прыемна было збочыць з мінскага праспекта ў выставачную залу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, дзе акурат цяпер дэманструецца беларуска-аўстрыйскі праект “Музыка і святло”. Там усё таксама нешта аддалена нагадвае — прынамсі, на ўзроўні алюзій. Але пры гэтым не пазбаўлена самабытнасці і ўнікальнасці. Такая вось дылектыка. "К" інфармуе Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Тэатр эстрады: новы сезон, “Яблычны фэст” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17502 Ужо некалькі гадоў запар Тэатр эстрады адкрывае тэатральны сезон старой добрай традыцыяй — збіраецца на “Яблачны фэст”. Некалі ўсталяваная традыцыя адбылася і гэтым годам, але ж да яе яшчэ дадаўся яркі гала-канцэрт “Адкрыццё сезона”. "К" інфармуе Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Жыццё, адданае дызайну http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17503 На 83-м годзе пайшоў з жыцця адзін са старэйшых беларускіх дызайнераў Анатоль Віктаравіч Цехановіч. Доўгі час ён быў сталым аўтарам “Культуры”. Разам з ім мы апублікавалі ў газеце не адзін матэрыял пра беларускі дызайн. Як спецыяліст-дызайнер Анатоль Цехановіч на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў узначальваў сектар дызайну ў Цэнтральным канструктарскім бюро “Пеленг” Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання. Там Анатоль Цехановіч займаўся ў асноўным праектаваннем кіна-, фота-, дыяапаратуры. "К" інфармуе Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200 Падарунак роднаму Палессю http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=17504 20 верасня з нагоды святкавання 465-годдзя Століна ў гарадской выставачнай зале пачала працаваць персанальная выстава карцін нашагаземляка, заслужанага дзеяча мастацтва нашай краіны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” Уладзіміра Уродніча. "К" інфармуе Sat, 26 Sep 2020 00:00:00 +0200