Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вольга БРЫЛОН ( 15 cт. ) |
![]() Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча ў “К” выйшла серыя публікацый пра дырыжораў, якія ў розны час узначальвалі гэты знакаміты калектыў. Сёння — заканчэнне аповеду пра жыццё і творчасць народнага артыста СССР Іосіфа Жыновіча, аднаго з заснавальнікаў аркестра, які кіраваў ім каля 30 гадоў.
Далей
|
![]() Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча доўжыцца серыя публікацый пра дырыжораў, якія ў розны час узначальвалі гэты знакаміты калектыў. Сёння — працяг аповеду пра жыццё і творчасць народнага артыста СССР Іосіфа Жыновіча.
Далей
|
![]() 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча “Культура” прысвячае серыю публікацый пра дырыжораў, якія ў розныя часы працавалі з гэтым аркестрам і пакінулі значны след у яго гісторыі. Наш сённяшні аповед — пра музыканта, які вывеў аркестр на сусветную арбіту і заснаваў школу цымбальнага выканальніцтва на Беларусі. Яго імя вось ужо больш як 40 гадоў з гонарам носіць славуты калектыў.
Далей
|
![]() 16 снежня гала-канцэртам адзначыў сваё 85-годдзе старэйшы аркестравы калектыў Беларусі — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча. Эксклюзіўныя артыкулы на старонках “К” працягваюць знаёміць чытачоў з дырыжорамі, якія ў розныя гады стаялі за яго пультам. Адзін з іх — Васіль Самсонаў, цымбаліст, дырыжор, рэжысёр…
Далей
|
![]() 16 снежня гала-канцэртам адзначыў сваё 85-годдзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. “К” працягвае знаёміць чытачоў з галерэяй творчых партрэтаў дырыжораў аркестра, якія ў розныя часы стаялі за пультам гэтага праслаўленага калектыву. Герой сённяшняй публікацыі звязаны з даваенным этапам яго гісторыі, а таксама з перыядам, інфармацыя пра які доўгі час замоўчвалася…
Далей
|
![]() Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча “К” працягвае серыю публікацый музыказнаўцы пра дырыжораў, якія ў розныя гады працавалі ў гэтым слынным аркестры. Сённяшні аповед прысвечаны выдатнаму дырыжору другой паловы XX стагоддзя Канстанціну Сімяонаву, народнаму артысту Украіны і СССР, які працаваў у аркестры з 1938 па 1941 гады.
Далей
|
![]() Адна з галоўных культурных падзей снежня — 85-гадовы юбілей старэйшага аркестравага калектыву нашай краіны — Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Да святочнай падзеі “Культура” зробіць серыю публікацый пра дырыжораў, якія ў розныя гады працавалі ў гэтым слынным калектыве. Першая прысвечана заснавальніку аркестра — легендарнаму музыканту-віртуозу і таленавітаму арганізатару Дзмітрыю Захару. Інструменталіст, рэжысёр, акцёр, кампазітар, ён быў стваральнікам, мастацкім кіраўніком і дырыжорам Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў, які стаў правобразам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра. У 1920 — 1940-я гады Захар таксама выступаў у канцэртах, граў на балалайцы, цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце. Валодаў выразным барытонам, выступаў як спявак і нават танцор. З цягам часу стаў вядомы як бліскучы акцёр-комік БДТ-1. Ён быў надзелены невычэрпнай творчай энергіяй і адыграў вызначальную ролю ў гісторыі стварэння і сталення калектыву, які стаў фундаментам цяперашняга аркестра.
Далей
|
![]() Заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская сустрэла свой 80-гадовы юбілей. Пра яе жыццёвы і творчы шлях — і гэта частка аповеду.
Далей
|
![]() Верасень прамінуў у музычна-тэатральным Мінску пад брэндам Свярдлоўскай музкамедыі. За апошнія 50 гадоў нашы госці з Екацярынбурга трэці раз прыязджаюць да нас на гастролі ўсёй трупай. І, як заўсёды, падзея абстаўлена з вялікім размахам. Тут табе і кастынг кацянятаў на галоўную ролю для дзіцячага мюзікла “Котка”, і прэс-канферэнцыя з міні-канцэртам, і амаль забытыя ў Беларусі шэфскія канцэрты на прадпрыемствах, і рэзанансныя ў асяроддзі тэатралаў спектаклі, што прымушаюць задумацца над феноменам Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі, які цягам 82 гадоў з’яўляецца канкурэнтам “мацёрых” тэатраў Масквы і Пецярбурга (дарэчы, свярдлоўцы ў 1986-м апярэдзілі Маскоўскую аперэту ў атрыманні звання “акадэмічны”). Ды і ў Расіі, сцвярджаюць у трупе, больш няма калектыву, які мае 17 прэмій “Залатая маска”.
Далей
|
![]() Уладзімір Алоўнікаў быў чалавекам, вельмі стрыманым на эмоцыі. Здавалася, што ён — замкнёны ў сабе, нешматслоўны, той, які не спяшецца адкрываць душу. Але душа ў яго была пяшчотная і ранімая. “Выдавала” ж сапраўдную чалавечую сутнасць знешне строгага і бясстраснага маэстра Алоўнікава яго адухоўленая, эмацыйная, шчырая ў выражэнні пачуццяў музыка, асабліва — песня…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"