Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вераніка МОЛАКАВА ( 74 cт. ) |
Канкрэтныя чалавечыя гісторыі
Беларускія радыёспектаклі — яскравая з’ява мінулага стагоддзя і ўжо гісторыя айчыннага тэатральнага мастацтва. У Вялікабрытаніі ж такія пастаноўкі застаюцца вельмі папулярнымі і дасюль. Чаму там па-ранейшаму ўключаюць радыё і якія гісторыі слухачы хочуць пачуць ад акцёраў, распавяла “К” тэатральны рэжысёр, кіраўнік аднаго з найбуйнешых у свеце аддзелаў радыёпастановак — на BBC — Элісан ХІНДАЛ. Па запрашэнні беларускіх калег яна наведала Мінск і патлумачыла, чаму варта вярнуцца да стварэння аўдыёспектакляў.
Далей
|
Погляд незнаёмца
Праграмай найлепшых айчынных спектакляў Belarus Open завяршыўся на мінулым тыдні Міжнародны форум
тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета паглядзець беларускую праграму прыехалі каля 30 замежных гасцей: рэжысёры, драматургі, крытыкі, прадзюсары з Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Эстоніі. “К” папрасіла Ційта ПАЛУ, мастацкага кіраўніка “Ванемуйнэ” ў Тарту, распавесці пра першыя ўражанні ад знаёмства з нашым тэатрам.
Далей
|
Мастацтва тлумачыць на пальцах
У кастрычніку 2016 года Беларусь ратыфікавала прынятую Генеральнай Асамблеяй ААН дзесяцігоддзем раней Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Гэта значна актывіравала інклюзіўныя праекты
ў розных прафесійных галінах. У культурнай у тым ліку. Але яшчэ да падпісання дакумента Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адным з першых у краіне распачаў дзейнасць у гэтым кірунку.
Далей
|
“Скарына стаў рэальным чалавекам”
Без сумневу, прамінулы год на Беларусі прайшоў пад знакам Скарыны. Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўключала вялізны шэраг самых розных імпрэз і падзей. А галоўным ініцыятарам і мазгавым цэнтрам гэтай глабальнай грамадска-культурнай акцыі стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Таму цалкам справядліва, што брэндавая для краіны ўстанова патрапіла ў лік лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне". Непасрэдна яна была прысуджана за даследчыцкі opus magnum — 20 тамоў кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, якія ўтрымліваюць факсімільнае ўзнаўленне ўсіх яго захаваных выданняў. Але праграма юбілейных мерапрыемстваў утрымлівала і процьму іншых
пунктаў. Пра іх распавядае непасрэдны каардынатар многіх юбілейных падзей, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь СУША.
Далей
|
Трубач Рома чакае сяброў
Культурнай сталіцай Беларусі на 2018 год абраны Наваполацк. Гэта адзін з самых маладых гарадоў Беларусі — налета яму споўніцца ўсяго 60. Ды не зважаючы на тое, ён ужо мае ўласную гісторыю, у тым ліку і культурную.
Што на яго вуліцах выклікала “Ах!”, і як мастакі зрабілі гэта месца непадобным да ўсіх іншых у краіне? І што было б варта ўдасканаліць у наступным годзе, каб пачэсны “сталічны” статус запомніўся
Наваполацку надоўга? Успамінамі пра горад свайго дзяцінства,
а таксама думкамі пра фарміраванне яго эстэтычнага асяроддзя
з “К” падзяліўся скульптар Аляксандр ШАППО.
Далей
|
Замак без замка
Рэканструкцыя палаца Пуслоўскіх у Косава пачалася ў 2008 годзе. У лістападзе яго плануюць часткова адкрыць для першых наведвальнікаў. “К” давялося ўбачыць будынак не толькі звонку, але і ўнутры ўжо цяпер.
Далей
|
Дом як экспанат
Калі адкрыецца Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і чаму туды паедуць людзі з усяго свету — пацікавілася “К”.
Далей
|
Золата восеньскіх святаў
Як выбіралі супербабулю ў Навагрудку, чаму на Дзятлаўшчыне шукалі ў саломе кукурузу, навошта бібліятэка Браслава далучылася да міжнароднага руху Little Free Library ды іншыя навіны з рэгіёнаў — у чарговым аглядзе пошты ў рэдакцыю “К”.
Далей
|
Жалуды і друкары
У Лідзе правялі фестываль кніг, на Мсціслаўшчыне кітайцаў вучылі беларускім танцам, Сынкавіцкай царкве споўнілася 610 гадоў, прафесійнае свята бібліятэкары краіны адзначалі на мінулым тыдні вячоркамі ды кніжнымі начамі. “К” разбірае лісты ў рэдакцыю з навінамі культурнага жыцця ў рэгіёнах.
Далей
|
Пайшлі і ўбачылі
Стужка Элема Клімава “Ідзі і глядзі” па сцэнарыю Алеся Адамовіча атрымала ўзнагароду 74-га Венецыянскага кінафестываля, што завяршыўся ў мінулыя выхадныя. Спецыяльна для “К” фатограф Яўген КОКТЫШ падзяліўся здымкамі з уласнага архіва і ўспамінамі пра тое, як на яго вачах у Бярэзінскім біясферным запаведніку ў 1984 годзе стваралася легендарная карціна.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"