Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ДРОЗД ( 7 cт. ) |
![]() Сёння “К” завяршае расповед пра адзінакроўную сястру класіка беларускага пісьменства Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, на лёс якога істотна праліваюць святло і факты ейнай біяграфіі.
Далей
|
![]() У першай частцы серыяла “Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча” (№ 46 за 2016 год) я распавёў пра двух сясцёр Вінцэнта: Юлію і Алену-Ганну. Іх імёны былі вядомыя гісторыкам літаратуры. Але біяграфія “самага вывучанага класіка” настолькі багатая на сямейныя таямніцы, што цяпер, мабыць, у першы раз мы можам назваць імя і ў асноўных рысах абмаляваць біяграфію яшчэ адной яго сястры — Францішкі. Праўда, у адрозненне ад двух першых, не роднай, а адзінакроўнай, народжанай ад першага шлюбу Яна Марцінкевіча — з Людавікай Рыкачэўскай.
Далей
|
![]() У папярэдніх артыкулах я ўжо неаднаразова звяртаўся да асобы бацькі беларускага класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Яна Марцінкевіча. З-за нявыяўленых архіўных дакументаў жыцці Яна і Марцыяны, маці пісьменніка, былі рэканструяваны, хутчэй у літаратурным, а не ў гістарычным стылі, з мноствам выдумак, здагадак і нават памылак. Напрыклад, калі маці “пахавалі” на 10 гадоў раней, то бацька, наадварот, “пражыў” яшчэ 10 гадоў пасля часу сваёй рэальнай смерці. Зрэшты, гэта далёка не адзіная памылка ў яго біяграфіі і, хутчэй за ўсё, намаляваны беларускімі літаратуразнаўцамі вобраз зусім не адпавядае рэальнаму. Але пра ўсё па парадку…
Далей
|
![]() У папярэдніх артыкулах я распавёў пра раней невядомыя перыпетыі лёсаў сясцёр Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Алены (Хелены) і Юліі (у “К” №№ 46 — 47 за 2016 год). На жаль, архівы не данеслі да нас звестак, наколькі блізкім быў Вінцэнт з імі. Ды вядома, што ён перажыў сясцёр, і шмат у чым на яго лёг клопат пра пляменнікаў — дзяцей Алены. Але з чалавекам, пра якога гаворка пойдзе сёння, ён быў блізкім. Блізкім, як можа быць сын, што рана застаўся без бацькі, і рос, хутчэй за ўсё, без клопату дзядуляў і бабуляў або іншых родных (прынамсі, нам нічога пра іх невядома). Увесь свет Вінцэнта быў сканцэнтраваны на маці. Менавіта з яе лёсам была звязана і мая паездка ў беларускую глыбінку.
Далей
|
![]() Жыццё першага беларускага літаратара-прафесіянала Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — адно з найбольш даследаваных і вядомых у айчынным літаратуразнаўстве. Аднак тычыцца гэта, у першую чаргу, пазнейшых гадоў яго жыцця. Што ж да нараджэння, дзяцінства і юнацтва Вінцэнта, і, асабліва, жыцця маці, бацькі і сясцёр, то ніякай яснасці тут не было, бо, па сутнасці, даследчыкам былі вядомыя ўсяго... чатыры дакументы, дзе яны згадваліся. Працягваем друкаваць унікальныя архіўныя звесткі.
Далей
|
![]() Жыццё першага беларускага літаратара-прафесіянала Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — адно з найбольш даследаваных і вядомых у айчынным літаратуразнаўстве. Аднак тычыцца гэта, у першую чаргу, пазнейшых гадоў яго жыцця. Што ж да нараджэння, дзяцінства і юнацтва Вінцэнта, і, асабліва, жыцця маці, бацькі і сясцёр, то ніякай яснасці тут не было, бо, па сутнасці, даследчыкам былі вядомыя ўсяго... чатыры дакументы, дзе яны згадваліся.
Далей
Каментарыі (2)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"